Понедельник, Август 20, 2018
Главная > Год малой родины > У Вялікіх Амхінічах Чавускага раёна адзначылі свята вёскі [Ёй ужо 458 гадоў]

У Вялікіх Амхінічах Чавускага раёна адзначылі свята вёскі [Ёй ужо 458 гадоў]


Столькі народу ля свайго дворышча 90-гадовая Ніна Ягораўна Марозава даўно не бачыла – з паўсотні чалавек, не менш. І тутэйшыя жыхары сабраліся, і іх дзеці, што прыехалі пагасціць на выхадныя ці ў водпуск. Стаяў гоман дзіцячых галасоў, грала музыка… А повад для такога збору быў важкі – у Вялікіх Амхінічах адзначалі свята вёскі.

Перш-наперш цёплыя словы ў адрас яго ўдзельнікаў выказаў дырэктар ААТ «Рудэя Гранд» Уладзімір Жданко. Ён павіншаваў усіх са святам і як кіраўнік базавай гаспадаркі на гэтай тэрыторыі паабяцаў і далей дапамагаць вяскоўцам па меры магчымасці ў вырашэнні надзённых праблем. А тым, хто яшчэ працуе ў сельскай гаспадарцы, выказаў падзяку за добрую работу. Такія мерапрыемствы, адзначыў Уладзімір Радзіонавіч, вяскоўцам неабходныя, бо гэта добрая магчымасцсь разнастаіць свой вольны час, а заадно і даведацца шмат новага аб роднай вёсцы.

Ну а потым пачалася святочная праграма, якую вялі юныя ўдзельніцы мастацкай самадзейнасці Лёўкаўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба Карына Гігель і Жэня Каржова. Зарад бадзёрасці і весялосці надалі ўсім жартоўныя народныя песні, выкананыя ў самым пачатку, пасля чаго прыгадалі аб гісторыі вёскі, што аказалася досыць цікавай і багатай. Аказваецца, ёй ужо 458 гадоў, і напачатку гэта было сяло Мхінічы ў Магілёўскай воласці Вялікага Княства Літоўскага, што знаходзілася ў дзяржаўнай уласнасці. А праз 20 год яно перайшло на нейкі час да памешчыка. Пасля першага раздзелу Рэчы Паспалітай гэты населены пункт увайшоў у склад Расійскай імперыі, а ў канцы 17-га стагоддзя – у склад Магілёўскай эканоміі Чавускага павета. З часам мянялася і прыналежнасць вёскі, а потым і яе назва стала другой – Вялікія Амхінічы. У пачатку 20-га стагоддзя тут пражывала больш за 700 чалавек. Была адкрыта працоўная школа. Доўгі час вёска з’яўлялася цэнтрам сельскага Савета. Першы калгас, што быў тут арганізаваны, называўся імя М. Горкага.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупіравана фашыстамі. Многія з яе жыхароў, мабілізаваныя на фронт, загінулі або прапалі без вестак. У іх ліку – Селівестр Аляксееў, Барыс Адашкін, Максім Антоненка, Якім Баранаў, Іван Бардошкін…Песня «Памяць» у выкананні юнай салісткі Алы Бекасавай стала своеасаблівай данінай павагі тым, хто аддаў жыццё за мірны сённяшні дзень сваіх землякоў.


Але жыццё не стаіць на месцы. І вось ужо аповяд пра пасляваенны час: як аднаўлялася вёска, як працавалі людзі, не шкадуючы сіл, каб хутчэй адрадзіць гаспадарку, наладзіць уласны побыт. Самы час прыгадаць пра некаторых з іх, так званых старажылаў. На свяце ўшанавалі Тамару Іванаўну Патапаву, Марыю Гаўрылаўну Навічэнка, Аляксандру Якаўлеўну Цецерукову, якім ужо больш як па 80 гадоў. І, вядома ж, Ніну Ягораўну Марозаву, што спраўляе сёлета 90-гадовы юбілей. У якасці падарунка для іх прагучалі песні. Зрэшты, многія ў гэты дзень пачулі аб сабе добрыя словы.

… Вось ужо і канцэрт скончыўся, але людзі, нягледзячы на справы, што чакалі дома, не адразу разышліся. Яшчэ і песні спявалі, і нават танцы наладзілі. Шкада толькі, не было гармоніка. А ўсе дзеткі, якія прысутнічалі на свяце, атрымалі салодкія падарункі, аддзячылі і юных артыстаў.

– Такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць мясцовых жыхароў, дораць людзям радасныя моманты, – адзначыла стараста вёскі Вялікія Амхінічы Марыя Малькова. – Вельмі спадабаўся канцэрт, арганізаваны загадчыцай Лёўкаўшчынскай бібліятэкі-клуба Ірынай Каржовай. Добра выступалі і дзеткі, і дарослыя. Аднавяскоўцы – гэта вялікая сям’я, кожны на віду, аднак за працай не заўсёды вось так можна сабрацца. Дзякуй арганізатарам за падоранае свята…
Наталля КАЛЕСНІКАВА

  • Последние записи

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    Звезды белорусской эстрады – в гостях у чаусских жителей!

    История деревни Волковичи Чаусского района

    Награда от профсоюзов чаусским передовикам

    [Обновлено] Торжественное перезахоронение останков советских воинов, поднятых в ходе белорусско-российской экспедиции

    Мероприятия Дня белорусской письменности будут посвящены теме малой родины

    Чаусские кооператоры – в призовой тройке

    «#ТрудКрут» — деловой подход в работе у чаусских студотрядовцев!

    У мінулую нядзелю ля крынічкі ў вёсцы Селішча Каменскага сельсавета прайшло свята

    Региональный фестиваль народного творчества, промыслов и ремесел «Дрибинские торжки» пройдет 18 августа

    Президент Беларуси поручил запустить в стране масштабную программу модернизации техники

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

  • Версия для слабовидящих



     




    Мероприятия Дня белорусской письменности будут посвящены теме малой родины

    Юбилейный, XXV День белорусской письменности, который принимает в этом году город Иваново Брестской области, будет посвящен теме малой родины. Открытие праздника состоит...

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    22 августа В 11.00 и 16.00 «Феи. Легенда о чудовище». 3D. Детский 22 августа В 19.00 «Заклятие 2». 2D. Взрослый 23 августа В 11.00 и 16.00  «Живая сталь». 2D. Детский 2...

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by


    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА