Среда, Декабрь 19, 2018
Главная > Общество > Паэт Мікола Салаўцоў адзначыў 80-гадовы юбілей

Паэт Мікола Салаўцоў адзначыў 80-гадовы юбілей


Не кожнаму дадзена прозу нашага паўсядзённага жыцця увасобіць у вершах. А вось у  паэта Мікалая Салаўцова такі дар ёсць. Тэматыка яго творчасці шматгранная і ўсюдыісная.
На мінулым тыдні ў зале  Дзіцячай школы мастацтваў  адбылася вечарына з нагоды 80-годдзя самабытнага беларускага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Салаўцова, на якую прыйшлі ганаровыя госці, прадстаўнікі розных сфер дзейнасці, дзе ён працаваў у розныя гады, прыхільнікі яго творчасці, родныя і сябры. Адкрыў мерапрыемства сам віноўнік урачыстасці, які выступіў са своеасаблівай жыццёвай і творчай справаздачай «Мае гады – жыцця плады» – зноў-такі ў вершаванай форме. Затым з прывітальным словам да юбіляра звярнуўся старшыня райвыканкама Сяргей Драздоўскі, які ад сябе асабіста і ад раённай улады павіншаваў яго з 80-годдзем і выказаў падзяку за вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, праслаўленне нашага раёна ў вершах, актыўную грамадскую дзейнасць. Кіраўнік раёна ўручыў Мікалаю Іванавічу Ганаровую грамату райвыканкама.
Далей віншавальную эстафету прыняў начальнік службы арганізацыйнай работы Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Вячаслаў Камісараў. Справа ў тым, што наш юбіляр 15 гадоў узначальваў Чавускі раённы камітэт народнага кантролю, за сваю плённую работу на гэтай паса-дзе ўзнагароджаны чатырма Ганаровымі граматамі Камітэта народнага кантролю СССР, трыма медалямі. Вячаслаў Юр’евіч зачытаў прывітальны ліст, падпісаны старшынёй  Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Алегам Садоўскім.
Намеснік начальніка  ўпраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама, начальнік аддзела па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі і развіццю паліграфіі Алена Дзівакова перадала словы віншавання ад намесніка старшыні аблвыканкама Андрэя Кунцэвіча, які разам з удзячнасцю за актыўную творчую дзейнасць выказаў упэўненасць, што юбіляр і надалей будзе паспяхова працаваць на карысць нашай краіны. Апроч таго, Алена Рыгораўна выказала віншаванні і ад калектыва галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, падзякавала яго за асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай літаратуры, плённую журналісцкую працу (Мікалай Іванавіч  працаваў у раённай газеце «Іскра», а потым 15 гадоў быў галоўным рэдактарам раённага радыё) і ўручыла паэту Ганаровую грамату і каштоўны падарунак.
Ад раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» юбіляра павіншаваў і ўручыў падарунак яе старшыня, намеснік старшыні райвыканкама Віталь Лебедзеў – з пажаданнямі далейшых творчых поспехаў.


А потым на сцэну выйшлі прадстаўнікі сістэмы адукацыі раёна. Ім таксама было за што падзякаваць Мікалая Іванавіча, які, ужо будучы ў пенсійным узросце, каля 7 гадоў кіраваў гуртком «Юны журналіст і літаратар» пры раённым Доме дзіцячай творчасці, перадаючы навучэнцам свой багаты жыццёвы і творчы вопыт (дарэчы, гэтаму працоўнаму этапу прысвечана нямала вершаў у яго зборніку «Сінія валошкі»). Мікалай Салаўцоў быў нават узнагароджаны Дыпломам трэцяй ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у 10-й рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту. Начальнік ад-дзела адукацыі, спорту і турызму Мікалай Варанцоў і намеснік дырэктара цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Вольга Машкоўская выказалі юбіляру падзяку за яго добрасумленную працу на ніве выхавання падрастаючага пакалення і таксама ўручылі падарункі, а выхаванцы цэнтра выступілі са своеасаблівым літмантажом, прачытаўшы некалькі вершаў паэта.
Слова для віншавання было прадастаўлена і дырэктару Клімавіцкай бібліятэчнай сеткі Таццяне Дамінікан. Гэта была своеасаблівая вестачка з яго малой радзімы: менавіта ў Клімавіцкім раёне нарадзіўся і вырас паэт, там пачалася і яго працоўная біяграфія – спачатку ў сельскай гаспадарцы (брыгадзірам паляводчай брыгады, ветфельчарам), а потым на пасадзе першага сакратара Клімавіцкага райкама камсамола.
Паколькі паэт-юбіляр – былы калега мясцовых журналістаў, а на сённяшні дзень – актыўны няштатны супрацоўнік, не змог застацца ўбаку ад такой яго жыццёвай даты і калектыў раённай газеты «Іскра», ад імя якога выступіла галоўны рэдактар газеты Наталля Шкрэдава.
Плённай была работа Мікалая Салаўцова і на камсамольскай «ніве», аб чым сведчаць памятны Знак ЦК ВЛКСМ «За актыўную работу ў камсамоле», граматы абкама камсамола. Таму не дзіўна, што ўшанаваць юбіляра прыйшлі і прадстаўнікі моладзі. Так, першы сакратар Магілёў-скага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Павел Алекса, віншуючы яго з такой паважанай датай, сказаў: «Вы пакінулі прыкметны след у развіцці камсамольскага руху і з’яўляецеся добрым прыкладам для сучаснай моладзі». Да віншаванняў далучылася і першы сакратар  раённага камітэта ГА «БРСМ» Надзея Падалякіна.

IMG_6854
А між тым, паток віншаванняў працягваўся. Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Анатоль Вінкевіч па даручэнні прэзідыума абласнога савета ветэранаў уручыў Мікалаю Іванавічу памятны Знак «Ганаровы ветэран працы».  Старшыня Магілёўскай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека – вышэйшую узнагароду Саюза пісьменнікаў Беларусі, нагрудны Знак «За вялікі ўклад у літаратуру», адзначыўшы, што наш юбіляр не толькі піша вершы (ім выдадзена 2 зборнікі вершаў для дзяцей і хутка выйдзе яшчэ адзін, а таксама ёсць 4 зборнікі вершаў для дарослых), але і актыўна ўдзельнічае у дзейнасці пісьменніцкай арганізацыі, працягвае заставацца ў самай гушчыні грамадскага жыцця раёна. Свае пажаданні, з уручэннем падарункаў і ўзнагарод, выказалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Мацюліна і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Магілевіч; мясцовы паэт Васіль Клімаў; зямлячка юбіляра, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь Тамара Кавалёва; старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ  УУС Магілёускага райвыканкама Андрэй Калеснік; дырэктар раённага краязнаўчага музея Інна Казакова; родныя і блізкія паэта.

IMG_6925

А музычныя падарункі Мікалай Іванавіч атрымаў ад работнікаў цэнтра культуры і вольнага часу, у выкананні якіх гучалі, у тым ліку, і вершы нашага паэта, пакладзеныя на музыку.
На завяршэнне вечарыны расчулены юбіляр падзякаваў усіх прысутных за падораную яму радасць. Па яго словах, гэта стане для яго добрым стымулам у далейшай творчасці.

 

  • Последние записи

    Православные верующие Чаус сегодня отмечают день святого Николая-Чудотворца

    «Спорт — не лотерея» — Президент Беларуси требует обеспечить максимальную эффективность госвложений в отрасль

    Рождественский турнир «Что? Где? Когда?» прошел в Чаусах

    Сергей Новиков считает подписку на «Іскру» хорошей традицией

    О том, какие успехи у чаусских школьников, рассказала Елена Левшунова

    В преддверие зимних каникул сотрудники ОГАИ Чаусского РОВД провели профилактическую беседу с учащимися

    Почём символ праздника?

    Наша землячка Динара Алимбекова прошла свой этап без промахов

    «Прямые телефонные линии» прошли в Чаусах

    На должность главного врача учреждения здравоохранения «Чаусская районная центральная больница» назначен Владимир МАРКОВ

    ОГАИ Чаусского РОВД напоминает главные правила поведения на дороге зимой

    Президент Беларуси: интеграционные позиции Беларуси неизменны

  • Версия для слабовидящих

    «Спорт — не лотерея» — Президент Беларуси требует обеспечить максимальную эффективность госвложений в отрасль

    Развитие спорта всегда было и остается неизменным приоритетом государственной политики в Беларуси. Об этом на совещании по вопросам развития летних видов спорта заявил Президент Бе

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    19 и 20 декабря В 11.00 и 16.00 «БЕЛЬ И СЕБАСТЬЯН». Детский. 19 и 20 декабря В 19.00 «ЖИЗНЬ ПОСЛЕ ЖИЗНИ». Взрослый. 21 декабря В 11.00 и 16.00 «ПРИНЦЕССА И ДРАКОН». Детский. ...

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА