6 ліпеня раніцай пачалося свята “Купалле” ў дзіцячым садку №4. На прыгожа ўбраную пляцоўку прыйшлі артысты – выхаванцы старэйшых і сярэдніх груп. Яны праспявалі песню “А на Купалу”.
Потым з’явіліся Дзед з Бабай і ўнучкай Настачкай. Яны расказалі пра свята “Купалле”, яго старадаўнія традыцыі. Дзеці разам вадзілі карагоды, спявалі песні, удзельнічалі ў гульнях, скакалі праз імправізаванае вогнішча. На заканчэнне свята яго ўдзельнікі шукалі Папараць-кветку. Яна была знойдзена пад дрэвам.
У свяце прымалі удзел педагогі: Валянціна Бантоўская, Ларыса Аўтухова, Алена Ляутка і выхаванцы: Кацярына Магедава, Варвара Мішчанка, Аляксандра і Яўдакія Тырыны, Яніна Гулькова, Вераніка Фаміна, Мікіта Гадунцоў, Глеб Хруцкі, Даша Сіпайла і іншыя. Свята атрымалася вясёлым і цікавым.
Надзея Мілачкіна, музычны кіраўнік.