Четверг, Февраль 21, 2019
Главная > Год малой родины > [Сяргей Падбярэзскі] Ад механізатара да кіраўніка гаспадаркі ААТ «Дужаўка»

[Сяргей Падбярэзскі] Ад механізатара да кіраўніка гаспадаркі ААТ «Дужаўка»


За акном аўто мільгаюць знаёмыя пейзажы: акаймаваная ружовым усходам кромка лесу, сівізна начнога інею на пажухлым дыване луга, рэчка Проня, што яшчэ не ўвабралася ў берагі пасля разліву. Якая яна прыгожая, гэта красавіцкая раніца. Але, на жаль, няма часу любавацца краявідамі, справы чакаюць. Бо ў дырэктара ААТ «Дужаўка» жорсткі рабочы графік: да планёркі, на якую збірае спецыялістаў у 7 гадзін, трэба аб’ехаць усе фермы, пабываць на машынным двары, каб мець поўную карціну за мінулы дзень і намеціць задачы на сённяшні. І так – штодня…

Для Сяргея Падбярэзскага гэтыя мясціны – родныя з маленства. Многія яго равеснікі пасля заканчэння школы пакінулі сваю малую радзіму, а ён – не. Не даспадобы было яго сялянскай натуры гарадское жыццё. Жартуе: «У Дужаўцы нарадзіўся – тут і прыгадзіўся. Горад – ён шумны, мітуслівы. А ў нас прастора, дыхаецца свабодна». Ды і прыклад бацькоў адыграў сваю ролю ў выбары юнаком жыццёвага шляху: яго тата, Мікалай Андрэевіч, працаваў у калгасе брыгадзірам комплекснай брыгады, быў нават узнагароджаны за добрасумленную працу ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а маці, Марыя Піліпаўна, загадвала Дужаўскай малочна-таварнай фермай. У сям’і Падбярэзскіх было чацвёра сыноў, і толькі старэйшы з іх, Валодзя, стаў шахцёрам, выехаў ва Ўкраіну, астатнія ж засталіся ў роднай вёсцы. Васіль і Аляксандр былі вадзіцелямі, а вось Сяргей прайшоў шлях ад механізатара да кіраўніка гаспадаркі.

– Спачатку я працаваў на трактары, – успамінае Сяргей Мікалаевіч. – Араў, сеяў, выконваў іншыя работы. Потым – служба ў арміі. Калі вярнуўся дамоў, уладкаваўся на аўтамашыну. А неўзабаве, як надыйшоў час бацьку ісці на пенсію, заняць брыгадзірскі «пост» прапанавалі мне. Па сутнасці, увесь тагачасны калгас «Перамога» з’яўляўся адной комплекснай брыгадай, і ўсюды трэба было паспець. Добра, што за мной замацавалі машыну…
Унікаць яму даводзілася не толькі ў паляводчыя справы, але і жывёлагадоўляй займацца. Адсутнасць тэарэтычнай базы кампенсавалася практыкай, гаспадарскай жылкай, уменнем арганізаваць людзей. Гэтыя якасці ў маладым брыгадзіры не засталіся непрыкмечанымі, і ў 1993 годзе яго прызначылі намеснікам старшыні калгаса, а яшчэ праз тры гады Сяргей Мікалаевіч стаў яго кіраўніком. За час работы на гэтай пасадзе шмат змен адбывалася ў сельскай гаспадарцы, і адна з найбольш значных – рэарганізацыя, калі «Перамозе» давялося ўзяць пад сваё «крыло» суседні калгас Ільіча. Часам былі і цяжкасці, не без гэтага. Але нязменнай для яго як старшыні была ўпэўненасць, што пацвярджалася на практыцы: каб справы ў гаспадарцы ладзіліся, важна зацікавіць лю-дзей матэрыяльна, знайсці да кожнага падыход. І, вядома ж, трымаць дысцыпліну. Такі стыль работы кіраўніка сябе апраўдвае: гаспадарка заўсёды – у ліку лепшых у раёне.

Праўда, аб сваёй рабоце Сяргей Мікалаевіч шмат гаварыць не любіць. Маўляў, самі за сябе няхай гавораць яе вынікі, што дасягаюцца стараннямі ўсяго калектыву. І больш ахвотна расказвае аб сваім дзяцінстве і юнацтве, праведзеных у роднай сэрцу Дужаўцы, аб сваіх земляках. Як любіў пацаном ездзіць з бацькам па палях на брыгадзірскім вазку. І што меў асаблівы інтарэс да коняў, нават спрабаваў прывучаць да папругі маладых, калі падрос. Прыгадаў, як у касавіцу калісьці вялікі заліўны луг паміж вёскамі Вужжар і Харанева аж гудзеў: мужыкі выкошвалі яго ўручную (па 50-70 чалавек выходзіла), а дзятва на конных падводах вазіла сена да сціртаў. Быў у людзей тут і свой інтарэс: на кожным падвор’і трымалі па 1-2 каровы, а калгас за работу выдзяляў «соткі» сенакосу. Увогуле, тады ўсе канікулы дзеці працавалі ў гаспадарцы, і Сяргей ужо з пятага класа прыносіў бацькам свой летні заробак – не менш як 100 рублёў. Па тых часах грошы немалыя. А яшчэ Сяргей загартоўваўся раннім купаннем у рацэ Проня: адкрываў сезон у красавіку – і так да глыбокай восені.
Успаміны, успаміны… Незваротны бег жыцця, што з кожным годам усё больш набірае хуткасць. Вось і 60-гадовы рубеж перасягнуты ўжо: днямі Сяргей Мікалаевіч адзначыў свой юбілей. Ці хацелася б, азіраючыся на мінулае, штосьці ў ім змяніць, зрабіць інакш? Магчыма. Апроч аднаго: ён ніколі б не пакінуў сваю малую радзіму.

Наталля КАЛЕСНІКАВА

  • Последние записи

    Демографическую ситуацию и поддержку семей с детьми обсудили на совещании у Президента Беларуси Александра Лукашенко

    Ветерану Великой Отечественной войны из Чаус Владимиру Васильевичу Марченко вручена медаль «100 лет БССР»

    Аптека № 179 четвертой категории Чаусской ЦРА №34 заняла в области второе место

    Волейбольный турнир, посвященный 30-летию вывода войск из Афганистана, прошёл в Чаусах

    Сделаем дорогу в Чаусском районе безопасной!

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    (ОБНОВЛЕНО) Школьники Чаусского района в субботу активно занимались спортом! Прошли соревнования по стрельбе, лыжным гонкам, плаванию и настольному теннису

    Аліна Ціманцеева з Асінаўскага ВПК Чавускага раёна стала лаўрэатам рэспубліканскага конкурса

    Спецвыпуск

    15 февраля в День памяти воинов-интернационалистов состоялся молебен в Свято-Вознесенской церкви Чаус и «уроки мужества» в школах

    Чаусское ОГАИ проводит республиканскую акцию «Сделаем дорогу безопасной!»

    Президент Беларуси: воины-интернационалисты — надежная опора белорусской государственности и патриотических сил

  • Версия для слабовидящих

    Реклама

    «Аллея памяти». Рисунок Виктории Алексеевой

    ...


    Демографическую ситуацию и поддержку семей с детьми обсудили на совещании у Президента Беларуси Александра Лукашенко

    Демографическую ситуацию и совершенствование мер государственной поддержки семей, воспитывающих детей, обсудили сегодня на совещании у Президента Беларуси Александра Лукашенко.

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    20 февраля В 11.00 и 16.00 «ЗОМБИЛЛЕНИУМ». 3D. Детский.   20 февраля В 18.00 «СЧАСТЬЯ! ЗДОРОВЬЯ!». Взрослый   21 и 22 февраля В 11.00 и 16.00 «ФЕИ. ЛЕГЕНДА О ЧУДОВИЩЕ». 3D....

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА