Воскресенье, Декабрь 16, 2018
Главная > Актуальные новости > Новости недели

Новости недели


У чацвер на базе Асінаўскага сельсавета прайшоў чарговы раённы семінар “Дзень Савета – Дзень раённых службаў”. Справаздача з мерапрыемства будзе надрукавана.

 

Пачаўся другі, раённы этап прадметных алімпіяд для вучняў 9-11 класаў. Яны пройдуць у гэтыя і наступныя выхадныя на базе СШ№1.

Учора адбылося чарговае пасяджэнне клуба маладога спецыяліста, дзе выпрацоўвалі план работы на другое паўгоддзе, знаёмілі маладых настаўнікаў з нарматыўна-прававой дакументацыяй. Абмеркаваны і шэраг іншых пытанняў.

 

На гэтым тыдні  174 вучні гарадскіх школ выехалі на аздараўленне ў санаторый “Нарачанскі бераг”, што на Мядзельшчыне.

 

Навучэнцы ўстаноў  адукацыі раёна ў гэтым месяцы прымаюць     удзел у рэспубліканскіх конкурсах харэаграфічнай і вакальнай творчасці “Тэатр юнага гледача”, а таксама ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу школьных праектаў па энергаэфектыўнасці і конкурсу плакатаў і малюнкаў “Асцярожна, СНІд!”.

 

У СШ №1 у мінулую сераду прай-шло мерпрыемства, прысвечанае Міжнародным Сіманаўскім чытанням. У ім прынялі ўдзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі В.І.Крыжэвіч і М.І.Салаўцоў. Матэрыял з мерапрыемства будзе надрукаваны.

 

Народны вакальна-харэаграфічны ансамбль “Забава” цэнтра культуры і вольнага часу на гэтым тыдні пабываў ва ўсіх аграгарадках раёна з выязным канцэртам “Вам, працаўнікі вёскі!”. Таксама прайшлі выязныя канцэртныя праграмы  ў  культустановах вёскі Хацкавічы і аграгарадку Сласцёны, ў СВК “Светлы шлях” Чэрыкаўскага раёна.

 

На базе раённага цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы прайшлі спаборніцтвы па шашках. Сярод гарадскіх каманд перамагла каманда УКП “Жылкамгас”, 2-е і 3-е месцы занялі, адпаведна, аддзел адукацыі райвыканкама і СШ №1. Сярод каманд СВК месцы размеркаваны наступным чынам: 1-е – “Калгас “Асінаўскі”, 2-е – “Сласцёны” і 3-е – “Сасновы бор”. Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі аддзела фізкультуры, спорту і турызму.

 

  • Последние записи

    Стало известно, кто из пионерских дружин Чаусского района победил в интеллектуально-развлекательной игре «Пионерский квиз»

    Новогодние и рождественские мероприятия в Чаусах и сельской местности

    В Чаусах стартовала благотворительная акция «Рождество в каждый дом!»

    Армия — лучшая школа жизни [Чаусские ребята о службе в армии]

    С шестью медалями вернулись учащиеся Чаусской областной средней школы с республиканской спартакиады по тяжелой атлетике

    Как поступить в университет гражданской защиты МЧС Беларуси

    «Все могло бы быть печальнее…» Случай с использованием фейерверка

    Кто лучший культработник Чаусского района в этом году?

    Президент Беларуси: интеграционные позиции Беларуси неизменны

    Как развивалось Чаусское райпо в 80-е и 90-е годы рассказывает Елена Евмененко

    Какой должна быть современная бабушка? [Пример: Наталья Кочкина из Чаус]

    Почему чаусские школьники лучше сдают ЦТ?

  • Версия для слабовидящих

    Президент Беларуси: интеграционные позиции Беларуси неизменны

    Президент Беларуси Александр Лукашенко подчеркивает, что Беларусь остается последовательной сторонницей интеграции. Об этом он заявил сегодня на встрече с представителями российско

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    12 и 13 декабря В 11.00 и 16.00 «ТАЙНАЯ ЖИЗНЬ НАСЕКОМЫХ». Детский 12 и 13 декабря В 18.00 «МАРА. ПОЖИРАТЕЛЬ СНОВ». Взрослый 14 и 15 декабря В 11.00 и 16.00  «ПСЫ ПОД ПРИКРЫТИЕ...

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА