Главная > Общество > Як “прадаць” Радамлю?

Як “прадаць” Радамлю?


Маляўнічая, дзівосная Радамля… Старажытны горад радзімічаў, жывы сведка нашага гераічнага мінулага. Ён бачыў легендарнага заснавальніка племені радзімічаў Радзіма, а пазней – караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта І Старога, перажыў падзеі Лівонскай вайны і многае іншае. Сёння аб старажытнай гісторыі гэтага ўнікальнага месца нагадвае толькі Замкавая гара, на якой не засталося нават падмурку ад колішніх збудаванняў, нават няма шыльды або нейкага іншага абазначэння для турыстаў.

А між тым, яны маглі б тут быць, і ў вялікай колькасці. Пры разумным падыходзе развіццё ўязнога турызму не пашкодзіла б ні мясцовым жыхарам, ні самой вёсцы, ні мясцовай экасістэме. Наадварот, гэта магло  б паслужыць на карысць усім і стаць важнай перадумовай для ўстойлівага развіцця тэрыторыі.

Менавіта да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі семінара-трэнінгу, арганізаванага ў рамках праекта “Чавуская школа развіцця аграэкатурызму”, які выконваецца у нашым раёне Грамадскім аб’яднаннем “ЭНДО” пры фінансавай падтрымцы Прадстаўніцтва  аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.

Гэты семінар-трэнінг праходзіў 15 верасня ў Радамльскім сельскім клубе і быў прысвечаны тэме “Падзейны турызм і яго роля ў развіцці сельскіх тэрыторый”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Вольга Прыстромская, старшыня Радамльскага сельскага Савета дэпутатаў Валерый Ефіменка,  дырэктар ТДА “Чавускі бізнес-цэнтр” Ларыса Шундалава, кіраўнік Магілёўскага экалагічнага грамадскага аб’яднання “ЭНДО” Андрэй Пахоменка, кіраўнік Чавускага інфармацыйнага цэнтра па ўстойлівым развіцці і экатурызме Алена Пахоменка, жыхары Радамлі і суседніх аграгарадкоў, гаспадары аграэкасядзіб. Яны абмеркавалі праблемы і перспектывы развіцця аграгарадка Радамля, разгледзелі магчымасці развіцця ў гэтай мясцовасці аграэкатурызму, прааналізавалі патэнцыял тэрыторыі.

У якасці аднаго з галоўных дакладчыкаў на семінар-трэнінг быў запрошаны Алег Сівагракаў – кандыдат эканамічных навук, эксперт па ўстойлівым развіцці тэрыторый. Ён выступіў з дакладамі на тэмы “Раскрыццё патэнцыялу тэрыторый. Стварэнне і прасоўванне брэнда тэрыторыі і мясцовых прадуктаў” і “Магчымасці для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця аграгарадка Радамля праз арганізацыю мясцовага фестывалю”.

Дакладчык прывёў прыклады паспяховай рэалізацыі праектаў па аграэкатурызму і ўстойлівым развіцці як у рэгіёнах Беларусі, так і замежжа. Алег Сівагракаў зазначыў: для таго, каб зрабіць Радамлю прывабнай для турыстаў, трэба прыдумаць, як яе “прадаць”. Зразумела, не ў прамым сэнсе – а, інакш кажучы, стварыць брэнд аграгарадка, які зацікавіць прыезжых.

Такім брэндам можа стаць арганізацыя ў Радамлі цікавага мерапрыемства. Жыхар аграгарадка Благавічы Мікалай Шамро прапанаваў ідэю правядзення на тэрыторыі аграгарадка фестывалю, звязанага са славянскімі плямёнамі, і ў першую чаргу – з племенем радзімічаў. Але, як прызналі ўдзельнікі дыскусіі, гістарычны і этнаграфічны аспекты гэтага пытання патрабуюць дадатковага вывучэння.

Удзельнікі семінара-трэнінгу прыйшлі да агульнага меркавання: развіваць у Радамлі аграэкатурызм варта. Гэта прыцягне інвестыцыі, створыць новыя працоўныя месцы, прывабіць у аграгарадок моладзь, дазволіць замацаваць людзей на сяле і даць ім магчымасць дадатковага заробку, стане стымулам для развіцця арганічнага земляробства і пашырэння традыцыйных рамёстваў. Безумоўна, Радамля валодае пэўным патэнцыялам: мае старадаўнюю гісторыю, знаходзіцца ў маляўнічай мясцовасці ўдалечыні ад буйных прамысловых аб’ектаў і буйных магістраляў. Тут таксама жывуць народныя ўмельцы, якія маглі б вырабляць рамесныя вырабы і сувеніры.

У аграгарадку маюцца дзве агра-экасядзібы, адну з якіх наведалі ўдзельнікі семінара-трэнінгу. А паблізу гэтай сядзібы знаходзіцца Замкавая гара, якую ўдзельнікі семінара агледзелі. Настаўнік геаграфіі мясцовай школы Андрэй Рагуеў правёў гасцей па гістарычных мясцінах, расказаў пра мінулае Радамлі.

Пасля гэтага дыскусія працягнулася, і падчас яе былі акрэслены праблемы аграгарадка, якія неабходна ў першую чаргу вырашыць для развіцця падзейнага турызму і для далейшага ўстойлівага развіцця тэрыторыі. У іх ліку –  неразвітасць мясцовай грамадскай ініцыятывы і прадпрымальніцтва, адток моладзі ў райцэнтр і за межы раёна, нездавальняючы стан дарогі ад Радамлі да райцэнтра (яна да канца не заасфальтаваная) і інш. Да таго ж, недастаткова развітая інфармацыйная інфраструктура – практычна адсутнічаюць указальнікі, дарожныя шчыты, стэнды і іншыя візуальныя абазначэнні турыстычных месцаў. Турыст, які завітае ў паселішча, нават не здагадаецца аб яго гістарычнай унікальнасці. Безумоўна, гэтыя і іншыя праблемы аграгарадка могуць стаць перашкодай у рэалізацыі праекта, а з іншага боку, развіццё аграэкатурызму паспрыяе іх вырашэнню. Галоўнае, як паказала гэтая сустрэча, у мясцовых жыхароў і кіраўніцтва аграгарадка і раёна ёсць не толькі канкрэтныя прадуктыўныя ідэі, але і жаданне ўвасабляць іх у жыццё, ды і магчымасці для гэтага маюцца.

Ці зможа задуманае рэалізавацца і змяніць да лепшага жыццё аграгарадка? Усё залежыць ад ініцыятывы мяцовых жыхароў. Калі ідэя правядзення фестывалю ў Радамлі ажыццявіцца і аграгарадок пачне прыцягваць сюды турыстаў  – гэта будзе агульная перамога.

Вольга СЕМЧАНКА.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: краявід у ваколіцах Радамлі.

 

 

 

  • Последние записи

    Александр Лукашенко и Владимир Путин посетили Валаам

    Открытие тематической выставки «История Чаусского района в лицах и событиях»

    Открытие читального зала и современной детской игровой площадки в Чаусах

    В группе «Искра» Вконтакте подписчики утверждали, что жители Чаус не будут ценить то, что делается для них другими… И это правда

    Почетные граждане Чаусского района [к 95-летию]

    17 июля Чаусскому району 95 лет

    17 июля состоится открытие тематической выставки «История Чаусского района в лицах и событиях»

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е» на текущей неделе

    Приглашаем: на площадке у фонтана (возле городского парка) есть возможность детям рисовать в нетрадиционных техниках

    «Это праздник дружбы и взаимопонимания» — Александр Лукашенко открыл «Славянский базар в Витебске»

    Дмитрий Сазоненко: — Депутатом меня избрали впервые, чувствую большую ответственность перед избирателями…

    Работники налоговой службы Чаусского района отметили профессиональный праздник

  • Версия для слабовидящих



     

     

     

     

     

     

    «Аллея памяти». Рисунок Виктории Алексеевой

    ...


    Александр Лукашенко и Владимир Путин посетили Валаам

    Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин посетили Спасо-Преображенский Валаамский мужской монастырь, расположенный на острове Валаам (Ладожское озеро) ...

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е» на текущей неделе

    17 июля В 11.00 и 16.00 «ЩЕЛКУНЧИК И ЧЕТЫРЕ КОРОЛЕВСТВА». Детский. 18 июля В 11.00 и 16.00 «ТАЧКИ 3». 3D  Детский 17 и 18 июля В 19.00 «ХЕЛЛБОЙ». Взрослый 19 и 20 июля В 11....

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА