Вторник, Октябрь 16, 2018
Главная > Общество > ЮБІЛЕЙ ПАЭТА

ЮБІЛЕЙ ПАЭТА


“Сустрэча з яго вершамі – гэта сустрэча з паэзіяй жыцця, бо вершы не прыйшлі наогул, з прасторы, а прыйшлі з глыбіні душы. Яны наглядныя і адчувальныя, звязаныя з лёсам краіны”. Гэта  радкі з прадмовы да чарговага зборніка грамадзянскай лірыкі  паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Іванавіча Салаўцова “Сінія валошкі”, які быў выдадзены ў канцы мінулага, юбілейнага для аўтара года: ён адсвяткаваў  у канцы снежня сваё 75-годдзе.  Гэтыя дзве падзеі і сталі нагодай для вечарыны, што прайшла ў мінулую суботу, 19 студзеня, у Чавусах у цэнтры культуры і вольнага часу пад назвай “Я люблю цябе, Беларусь!”.  Павіншаваць юбіляра прыйшлі  прадстаўнікі раённай улады і грамадскасці, сябры, былыя калегі і вучні, прыхільнікі яго творчасці.

Прадставіўшы гасцей і запрасіўшы на сцэну віноўніка ўрачыстасці, вядучыя распавялі аб яго жыццёвым і творчым шляху. Адначасова на экране, размешчаным ля сцэны, дэманстраваліся фотаздымкі розных гадоў, дзе былі адлюстраваны значныя для паэта падзеі, яго блізкія, сябры. Мікалай Іванавіч – са шматдзетнай  сям’і, нарадзіўся дзесятым па ліку. Пасля вайны застаўся без бацькі,  разам са сваімі братамі і сёстрамі, ён зведаў шмат гора, нястачу і голад. Аднак маці, Праскоўя Рыгораўна, зрабіла ўсё, каб вырасціць дзяцей, даць ім адукацыю. Мікалай скончыў Клімавіцкі ветзаатэхнікум, працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады, потым – ветфельчарам. Праз нейкі час  перайшоў на камсамольскую работу і 5 гадоў узначальваў Клімавіцкі райкам камсамола.

Пасля 17 гадоў працаваў старшынёй Чавускага раённага камітэта народнага кантролю, затым – сакратаром райкама прафсаюза работнікаў аграпрама. 15 наступных год – у сродках масавай інфармацыі раёна. Завяршыў сваю працоўную дзейнасць  кіраўніком гуртка “Юны журналіст і літаратар” у Доме дзіцячай творчасці (зараз – цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі). І на якіх бы пасадах ён ні працаваў, заўсёды знаходзіў час для  напісання вершаў. Яны друкаваліся ў розных абласных і рэспубліканскіх выданнях, калектыўных зборніках. Апроч таго, Мікалай Іванавіч выдаў і 6 уласных зборнікаў вершаў – як для дзяцей, так і для дарослых: “Вавёрчын веласіпед”, “Чаму плуг не ржавее”, “Азбука зорнага неба”, “Жыцця акорды”, “Вясёлка лёсу” і “Сінія валошкі”. Яго працоўная і творчая дзейнасць адзначана шматлікімі граматамі і дыпломамі, двума медалямі. Некаторыя яго вершы пакладзены на музыку.

…І вось гучыць адна з іх – “Я іду па гораду”, прысвечаная Чавусам. А затым вядучыя прадаставілі слова гасцям. Першым павіншаваў юбіляра ад імя раённай улады намеснік старшыні райвыканкама А.Н.Вінкевіч, адзначыўшы, што ў кожнага чалавека, які дасягнуў паважанага ўзросту, узнікае жаданне падвесці пэўныя жыццёвыя вынікі. І М.І.Салаўцову ў гэтым сэнсе ёсць чым ганарыцца. Ён пажадаў юбіляру і надалей актыўна займацца творчасцю, праслаўляючы ў сваіх вершах родны край, а таксама ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама.

Свае віншаванні імянінніку і сябру выказалі  старшыня Магілёўскай абласной пісьменніцкай арганізацыі У.У.Дуктаў, які ўручыў яму грамату ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і кнігу, а таксама пісьменнік, загадчык аддзела рэдакцыі абласной газеты “Магілёўскія ведамасці” А.І.Церахаў, зачытаўшы прывітальны адрас з добрымі пажаданнямі ад усяго калектыва рэдакцыі, з якой паэт актыўна супрацоўнічае, і перадаўшы падарункі. Старшыня абласной арганізацыі ветэранаў і працы, наш зямляк з вёскі Палоева А.Ц.Любчанка прыгадаў у сваім віншавальным выступленні, што сябруе з Мікалаем Іванавічам ужо больш за 50 гадоў. Разам працавалі ў камсамоле, потым – у дзяржаўных структурах, на грамадскай рабоце. І ён ганарыцца гэтым сяброўствам. З пажаданнямі здароўя, дабрабыту і далейшых творчых поспехаў А.Ц.Любчанка ўручыў юбіляру Ганаровую грамату ўпраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама і ад сябе – кнігу “Перамога – адна на ўсіх” аб Вялікай Айчыннай вайне.

Намеснік начальніка ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама, зямляк і сябар паэта  К.П.Крупенькін адзначыў, што ў свой час менавіта Мікалай Іванавіч, які прымаў яго ў камсамол, пазней рэкамендаваў на камсамольскую работу, даў яму пуцёўку ў жыццё. Аб тых часах сумеснай работы ў яго засталіся самыя прыемныя ўспаміны, бо маладосць – гэта лепшая жыццёвая пара. К.П.Крупенькін уручыў юбіляру нагрудны знак ЦК КПБ “Вернасць”.

Свае віншаванні выказаў М.І.Салаўцову і яго сябар, дырэктар прадпрыемства“Магілёўаблгандальтэхні-ка” А.У.Пускін, уручыўшы жартоўны мандат за нумарам 1, які дазваляе паэту “ў любы час сутак і пару года чытаць свае вершы любому супрацоўніку гэтага прадпрыемства”. З  добрымі пажаданнямі звярнуліся да юбіляра былыя калегі і выхаванцы цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, старшыня ветэранскай арганізацыі аддзела адукацыі В.Н.Клімаў, кампазітар з Магілёва У.К. Пашчанка, які напісаў музыку да некалькіх вершаў паэта, яго родныя і блізкія, што таксама прыйшлі на вечарыну. Усе яны атрымалі ад Мікалая Іванавіча ў падарунак яго зборнік вершаў “Сінія валошкі” з аўтографам.

А потым зноў гучалі музычныя падарункі юбіляру ад работнікаў цэнтра культуры і вольнага часу, юных выканаўцаў. Вучні СШ №1 чыталі яго вершы з апошняга зборніка, а прысутныя адказвалі на пытанні віктарыны па творчасці паэта. На завяршэнне М.І.Салаўцоў прачытаў свой верш, напісаны менавіта да  юбілею, пад назвай “Справаздача”, дзе як бы падсумаваў свае творчыя і жыццёвыя набыткі за 75 гадоў.  Ну а мы жадаем яму і ў далейшым паэтычнага натхнення і новых вершаў.

Н.КАЛЕСНІКАВА.

НА ЗДЫМКАХ: злева направа – з віншаваннямі выступаюць намеснік старшыні райвыканкама А.Вінкевіч, пісьменнікі У.Дуктаў і А.Церахаў.

 

  • Последние записи

    Республиканская пожарно-профилактическая акция Министерства по чрезвычайным ситуациям «За безопасность вместе»

    Концерт, посвященный Дню матери «Мама – наше солнышко!» прошел 13 октября в ГУО «Центр дополнительного образования детей и молодёжи г. Чаусы».

    Православные верующие 14 октября отпраздновали Покров Пресвятой Богородицы

    Представители ГУСУ «СДЮШОР Чаусского района» заняли 3-е место на Республиканской спартакиаде среди детско-юношеских спортивных школ

    День рождения микрорайона льнозавод города Чаусы отпраздновали 13 октября

    Жильцы дома №1а по улице Лермонтова города Чаусы 13 октября отметили День двора

    Ученики девяти школ Могилевской области прошли интенсив по безопасному поведению в интернете

    В Чаусском районе проходит месячник пожарной безопасности

    В преддверии Дня матери в государственном учреждении образования «Ясли – сад № 4 г. Чаусы» прошла тематическая неделя

    Работники СДЮШОР Чаусского района приняли участие в Республиканской профсоюзной акции «Поздравим маму вместе»

    Совместное заседание «Белорусского союза женщин» и профсоюзных комитетов Чаусского района состоялось 11 октября

    «Круглый стол» для многодетных мам прошел 12 октября в Чаусском центре социального обслуживания населения

  • Версия для слабовидящих






     





    Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин побывали на малой родине белорусского Президента

    Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин после завершения официальных мероприятий, связанных с их участием в V Форуме регионов, уделили несколько часов неф

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    17 октября В 11.00 и 16.00 «Феи 2». 2D. Детский 17 октября В 19.00 «Днюха!». 2D. Взрослый 18 и 19 октября В 11.00 и 16.00  «Шерлок Гномс». 2D. Детский 18 и 19  октября В 19...

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА