Главная > Культура > Праздники > Пакроўскі кірмаш

Пакроўскі кірмаш


У мінулую суботу наш горад з раніцы быў пад покрывам густога туману, надвор’е было не з лепшых і, здавалася, жадаючых наведаць Пакроўскі кірмаш, што меў адбыцца на цэнтральнай плошчы, будзе нямнога.

Аднак гандлёвыя рады тут пачалі запаўняцца ўжо з 8 гадзін, і аднымі з першых расклалі свой тавар работнікі спажыўкааперацыі, прадставіўшы досыць шырокі асартымент мясных вырабаў, выпечкі і іншага.

Самыя  “раннія” наведвальнікі кірмашу прыцэньваліся да тавару, аднак большасць з іх усё ж “пільнавалі” машыны з прадукцыяй мясцовых сельгаскааператываў. І яны не прымусілі сябе доўга чакаць: да нашага прыходу на плошчу гандляры “на колах” ужо выстраіліся па яе перыметру і ля асобных машын утварыліся вялікія чэргі. Прадаўцы бойка расхвальвалі тавар, а пакупнікі паціху спусташалі свае кашалькі.

Набыць жа было што. Напрыклад, СВК “Калгас “Антонаўскі”, апроч традыцыйнай свініны, прапаноўваў розную смачную выпечку і шашлыкі. З “Галавенчыц” прывезлі мёд і фуражнае зерне, “Аграсервіс” гандляваў мінеральнымі ўгнаеннямі і г.д. Былі тут і бульба, цыбуля, морква, капуста – адным словам, уся неабходная агародніна для тых, хто не вырошчвае гэта на прысядзібных участках. Можна было купіць і парсючка для гадоўлі з машыны  Чавускага дома-інтэрната.

Шмат аматараў-садаводаў тоўпілася ля саджанцаў пладовых дрэў і кустарнікаў, што завезлі з пітомніка ТАА “Дусэн” і з Горак, прычым прадавалі гэта па даволі прымальных цэнах. Знайшліся пакупнікі і для жывой рыбы. Карацей, хапала тавару на любы густ, і яго хутка развозілі на прыватных аўто, конных падводах і нават веласіпедах.

Было што паглядзець, а таксама набыць для ўпрыгожвання сваіх дамоў і аматарам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – свае выставы на кірмашы разгарнулі не толькі дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў, але і бібліятэчная сетка, цэнтр дадатковага навучання дзяцей і моладзі. Адметна, што на гэты раз да іх падключыліся ўстановы адукацыі, і дзеці самі прапаноўвалі ўласнаручна зробленыя імі пано, разьбу па дрэве, вышыўку і іншае. Прыцягвалі ўвагу маляўніча аформленыя падвор’і сельскіх культустаноў раёна, гаспадары якіх гасцінна запрашалі адведаць іх смачныя стравы, набыць хатнія кансерваванні, свежую прадукцыю з уласных агародаў і, вядома ж, паслухаць песні.

Які ж кірмаш без вяселля і жартаў, тэатралізаванага прадстаўлення? На імправізаванай сцэне работнікі культуры ладзілі “свята цыбулі і часнаку” –  менавіта з гэтай праграмай яны выступалі нядаўна на рэспублі-канскім фестывалі-кірмашу сельскіх працаўнікоў “Дажынкі-2012” у Горках. Ля сцэны былі ўстаноўлены дзве бутафорскія цыбуліны-шатры, у адным з якіх жадаючыя маглі прадэгуставаць стравы беларускай кухні, а ў другім праходзіў атракцыён “Запляці цыбуліне касу”.

Зрэшты, на кірмашы можна было сфатаграфавацца на памяць на атракцыёне “Фота”, навесці глянец на чаравіках (працаваў чысцільшчык абутку), набыць у латочніц (таксама культработніц) смачную выпечку і салодкіх пеўнікаў.

Сюжэтна-гульневую праграму праводзілі работнікі цэнтралізаванай клубнай сістэмы Людміла Кавалёва і Ларыса Хацятоўская, якія ў ролі Дзеда і Бабы літаральна “запальвалі” публіку сваімі жартамі. Песнямі і музыкай радавалі наведвальнікаў кірмашу народны калектыў “Забава” і інструментальная група Ваўкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Бадай, упершыню на такога роду мерапрыемствах прапаноўвалася некалькі незвычайная, але досыць актуальная для насельніцтва паслуга: за 3 тысячы рублёў можна было змерыць свой рост і вагу, а вось змерыць артэрыяльны ціск ці зрабіць прышчэпку ад грыпу мясцовыя медыкі маглі наогул бясплатна (апошняй паслугай, дарэчы, не скарыстаўся ніхто).

Было чым заняцца на кірмашы і дзецям: пачаставацца папкорнам і ледзянцовай карамеллю, а таксама паскакаць на батуце,  пакатацца па плошчы на электрамабілі, на аднаколавым веласіпедзе ці роліках, якія тут здавалі напракат.

Увогуле, Пакроўскі кірмаш гэтай восенню атрымаўся больш багаты на тавар і розныя забаўляльныя мерапрыемствы.

Н.ГРЫГОР’ЕВА.

НА ЗДЫМКАХ: на цэнтральнай плошчы Чавус у час Пакроўскага кірмашу.

 

  • Последние записи

    Высокие технологии и интернет вещей — Президент Беларуси обозначил вектор развития ИКТ в Беларуси

    Юрий Шароваров из Чаус получил паспорт от председателя Могилевского облисполкома Владимира Доманевского

    Инновации обсуждали на областном семинаре в Осиновском УПК Чаусского района [С места события]

    График проведения централизованного тестирования (ЦТ) в 2019 году

    В Чаусах подведены итоги II круглогодичной спартакиады

    Сельхозорганизации Чаусского района выводят технику на линейку готовности

    Представители Зеленого информационного центра из Чаус посетили международный семинар-тренинг

    Президент Беларуси намерен в апреле посетить с официальным визитом Турцию

    Неделя детской безопасности в Чаусах

    Работники ОАО «Агросервис» подвели итоги работы за 2018 год

    «Прямая телефонная линия» в Чаусах пройдет 23 марта

    Определился обладатель Кубка Чаусского района по волейболу

  • Версия для слабовидящих

    «Мама». Цифровой рисунок Виктории Алексеевой

    ...


    Высокие технологии и интернет вещей — Президент Беларуси обозначил вектор развития ИКТ в Беларуси

    Вопросы состояния и дальнейшего развития рынка телекоммуникаций в Беларуси вынесены на совещание у главы государства Александра Лукашенко. Данную сферу Президент назвал одни

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    20 и 21 марта В 11.00 и 16.00 «СИЛА ДЕВЯТИ БОГОВ». Детский. 20 и 21 марта В 19.00 «КРИД 2». Взрослый 22 марта В 11.00 и 16.00 «МЫ – МОНСТРЫ!». 3D. Детский. 22 марта В 19.00...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА