"У мастака няма ўзросту…" | Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра"
Главная > Нашы творчыя праекты > “У мастака няма ўзросту…”

“У мастака няма ўзросту…”


Дзіўная гэта рэч – жывапіс. Кавалачак навакольнага свету, увабраны ў рамку, імгненне жыцця, занатаванае на палатне трапнымі мазкамі. Мы ў штодзённай мітусні часам не заўважаем гэту прыгажосць, а ён, мастак, заўважыў. Прапусціў праз сваё сэрца і падарыў нам – захутаныя ў снежны шаль берагі рачулкі, якую яшчэ не паспеў скаваць мароз, яркую палоску святла на небасхіле, што прадвяшчае пагодлівы дзень, велічную царкву з залатымі купаламі на фоне стандартных шматпавярховак… Разглядаючы гэтыя карціны, нібы размаўляеш з аўтарам і пранікаеш праз іх у таямніцы яго душы. Хаця, уласна кажучы, пагутарыць можна і асабіста, бо мастак Аляксандр Ракаў – жыхар Чавус. І вось ён – госць рэдакцыі.

IMG_3742

– Аляксандр Васільевіч, займацца жывапісам – мара з дзяцінства?
– Маляваць я любіў, колькі сябе памятаю. Але дакладна сказаць, калі гэта ў ва мне «прачнулася», цяжка. Проста кожны чалавек мае сваё пры-значэнне ў жыцці. Галоўнае, каб яго ўдалося своечасова заўважыць і рэалі-заваць. Маё, відаць, гэта жывапіс.  Вось і ўсё.
Пасля заканчэння школы я не вагаўся, куды паступаць вучыцца: падаў дакументы ў Віцебскі педагагічны інстытут на мастацка-графічны факультэт. Аднак  «заваліў» фізіку і не прайшоў па конкурсу. Студэнтам стаў толькі праз год. Ведаеце, да гэтага часу не разумею, навошта нам выкладалі такія прадметы, як тая ж фізіка, начартальная геаметрыя,  тэхнічная механіка. Неяк не стасаваліся дакладныя навукі з нашай будучай прафесіяй. Але гэта – мая асабістая думка.

20171206_131345
– У паэта Яўгена Вінакурава ёсць такія радкі: «Художник, воспитай ученика, чтоб было у кого потом учиться…» А Вам асабіста шанцавала ў жыцці на добрых настаўнікаў?
– Не магу паскардзіцца. Перш за ўсё гэта школьны настаўнік Рыгор Фёдаравіч Самойлаў. Я наведваў гурток, які ён вёў. Добры чалавек, цудоўны расказчык. Умеў захапіць, зацікавіць. Вытрыманы, далікатны ў адносінах да дзяцей. Яго не маглі вывесці з сябе ніякія нашы свавольствы. Хоць мы і не надта сваволілі…
Ну, а потым, ужо ў студэнцкія гады, гэта Іван Міхайлавіч Сталяроў,  Фелікс Фёдаравіч Гумэн. Надзвычай таленавітыя выкладчыкі, якія  вучылі не проста маляваць, але і адносінам да мастацтва, жыцця ў цэлым. Яны, можна сказаць, былі і заснавальнікамі беларускай акварэлі.

20171206_133205
– Тое, што Вы абралі менавіта гэту тэхніку жывапісу – іх уплыў?
– У нейкай ступені. Хоць мне і самому заўсёды падабалася акварэль – за магчымасць хутка зрабіць маляўнічы эскіз. Гэта наогул хуткая тэхніка. Ёй не будеш пісаць і перапісваць па некалькі разоў, як маслам ці акрылам. А яшчэ – акварэль здольна перадаць першае ўражанне ад убачанага, менавіта дзякуючы гэтай сваёй асаблівасці. Малюю галоўным чынам «па-сырому». Чыста акварэльны прыём, які дазваляе пісаць празрыстымі, цякучымі фарбамі.  Вобразы на палатне атрымліваюцца як бы сатканымі з выпадковых фарбавых разводаў. Тут павінен быць асабліва дакладны выбар колеру і тону. І якім атрымаецца малюнак, цяжка прадказаць, бо ён застаецца «ў руху» да поўнага высыхання. Але гэта і цікава.
Аляксандр Васільевіч, раскажыце, як склалася Ваша жыццё пасля заканчэння інстытута?
– На той час у Магілёве быў мастацкі камбінат. Я працаваў у яго чавускім філіяле. Разам са сваімі калегамі займаліся афарміцельскімі работамі па заказах розных прадпрыемстваў і арганізацый, выраблялі наглядную агітацыю. А калі філіял закрылі,  працаваў выкладчыкам у дзіцячай школе мастацтваў, адкуль і пайшоў на пенсію. За час работы ў мяне было шмат таленавітых вучняў, некаторыя з іх пасля скончылі Акадэмію мастацтваў: Сяргей Варкін, Вольга Быстрова. Ганаруся, што меў нейкае дачыненне да іх прафесійнага выбару і цяперашніх творчых поспехаў. Увогуле, з дзецьмі працаваць цікава. Гэта нібы чысты аркуш паперы. А які на ім атрымаецца малюнак – у многім залежыць ад настаўніка. Заўсёды вучыў рабят, што талент, вядома ж, павінен быць, аднак, каб займацца жывапісам, трэба яшчэ і шмат ведаць, пачынаючы з самых азоў.  Дарэчы, я вучыў дзяцей не толькі маляваць, мы і інкрустацыяй саломкай займаліся (давялося асвоіць гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастац-тва. У спіс маіх творчых навыкаў, якімі валодаю, можна яшчэ дабавіць і разьбу па дрэве.

1512555534198
– І ўсё ж, мяркуючы па тых Вашых работах, што бачыла, дамінуе жывапіс, у прыватнасці, пейзажы. Увогуле, як мастаку ўдалося сябе рэалізаваць?
– Як можна даваць ацэнку самому сабе? Хай іншыя мяркуюць, хто бачыў мае работы. Вядома ж, любому мастаку прыемна, калі ацэнка добрая, гэта стымулюе да творчасці. Праўду сказаць, я не вельмі «публічны» мастак, не часта выстаўляю свае работы, але ўдзельнічаў і ў раённых, і ў абласных выставах, ёсць мае карціны і за мяжой, шмат раздаваў у якасці падарункаў.
Больш люблю пісаць пейзажы, Вы правільна заўважылі. З натуры, па ўласных эскізах і фотаздымках. А яшчэ – нацюрморты. Штосьці спадабалася, кранула душу, занатаваў – і на палатно. Вось некаторыя кажуць: павінна быць натхненне, каб сесці за мальберт. Для мяне  ж дастаткова ўзяць кісці і фарбы і прадставіць тое, што задумаў маляваць. А  калі работа ў працэсе, прыходзіць і натхненне. Яго адсутнасць – гэта свайго роду лень.
Апошнім часам, шчыра прызнаюся, і сам падленьваюся. Ды і хатнія справы патрабуюць часу. Але, думаю, гэта часовы перапынак. Душа ўсё роўна запатрабуе маляваць.
– Аляксандр Васільевіч, хто Вы яшчэ, апроч як мастак і былы настаўнік?
– Заядлы рыбак, магу з вудай днямі ля рэчкі сядзець. Люблю павазіцца з аўтамабілем, калі што – рамантую сам. Унутраная аддзелка, дызайн кватэры… Шмат чаго. Лічу, што чалавек не павінен замыкацца на чымсьці адным. Жыццё дае нам шанц авалодаць рознымі ведамі і ўменнямі, і яго нельга ўпускаць.
Наталля КАЛЕСНІКАВА

  • Последние записи

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    Чаусские женщины, любители физической культуры и спорта, приняли участие в соревнованиях

    В Чаусском районе 17 октября масштабно проходила акция «Чистый лес»

    Руководство Чаусского района встретилось с молодыми специалистами

    100-летие ЛКСМБ отметили в Чаусах

    Электробезопасность в быту

    Команда Чаусской СДЮШОР — лучшая в республике!

    Александр Лукашенко: ОДКБ — важная организация, которую необходимо развивать

    Участницы фотоконкурса «Родное мамино лицо» посетили редакцию

    Диалоговая площадка прошла в Чаусском районе

    [Маме посвящается] Концерт в Чаусском РДК

    Елена Романенко из Благович вырастила шестерых детей

  • Версия для слабовидящих

    Александр Лукашенко: ОДКБ — важная организация, которую необходимо развивать

     Президент Беларуси Александр Лукашенко считает Организацию Договора о коллективной безопасности важной структурой, которую необходимо развивать. Об этом глава государства заявил ...

     

     

     

     

     

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    21 и 22 октября В 11. 00 и 16.00  «ПОТЕРЯННОЕ ЗВЕНО» Детский В 18.00  «БЕСШУМНЫЙ» 16+ 23 октября В 11. 00 и 16.00  «МЬЮТУ НАНОСИТ ОТВЕТНЫЙ УДАР». Детски...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций