Вторник, Декабрь 11, 2018
Главная > Актуальные новости > ЗАХОДЗЬЦЕ – НЕ ПАШКАДУЕЦЕ

ЗАХОДЗЬЦЕ – НЕ ПАШКАДУЕЦЕ


Кожная грамадская бібліятэка ў сваім фондзе мае кнігі розных  жанраў і розных аўтараў. Менавіта так і павінна быць, каб задаволіць попыт кожнага чытача, незалежна ад узросту і густу.

Вось і на паліцах бібліятэкі ў аграгарадку Вайнілы суседнічаюць Дзікенс і Дастаеўскі, Сіманаў і браты Стругацкія, Горкі і Колас…

У пэўнай ступені нечаканым для сябе бачым на паліцы раман Мікалая Астроўскага “Как закалялась сталь”  з пажоўклай ужо ад часу вокладкай. Год выдання 1976.

– Няўжо такія кнігі, напісаныя з пункту гледжання бальшавікоў, хтосьці чытае? – цікавімся ў загадчыцы бібліятэкі Таццяны Васільеўны Міроненка.

Яна тлумачыць, што сэнс кожнага літаратурнага твора чытачамі рознага ўзросту ўспрымаецца неаднолькава. І нярэдка да кнігі, прачытанай падлеткам, цікава вярнуцца сталым чалавекам. А для старэйшых і сярэдніх пакаленняў “Как закалялась сталь” – вельмі папулярная ў свой час кніга.

Высветлілася і тое, што, на жаль, не захавалася самая старая кніга бібліятэкі – паэма М.Някрасава “Кому на Руси жить хорошо”, выдадзеная ў 1948 годзе. Згубілася, калі бібліятэка з аднаго памяшкання пераязджала ў другое ў адрамантаваным клубе. Тады загадчыца бібліятэкі знаходзілася ў водпуску, і пераезд адбываўся без яе пільнага вока.

Таццяна Васільеўна выхоўвае траіх сыноў. Старэйшы, Жэня, – студэнт археалагічнага факультэта Магілёў-скага педуніверсітэта. Яна лічыць, што асноўную ролю ў заахвочванні дзяцей да чытання граюць бацькі. Звычайна калі вольны час дарослыя праводзяць за кнігай, то з іх бяруць прыклад і дзеці. Як, скажам, у адной з актыўных чытачак Алены Леанідаўны Новікавай. У бібліятэку яна звычайна прыходзіць са сваёй дачкой Палінай, якой толькі 2,5 года. Дзяўчынка і бібліятэкару расказвае аб тым, якую казку ёй прачытала маці. Наведвае бібліятэку не адна, а з малодшай сястрой, чатырохгадовай Алесяй і Аліна Сафонава. Дзяўчынкі выбіраюць кнігі сабе, але не забываюць і пра маці, Наталлю Іванаўну, якая заха-пляецца кветкамі. Для яе бяруць часопісы “Цветок”, “Гаспадыня”.

Фонд Вайнілаўскай бібліятэкі налічвае больш за 800 экземпляраў. За мінулы год ён папоўніўся амаль на 100 кніг і альманахаў беларускіх і расійскіх выдавецтваў. Асабліва шмат паступае кніг пазнавальнага характару, дзіцячай літаратуры.

Паслугамі бібліятэкі кары-стаюцца каля 300 чытачоў, у асноўным з Вайніл і Харкаўкі. У Астрэнях – лічаныя жыхары, ды яшчэ і ў вялікіх гадах, ім не да кніг.

Загадчыца бібліятэкі ведае густ кожнага чытача. Напрыклад, Марыі Фёдараўне Семянковай у Харкаўку дастаўляе фантастыку ці дэтэктывы. А вось Лідзія Віктараўна Кандраценка чытае Дзікенса і Гюго. Школьніца Люба Сафонава аддае перавагу беларускім пісьменнікам: чытае творы Коласа і Купалы, а таксама аповяды Уладзіміра Ягоўдзіка аб прыродзе.

Мясцовыя школьнікі звяртаюцца да бібліятэкара за дапамогай і калі для выканання хатняга задання патрэбен Інтэрнэт. Ёсць у бібліятэцы пэўны выбар твораў па школьнай праграме на электронных носьбітах. Пры жаданні тэкст магчыма раздрукаваць на прынтары.

А яшчэ ў чытальнай зале бібліятэкі збіраюцца члены жаночага клуба “Гаспадыня”. На такіх сустрэчах размова ідзе аб усім, што цікавіць жанчын – аб беларускіх традыцыях і звычках, аб кулінарных рэцэптах, проста аб жыццёвых навінах.

Аб гісторыі мясцовага краю можна даведацца з летапісу, які склала загадчыца бібліятэкі. Тут і пра стварэнне калгаса, і пра вядомых вяскоўцаў, і факты з гісторыі сельскага Савета…

Словам, кожны наведвальнік бібліятэкі можа знайсці тут для сябе нешта цікавае.

Г.ДУХОЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ: Т.Міроненка.

 

  • Последние записи

    Пярсцёнак з гісторыяй

    Через объектив [Спорт в жизни фотокорреспондента из Чаус]

    Президент Беларуси проведет переговоры с Президентом Судана

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    Кто победил в «Семейной олимпиаде» в Чаусах 8 декабря

    Очередной выездной семинар День Совета прошел 6 декабря в Радомльском сельсовете

    Владыка Софроний провел праздничное богослужение в Горбовичах

    Зеленый информационный центр открылся в Чаусах

    Газета вместо Интернета? [Как прошла работа секции журналистских кадров в Чаусах]

    Республиканская акция «Безопасный Новый Год!» пройдет в Могилевской области с 3 по 28 декабря

    О СОДЕЙСТВИИ ЗАНЯТОСТИ НАСЕЛЕНИЯ [О ДЕКРЕТЕ №3 ЖИТЕЛЯМ ЧАУС И ЧАУССКОГО РЙАОНА]

    Президент Беларуси совершит рабочий визит в Россию для участия в саммитах ЕАЭС и СНГ

  • Версия для слабовидящих

    Президент Беларуси проведет переговоры с Президентом Судана

    Президент Беларуси Александр Лукашенко сегодня проведет переговоры с Президентом Судана Омаром Хасаном Ахмедом аль-Баширом, который находится в Республике Беларусь с официальным ви

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    12 и 13 декабря В 11.00 и 16.00 «ТАЙНАЯ ЖИЗНЬ НАСЕКОМЫХ». Детский 12 и 13 декабря В 18.00 «МАРА. ПОЖИРАТЕЛЬ СНОВ». Взрослый 14 и 15 декабря В 11.00 и 16.00  «ПСЫ ПОД ПРИКРЫТИЕ...

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА