Понедельник, Август 20, 2018

Нам тут жыць


На гэтую карэспандэнцыю мяне натхнілі радкі справаздачы пад загалоўкам “а что мы делаем сами?” з раённага семінара “Дзень Савета – дзень раённых службаў”. У артыкуле, у прыватнасці,  напісана, што ўдзельнікі семінара былі непрыемна ўражаны антысанітарным выглядам вёсак Рымінка і Прылессе. На мой погляд, савецкая сістэма і ў гэтай справе прывіла насельніцтву стойкія спажывецкія звычкі, маўляў, усё павінны рабіць улады.

Але ж я згодзен з аўтарам артыкула, што элементарны парадак на сваіх падворках навесці здольны нават пажылыя гаспадары. А ўлады павінны дапамагчы, напрыклад, з вывазам смецця, спілаваннем аварыйных дрэў, падсыпкай вуліц. Што ўлады ў меру магчымасцяў і робяць.

Я бачу недапрацоўку ўлад вось у чым. Ёсць жа дэпутаты сельскіх Саветаў. Няхай бы і яны вялі больш тлумачальнай работы сярод сваіх выбаршчыкаў. А ўжо да тых, хто не паслухае, і закон трэба прымяніць.

Мне даводзілася працяглы час жыць на Пастаўшчыне Віцебскай вобласці. Дык вось там – сорам для гаспадара, калі двор і тэрыторыя каля хаты забруджаны, зарослыя пустазеллем. І да гэтага іх прывучылі мясцовыя ўлады.

Што казаць пра вёскі, калі і ў Чавусах ёсць безгаспадарчыя сядзібы. Нават у цэнтры горада, не кажучы пра ўскраіны.

Не думайце, што я гэткі крытык. “Іскра”, напрыклад, даволі часта піша пра Чавусы турыстычныя. Але, каб наш горад і раён наведвалі турысты, трэба думаць, якія ўражанні яны адсюль павязуць пра нас, мясцовых жыхароў?

В.ГАЎРЫШ, г.Чавусы.

 

  • Последние записи

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    Звезды белорусской эстрады – в гостях у чаусских жителей!

    История деревни Волковичи Чаусского района

    Награда от профсоюзов чаусским передовикам

    [Обновлено] Торжественное перезахоронение останков советских воинов, поднятых в ходе белорусско-российской экспедиции

    Мероприятия Дня белорусской письменности будут посвящены теме малой родины

    Чаусские кооператоры – в призовой тройке

    «#ТрудКрут» — деловой подход в работе у чаусских студотрядовцев!

    У мінулую нядзелю ля крынічкі ў вёсцы Селішча Каменскага сельсавета прайшло свята

    Региональный фестиваль народного творчества, промыслов и ремесел «Дрибинские торжки» пройдет 18 августа

    Президент Беларуси поручил запустить в стране масштабную программу модернизации техники

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

  • Версия для слабовидящих



     




    Мероприятия Дня белорусской письменности будут посвящены теме малой родины

    Юбилейный, XXV День белорусской письменности, который принимает в этом году город Иваново Брестской области, будет посвящен теме малой родины. Открытие праздника состоит...

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    22 августа В 11.00 и 16.00 «Феи. Легенда о чудовище». 3D. Детский 22 августа В 19.00 «Заклятие 2». 2D. Взрослый 23 августа В 11.00 и 16.00  «Живая сталь». 2D. Детский 2...

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by


    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА