Суббота, Октябрь 20, 2018
Главная > Общество > Свята першай баразны ў Чавускім раёне

Свята першай баразны ў Чавускім раёне


14 красавіка ў Чавускім раёне адбылося свята “Першай баразны”, або “Заворвання” – земляробчы абрад распачынання веснавых работ.

Першы выхад у поле ў нашых продкаў суправаджаўся старадаўнімі звычаямі. Гаспадар уставаў на досвітку, апранаў чыстую кашулю і, пакрапіўшы валоў ці коней крынічнай вадой, узяўшы хлеб, ваду і соль, выпраўляўся на пашу. У першы дзень рабілася адна або тры баразны. Затым селянін вяртаўся дадому, дзе яго чакаў багаты стол.

Ушаноўваючы  звычаі беларусаў, удзельнікі свята, кіраўнікі сельгасарганізацый высыпалі ў агульны кош зерне, прывезенае з сабой. Да гэтага насення было дададзена зерне з дажыначнага снапа ураджая мінулага года, які, дарэчы быў вельмі добрым. Бохан хлеба таксама заняў пачэснае месца у кошы, як сімвал адраджэння і ўрадлівасці зямлі.

Права першаму пачаць працу ў полі было вызначана праз жэрабя, у гэтай ролі выкарыстоўваліся выпечаныя крыжы, адзін з якіх быў з сюрпрызам– манетай. Калі кіраўнікі сельгасарганізацый атрымілі па крыжы і надламілі іх, высветлілася, што першым пачне працу Аляксандр Пухоўскі, выканаўчы дырэктар ААТ “МірныАгра”. Сімвалічна, бо свята адбывалася менавіта на полі гэтай арганізацыі Айцец Міхаіл, настаяцель Свята-Мікольскай благавіцкай царквы правёў малебен за багаты ўраджай.

Старшыня Чавускага раённага выканаўчага камітэта Сяргей  Драздоўскі павіншаваў удзельнікаў свята з пачаткам пасяўной і пажадаў поспеху, бо працаваць трэба хутка і якасна, бо вясна ў гэтым годзе адзначаецца познім прыходам. Сяргею Аляксандравічубыў урачыста паднесены каравай  леташняга ўраждаю, як сімвал будучага. Затым сімвалічнае права праверыць зямлю было прадстаўлена першаму намесніку старшыні Чавускага райвыканкама, начальніку упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрыю Зелянкевічу.

Апранутыя ў народныя кашулі сейбіты прайшлі па полю, кінулі зярняткі ў зямлю. Пасяўная ў раёне пачалася.

Паважаныя хлебаробы, поспехаў вам і багатага ўраджаю!

  • Последние записи

    Справедливость, идеология, дисциплина и кадры — Президент Беларуси актуализировал задачи Администрации Президента

    Торжественное мероприятие, посвященное Дню работников культуры, прошло в Чаусах 18 октября.

    Отопительный сезон в Чаусском районе начат

    Торжественное открытие выставки «Комсомол в моей судьбе», которая посвящена 100-летию ВЛКСМ, состоялось 17 октября в Чаусском районном историко-краеведческом музее

    В ОАО «Агросервис г. Чаусы» продолжаются осенние полевые работы

    О проведении 7 внеочередной сессии районного Совета депутатов

    На базе ГЛХУ «Чаусский лесхоз» 16 октября прошло выездное заседание коллегии Могилевского государственного производственного лесохозяйственного объединения

    Республиканская пожарно-профилактическая акция Министерства по чрезвычайным ситуациям «За безопасность вместе»

    Концерт, посвященный Дню матери «Мама – наше солнышко!» прошел 13 октября в ГУО «Центр дополнительного образования детей и молодёжи г. Чаусы».

    Православные верующие 14 октября отпраздновали Покров Пресвятой Богородицы

    Представители ГУСУ «СДЮШОР Чаусского района» заняли 3-е место на Республиканской спартакиаде среди детско-юношеских спортивных школ

    День микрорайона Льнозавод города Чаусы отпраздновали 13 октября

  • Версия для слабовидящих


    20 октября на городской площади Чаус, а также в агрогородке Сластёны пройдут осенние ярмарки. Начало в 10 часов.




     





    Справедливость, идеология, дисциплина и кадры — Президент Беларуси актуализировал задачи Администрации Президента

    Президент Беларуси Александр Лукашенко 18 октября на совещании с руководством Администрации Президента актуализировал задачи, которые стоят перед этим государственным органом. А

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    17 октября В 11.00 и 16.00 «Феи 2». 2D. Детский 17 октября В 19.00 «Днюха!». 2D. Взрослый 18 и 19 октября В 11.00 и 16.00  «Шерлок Гномс». 2D. Детский 18 и 19  октября В 19...

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА