Суббота, Октябрь 20, 2018
Главная > Год малой родины > Вяртанне на малую радзіму

Вяртанне на малую радзіму


Вось і пацяплела. Пад красавіцкім сонейкам зляжалы снег плавіцца, нібы тлушч на патэльні. А ў палісадзе, рызыкуючы трапіць пад начны замаразак, ужо прабіваюцца першыя пяшчотныя парасткі. Вунь іх колькі!.. «Вы не бачылі, якая тут прыгажосць летам, – заўважае гаспадыня. – Люблю кветкі. У мяне адных толькі лілей каля 90 кустоў. І пакаёвых шмат. Мае геранькі, напрыклад, да самай восені ў бяседцы «жывуць». Ім жа таксама трэба свежае паветра…».

Яе дом знайсці няцяжка: першы за дамбай з левага боку, як уязджаеш у вёску Благавічы. Так нам растлумачылі тутэйшыя жыхары, калі мы спыталіся, дзе жыве Зінаіда Пятроўна Жарыкава. Дом дабротны, дагледжаны. Жанчына растлумачыла: зяці з дочкамі дапамагаюць. Са сваёй хворай спіной з гаспадаркай адна б не ўправілася.
… На бацькаўшчыну яна вярнулася каля 15 гадоў таму, як толькі выйшла на пенсію. А кватэру ў абласным цэнтры пакінула дзецям. Прызнаецца: гэтага моманту чакала даўно. Радзіма – яна ж прыцягвае да сябе, як магнітам. Тут зусім іншы душэўны настрой, тут памятныя сэрцу мясціны, радня. Нібыта акунаешся ў мінулае, вяртаешся да сваіх каранёў.

– Нас у бацькоў шасцёра было, – прыгадвае Зінаіда Пятроўна. – Праўда, адно дзіця памерла ад хваробы. Тады ўвогуле сем’і былі вялікія. Бабуля мая, напрыклад, 14 дзяцей выгадавала. І неяк спраўляліся, хоць жылі небагата. Мама, Ніна Аляксандраўна, усё жыццё працавала ў калгасе – і звеннявой, і на млыне. Падзарабляла ў мясцовым клубе, прадаючы білеты. А як закончыла курсы пры Горацкай акадэміі – была тэхнікам-асемянатарам. Бацька, Пётр Нікіфаравіч, пасля вайны нейкі час узначальваў у Благавічах сельскі Савет, потым брыгадзірам рабіў, перад выхадам на пенсію загадваў у калгасе гаспадаркай. Расказаць, як яны пазнаёміліся? Маму фашысты разам з іншай моладдзю ў Германію вывезлі, а мой тата ваяваў, скончыў вайну ў званні капітана. Дык вось, іх часць тых палонных вызваляла. Пры бацьку ардынарцам быў мамін брат Міхаіл. Яна як пачула яго голас – ад нечаканасці страціла прытомнасць. А калі прыйшла ў сябе, яе трымаў на руках бравы капітан…

Праз нейкі час бацькі зарэгістравалі шлюб у пасольстве ў Познані. Як вайна скончылася – прыехалі ў Благавічы. Мама сказала: «Выбірай, Пятро, тут застанемся ці паедзем да цябе ў Краснаярскі край?» Тата вырашыў застацца. Але ўсё жыццё вельмі сумаваў па сваёй радзіме. Кожны год, назбіраўшы трохі грошай, ездзілі туды ў госці і нас, дзяцей, па чарзе вазілі…

Усхваляваная ўспамінамі, Зінаіда Пятроўна на нейкі час змоўкла. Нібыта вярнулася ў той далёкі і незваротны час. А потым прадоўжыла свой аповяд. Пра тое, напрыклад, якой шматлюднай была калісьці іх вёска: у старэйшых класах займаліся ў дзве змены. На танцах у мясцовым клубе было нават цесна, бо не толькі свая моладзь збіралася – прыходзілі і з суседніх вёсак. І як дружна жылі. Калі хто з радні сушыў сена ці бульбу капаў, то дапамагалі ўсе. Працы вясковая дзятва не баялася, з маленства былі прывучаны і рабіць на зямлі, і спраўляцца з хатняй жывёлай. Мая субяседніца гаворыць: гэта прага да работы засталася на ўсё жыццё. Вось нельга ёй цягаць мяшкі з бульбай ці з рыдлёўкай доўга завіхацца, ды так і карціць. Каб ўсё паспець у час, упарадкаваць, не адстаць ад суседзяў. А ўзрост жа сваё бярэ.

Яшчэ прыгадала яна, як пасля заканчэння школы старшыня мясцовага калгаса не адразу адпусціў у горад вучыцца. Два гады адпрацавала на ферме, даіла кароў уручную. І на цагляны завод апраўлялі ад гаспадаркі, цэглу рабіць (тады пачалі будаваць калгаснае жыллё). «Цяпер некаторыя з тых дамоў ў такім непрыглядным стане, – з жалем кажа Зінаіда Пятроўна, – бо не жыве ў іх ніхто, з’ехалі ў горад». Як калісьці і яна: атрымаўшы ў Магілёве прафесію прадаўца, там і засталася, замуж выйшла, дзвюх дачок нарадзіла і вырасціла. Здавалася б, столькі звязана з абласным цэнтрам, але не надта па ім сумуе. Відаць, так і не «ўкаранілася», не прывыкла да гарадскога ладу жыцця. Затое якія «парасткі» пусціла… «Мой унук вучыцца ў Беларуска-Расійскім універсітэце, спортам займаецца, – хваліцца бабуля. – І яшчэ ёсць дзве ўнучкі, адна з якіх заканчвае ў гэтым годзе дзевяты клас, а другая ўжо падарыла мне праўнука». Яшчэ доўга б, напэўна, расказвала Зінаіда Пятроўна аб сваім вясковым жыцці-быцці, але не хацелася злоўжываць гасціннасцю гаспадыні. Тым больш – вясна на двары, пара гарачая. Праводзячы мяне да брамкі, жанчына пры-зналася: «Я рада, што вярнулася сюды. Вы ж паглядзіце на гэту прыгажосць: возера побач, прастор. І паветра – немагчыма надыхацца ім. Канешне, Благавічы ўжо не тыя, як у былыя гады, усё з часам мяняецца. Але гэта Бацькаўшчына. Як сказаў адзін паэт: «Яна мне дадзена адзіная, на ўсё жыццё, на цэлы век…».
Наталля КАЛЕСНІКАВА

  • Последние записи

    Справедливость, идеология, дисциплина и кадры — Президент Беларуси актуализировал задачи Администрации Президента

    Торжественное мероприятие, посвященное Дню работников культуры, прошло в Чаусах 18 октября.

    Отопительный сезон в Чаусском районе начат

    Торжественное открытие выставки «Комсомол в моей судьбе», которая посвящена 100-летию ВЛКСМ, состоялось 17 октября в Чаусском районном историко-краеведческом музее

    В ОАО «Агросервис г. Чаусы» продолжаются осенние полевые работы

    О проведении 7 внеочередной сессии районного Совета депутатов

    На базе ГЛХУ «Чаусский лесхоз» 16 октября прошло выездное заседание коллегии Могилевского государственного производственного лесохозяйственного объединения

    Республиканская пожарно-профилактическая акция Министерства по чрезвычайным ситуациям «За безопасность вместе»

    Концерт, посвященный Дню матери «Мама – наше солнышко!» прошел 13 октября в ГУО «Центр дополнительного образования детей и молодёжи г. Чаусы».

    Православные верующие 14 октября отпраздновали Покров Пресвятой Богородицы

    Представители ГУСУ «СДЮШОР Чаусского района» заняли 3-е место на Республиканской спартакиаде среди детско-юношеских спортивных школ

    День микрорайона Льнозавод города Чаусы отпраздновали 13 октября

  • Версия для слабовидящих


    20 октября на городской площади Чаус, а также в агрогородке Сластёны пройдут осенние ярмарки. Начало в 10 часов.




     





    Справедливость, идеология, дисциплина и кадры — Президент Беларуси актуализировал задачи Администрации Президента

    Президент Беларуси Александр Лукашенко 18 октября на совещании с руководством Администрации Президента актуализировал задачи, которые стоят перед этим государственным органом. А

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    17 октября В 11.00 и 16.00 «Феи 2». 2D. Детский 17 октября В 19.00 «Днюха!». 2D. Взрослый 18 и 19 октября В 11.00 и 16.00  «Шерлок Гномс». 2D. Детский 18 и 19  октября В 19...

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА