Вторник, Февраль 20, 2018
Главная > Общество > Каваль Кузьма Юзэпчук жыве ў аграгарадку Дужаўка Чавускага раёна

Каваль Кузьма Юзэпчук жыве ў аграгарадку Дужаўка Чавускага раёна

У даўніну на Русі іх называлі «ўладарамі агню» і лічылі, што яны валодаюць нейкімі патаемнымі ведамі. Праўда  ці не – да гэтага часу невядома, але адну тайну кавалі ведаюць дакладна: як ператварыць звычайнае жалеза ў карысныя і прыгожыя рэчы.

14 лістапада адзначаецца народнае свята Кузьмы – заступніка кавалёў, а таксама іх прафесійнае свята. Вось мы і вырашылі напісаць аб адным з такіх «уладароў агню». Але сутыкнуліся з сур’ёзнай праблемай: прадстаўнікоў гэтай прафесіі ў раёне практычна не засталося. Пры сучасных спосабах апрацоўкі метала кавальскіх спраў майстры ў вытворчай сферы ужо не запатрабаваны. Ды і ў бытавой: мала каму трэба зараз, да прыкладу, па-правіць касу ці падкаваць каня. І ўсё ж нам пашанцавала: у аграгарадку Дужаўка пазнаёміліся з чалавекам, які адпрацаваў у мясцовай кузні шмат гадоў. Што цікава – завуць яго таксама Кузьма. І сёлета ён адзначыў 80-годдзе.

IMG_4258
За сваё жыццё авалодаў Кузьма Арсенцьевіч Юзэпчук рознымі спецыяльнасцямі. У сваёй вёсцы (а родам ён з Украіны) яшчэ падлеткам пасля вайны працаваў на ферме, пазней навучыўся вадзіць трактар і апрацоўваць палі. А калі яму споўнілася 15 гадоў, разам з іншымі хлопцамі паехаў на шахту ў горад Сталіно (цяпер гэта Данецк). Аднак хутка зразумеў Кузьма, што не ляжыць у яго душа да такой справы, як здабыча вугалю. І накіраваўся ў Харкаў, дзе на трактарным заводзе яго ўзялі памочнікам каваля. Калі ж той пайшоў на пенсію – устаў на яго месца ля кавадла. Менавіта на гэтым прадпрыемстве асвоіў усе азы  прафесіі. (Дарэчы, прымаўка «Куй жалеза, пакуль гарачае» спрацавала і ў асабістым жыцці маладога каваля: са сваёй будучай жонкай Марыяй ён па-знаёміўся ў дарозе і літаральна «зняў» яе з цягніка. У хуткім часе распісаліся, пражылі потым доўгае сумеснае жыццё, выхавалі 9 дзяцей).
У Беларусь муж і жонка Юзэпчукі пераехалі незадоўга да развала Саюза. Спачатку жылі на Брэстчыне, а потым услед за дзецьмі перабраліся ў Чавускі раён, у калгас «Перадавік», дзе Кузьме Арсенцьевічу даверылі мясцовую кузню. Такую ж працу прапанавалі яму і ў калгасе «Перамога» (зараз гэта ААТ «Дужаўка»), куды пераехалі праз 7 гадоў. Горан і кувадла былі калгасныя, а вось інструмент ён прынёс свой: малаткі, зубілы, клешчы. Узнавіў наждачны станок. Работы выконваў любой складанасці, але галоўным чынам рамантаваў прычапны інвентар да сельгастэхнікі. Сям’я тады жыла ў вёсцы Цёплае, і да мех-двара ў Дужаўку даводзілася кавалю штодня дабірацца на веласіпедзе. Пакуль пасля смерці жонкі не забраў да сябе малодшы сын Сяргей, які жыве ў гэтым жа аграгарадку.
Так і займаўся ўсе гэтыя гады Кузьма Арсенцьевіч кавальствам. І нават пасля выхаду на пенсію яшчэ больш за 10 гадоў яго майстэрства і ўменне  было запатрабавана ў калгасе. А ў мясцовых жыхароў – і па сённяшні час: каму лом зрабіць, каму матыгу, цвікадзёр – ці мала што трэба ў хатняй гаспадарцы.
Вопытны каваль падзяліўся з намі некаторымі сакрэтамі свайго рамяства. З першага погляду, здаецца, патрэбна ў гэтай справе толькі сіла, аднак калі галава не «працуе», дык нічога не атрымаецца. Не толькі  махаць малатком  (некаторыя з іх важаць каля 5 кілаграмаў),  але і многае ведаць трэба. Напрыклад, да якой тэмпературы награваць нарыхтоўкі. Ад гэтага залежыць якасць і трываласць вырабу, бо маркі той жа сталі бываюць розныя. А яшчэ – каваць трэба тады, калі метал раўнамерна прагрэецца. І ў якасці паліва для горана лепш выкарыстоўваць каменны вугаль, так званыя «арэшкі». Але і драўняны падыдзе, толькі з лісцевых парод. Увогуле ж кавальству толькі па кніжцы не навучышся. Пакуль сваімі рукамі не зробіш – ты нічога не ведаеш.
Здаецца, сваім прыездам мы растрывожылі памяць Кузьмы Арсенцьевіча Юзэпчука, які і сёння, аказваецца, сумуе па сваёй рабоце. Калі б не ўзрост…
Наталля КАЛЕСНІКАВА

В выборах важно принять участие потому что...

Просмотреть результаты

Loading ... Loading ...


Президент Беларуси: семейный капитал — вложение в развитие человека

Граждане, которые имеют право на получение семейного капитала, гарантированно получат эти выплаты. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил принимая с докладом председ

Погода в Чаусах

Погода Чаусы
Информация сайта pogoda.by

Чаусский кинотеатр «Сузор’е» предлагает к просмотру новые фильмы

21 февраля В 11.00 и 16.00 «Фиксики. Большой секрет». 2D. Детский. В 19.00 «Очень плохие мамочки-2». 2D. Взрослый. 22 февраля В 11.00 и 16.00 «Побег с планеты Земля». 3D. Детск...

Архив публикаций

Вконтакте

Полезные ссылки