Пятница, Апрель 20, 2018
Главная > Год малой родины > У Чавускім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Дакраніся да вытокаў малой радзімы”

У Чавускім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Дакраніся да вытокаў малой радзімы”

На ўрачыстым адкрыцці, што адбылося ў аўторак, прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Радзівіліна, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Мацюліна, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Анатоль Вінкевіч, шматлікія госці. Дырэктар музея Іна Казакова у прывітальным слове да іх адзначыла, што гэта выстава прысвечана Году малой радзімы і дэманструюцца на ёй экспанаты з музейнага фонду, сабраныя на тэрыторыі Чавускага раёна. Гэта больш за 40 вышытых рушнікоў, саматканыя абрусы, святочнае адзенне нашых продкаў, іншы этнаграфічны матэрыял. Для больш сталых наведвальнікаў выставы яна – повад нагадаць аб былых часах, а для маладога пакалення гэта магчымасць дакрануцца, вобразна кажучы, да гісторыі.

Перад прысутнымі выступіла Таццяна Радзівіліна, падкрэсліўшы значнасць падобных выстаў для захавання нацыянальных традыцый і гістарычнай памяці, выхавання ў падрастаючага пакалення любові да роднай Бацькаўшчыны. Яна выказала надзею, што выстава прыцягне ўвагу многіх наведвальнікаў.

Тамара Мацюліна прыгадала аб роднай вёсцы Галавенчыцы, дзе нарадзілася, і сваіх земляках, а таксама перадала ў дар музею саматканы абрус. Сваімі ўспамінамі падзяліліся і некаторыя іншыя госці выставы.

Нагадам, што яе адкрыццё праходзіла ў Светлую Сядміцу пасля Вялікдня, і гэту важную для вернікаў падзею таксама не абыйшлі ўвагай: у выставачнай зале быў накрыты сімвалічны пасхальны стол, а ўдзельнікі народнага калектыву “Спадарыня” выканалі для гасцей валачобныя песні.

Версия для слабовидящих




Президент Белоруссии о взаимодействии с Молдовой: у нас нет закрытых тем для сотрудничества

Беларусь готова сотрудничать с Молдовой по всем направлениям, которые интересны этой стране, заявил журналистам Президент Беларуси Александр Лукашенко по итогам переговоров с Прези


Погода в Чаусах

Погода Чаусы
Информация сайта pogoda.by

Чаусский кинотеатр «Сузор’е» предлагает к просмотру новые фильмы

18 апреля В 11.00 и 16.00 «Капитан Подштанник». 2D. Детский. 18 и 19 апреля В 19.00 «Дикий ». 2D. Взрослый. 19 и 20 апреля В 11.00 и 16.00  «Ледниковый период-3:Эра динозавров...

Архив публикаций

Вконтакте

Одноклассники

Полезные ссылки