Главная > Культура > Паэт Мікалай Салаўцоў, напярэдадні свайго 80-годдзя, арганізаваў шэраг сустрэч с чытачамі

Паэт Мікалай Салаўцоў, напярэдадні свайго 80-годдзя, арганізаваў шэраг сустрэч с чытачамі


Юбілей – добрая нагода для кожнага чалавека, каб азірнуцца на пражытыя гады і падвесці пэўныя вынікі. А калі юбіляр яшчэ і паэт, то ў такія моманты для яго вельмі важна пачуць ацэнку сваёй творчасці, падзяліцца сваімі думкамі і планамі з тымі, для каго ён піша. Вось і Мікалай Салаўцоў – паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, напярэдадні свайго 80-годдзя, што будзе святкаваць у канцы снежня, арганізаваў шэраг сустрэч са сваімі чытачамі. Адна з іх прайшла на гэтым тыдні ў актавай зале СШ №1, дзе сабраліся вучні і настаўнікі гэтай установы адукацыі.

DSC02088

Нагляднай ілюстрацыяй творчых набыткаў Мікалая Іванавіча стала кніжная выстава «Мой кожны верш – жыццю хвала».  А потым пачалася прэзентацыя паэтычнай творчасці Мікалая Салаўцова «Мелодыя жыцця», якую праводзілі вядучыя, загадчык дзіцячай бібліятэкі Таццяна Філіпенка і бібліятэкар школьнай бібліятэкі Людміла Сцепчанка. Яны  зрабілі своеасаблівую вандроўку па жыццёвым і творчым шляху паэта, падчас якой на экране, размешчаным ля сцэны, дэманстраваліся фотаздымкі розных гадоў.

DSC02085
Родам паэт з Клімавіцкага раёна, са шматдзетнай сям’і, нарадзіўся дзесятым па ліку. Яго бацька загінуў на вайне. Аднак маці, Праскоўя Рыгораўна, зрабіла ўсё, што магла, каб вырасціць дзяцей, даць ім адукацыю. Ужо ў школьныя гады праявілася ў Мікалая цяга да літаратурнай творчасці: ён быў рэдактарам школьнай насценгазеты, друкаваў свае вершы і заметкі ў раённай газеце. Пасля школы скончыў Клімавіцкі ветзаатэхнікум, працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады, потым – ветфельчарам. А праз нейкі час перайшоў на камсамольскую работу і 5 гадоў узначальваў на радзіме райкам камсамола. Калі ж пераехаў у Чавусы, 17 гадоў працаваў старшынёй раённага камітэта народнага кантролю, затым – сакратаром райкама прафсаюза работнікаў аграпрама, у мясцовых сродках масавай інфармацыі. Завяршыў сваю працоўную дзейнасць кіраўніком гуртка «Юны журналіст і літаратар» у Доме дзіцячай творчасці. І на якіх бы пасадах ні працаваў, заўсёды знаходзіў час для напісання вершаў, што не толькі друкаваліся ў розных перыядычных выданнях, але і  выдадзены 6 асобнымі зборнікамі: «Вавёрчын веласіпед», «Чаму плуг не іржавее», «Азбука зорнага неба», «Жыцця акорды», «Вясёлка лёсу» і «Сінія валошкі».

DSC02082

Пасля завяршэння прэзентацыі школьнікі прадэкламавалі некалькі твораў паэта з дзіцячых зборнікаў, а затым слова было перададзена самому віноўніку ўрачыстасці. Мікалай Іванавіч прачытаў свой верш, напісаны менавіта да юбілею, дзе расказаў шмат цікавых эпізодаў са свайго жыцця.  У прыватнасці, аб абставінах знаёмства з некаторымі знакамітымі паэтамі і пісьменнікамі Беларусі. Так, Рыгор Барадулін быў адным з першых чытачоў і крытыкаў яго зборніка «Вавёрчын веласіпед», а Максім Танк, з якім сустрэліся падчас рэспубліканскага семінару, параіў паэту пісаць вершы і для дарослай аудыторыі. Падчас службы ў  арміі пазнаёміўся з Васілём Быкавым, які тады працаваў у Гродзенскай абласной газеце, а з Уладзімірам Караткевічам – калі вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце журналістыкі.

DSC02076
На завяршэнне сустрэчы вучні выказалі Мікалаю Іванавічу ў вершаванай форме свае пажаданні і падарылі яму песню пра Беларусь, а юбіляр, у сваю чаргу, падзякаваў арганізатараў і ўдзельнікаў мерапрыемства за падораную радасць сустрэчы з юнымі чытачамі і добрымі словамі. выказанымі ў яго адрас.

Наталля КАЛЕСНІКАВА

Версия для слабовидящих







Президент Беларуси утвердил договор с Казахстаном о социально-экономическом сотрудничестве до 2026 года

Президент Беларуси Александр Лукашенко утвердил договор между Беларусью и Казахстаном о социально-экономическом сотрудничестве до 2026 года, подписанный в Минске 29 ноября 2017...


Погода в Чаусах

Погода Чаусы
Информация сайта pogoda.by

Чаусский кинотеатр «Сузор’е» предлагает к просмотру новые фильмы

23 и 24 мая В 11.00 и 16.00 «Трон эльфов». 2D. Детский 23 мая В 19.00 «Обитель теней ». 2D. Взрослый 24 мая В 19.00  «Кто наш папа, чувак?». 2D. Взрослый 25 и 26 мая В 11.00...

Архив публикаций

Вконтакте

Одноклассники

Полезные ссылки