Среда, Октябрь 18, 2017
Главная > Нашы творчыя праекты > “Творца – шырокае паняцце”. Аляксандр Дубіцкі

“Творца – шырокае паняцце”. Аляксандр Дубіцкі

IMG_3351

Шмат чаго сцірае наша памяць, нібы гумка з аркуша паперы. А вось некаторыя, здавалася б, дробныя рэчы адкладваюцца ў ёй на ўсё жыццё. Дык, можа, не такія яны і дробныя? Напрыклад, Аляксандр Дубіцкі памятае той першы свой малюнак, калі ён адчуў сапраўдны «смак» да жывапісу. Было гэта ў трэцім класе. Звычайная замалёўка казачнага сюжэту пра папа і работніка яго Балду… Вядома, тая работа яшчэ не прэтэндавала на шэдэўр, але і самому хлопчыку спадабалася, і настаўнік, Мікалай Восіпавіч Васіленка, па-хваліў: «Малайчына». Юнага мастака гэта, можна сказаць, «акрыліла». Менавіта тады ён зразумеў, што маляваць у яго атрымліваецца лепш за многіх аднакласнікаў.    

Мы сядзім і размаўляем у адным з вучэбных кабінетаў Чавускай дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў і мастацкіх рамёстваў, якую Аляксандр Уладзіміравіч узначальвае 8 апошніх гадоў. Што тут займаюцца людзі творчыя, бачна па інтэр’еры: на сценах – мноства работ, выкананых у розных тэхніках: малюнак, габелен, інкрустацыя саломкай… І толькі доўгі стол пасярэдзіне пакоя нагадвае аб рабочай абстаноўцы. Пакуль тут пуста, бо заняткі пачнуцца пасля абеда. Так што ёсць час пагутарыць, успомніць, падзяліцца думкамі аб тым, што стала справай усяго жыцця майго субяседніка.IMG_2966

– Я перайшоў у чацвёрты клас, калі ў раён прыехалі прадстаўнікі рэспубліканскай школы-інтэрната выяўленчых мастацтваў, – прыгадвае ён. –  На той час у Савецкім Саюзе было толькі 4 такія вучэбныя ўстановы, і стаць іх навучэнцам было вельмі прэстыжна. Мне пашанцавала: прайшоў адбор у ліку 30 кандыдатаў з усёй Беларусі. Праўда, напачатку давялося здаць экзамены, прычым ацэнваліся не толькі схільнасці да малявання, але і веданне матэматыкі, рускай мовы. Патрабавані былі высокія: амаль кожную чвэрць каго-небудзь адлічвалі за непаспяховасць, дысцыпліну. Спецыялізаваныя ўрокі з намі праводзілі выкладчыкі Акадэміі мастацтваў.IMG_2963

Правучыўся там Аляксандр да 8 класа, а потым вярнуўся ў Чавусы. Не, пад «фільтрацыю» ён не трапіў, проста вельмі сумаваў па дому, і бацькі пярэчыць не сталі. Агульнаадукацыйную школу хлопец скончыў з залатым медалём. Адкрываліся, можна сказаць, шырокія прасторы, бо ён не вельмі зацыкліваўся менавіта на жывапісу. Тады, у юнацтве, хацелася асягнуць неабсяжнае. Толькі ў кожнага ў гэтым жыцці, відаць, свая, адзіная дарога. І прывяла яна Аляксандра Дубіцкага ўсё ж на мастацка-графічны факультэт Віцебскага ўніверсітэта.  Пасля яго заканчэння маладому спецыялісту прапаноўвалі застацца працаваць у гэтым горадзе. Але на той час ён ужо быў чалавек жанаты, і такое лёсаноснае рашэнне прымаў разам з жонкай: маладая сям’я прыехала ў Чавусы.

Аляксандр Уладзіміравіч толькі паўгода папрацаваў настаўнікам у Капанской школе, а потым усё кіруючыя пасады займаў. Быў дырэктарам Барышаўскай васьмігодкі, а з ад-крыццём у 1991 годзе Чавускай школы мастацтваў узначаліў яе калектыў. Праз нейкі час давялося перасесці ў іншае «крэсла»– дырэктара СШ №1. Прызнаецца, што роля адміністратара яму ніколі не імпанавала, хоць свае службовыя абавязкі імкнуўся выконваць добра. Усё ж, відаць, пратэставала творчая натура, бо для малявання часу заставалася не так многа. І аднойчы надакучыла «раздвойвацца», вырашыIMG_2965ў зрабіць паузу, якая доўжылася аж тры гады: ездзіў па розных фестывалях і выставах, працаваў з мальбертам. Стаў, можна сказаць, вольным мастаком.

А потым усё вярнулася «на кругі свая». Праца ў школе эстэтычнага напрамку, як гэта, дае, па яго словах, магчымасць і сябе рэалізоўваць у творчасці, і вучыць гэтаму іншых. Прычым апошняе яму падабаецца не менш – адкрываць у дзецях таленты, даваць штуршок для іх развіцця, назіраць за іх поспехамі і адчуваць сваю прыналежнасць да гэтага.

– Што для мяне мастацтва? – на нейкі час Аляксандр Уладзіміравіч задумаўся над маім пытаннем. – Вось ёсць такое выказванне, што яно належыць народу. Мабыць, і так. Але для самога мастака, на мой погляд, творчы працэс з’яўляецца чымсьці прыватным, нават інтымным. Я, напрыклад, ніколі не ставіў мэтай дасягнуць у гэтым нейкіх высот, стаць «публічным» мастаком. Хаця ўдзельнічаў і ўдзельнічаю ў розных выставах. І зацыклівацца на чымсьці адным – не для мяне. Узяць жывапіс. Малюю ў асноўным пейзажы. Іх ужо шмат накапілася, частка работ нават у прыватных калекцыях за мяжой (дарэчы, дома ўIMG_2972 мяне ніводнай уласнай карціны няма). Але вось дасягнуты ў гэтым пэўны рубеж, і што далей? Ёсць рызыка ператварыцца ў звычайнага рамесніка, які працуе «на заказ», а не па душэўнаму парыву. Таму мне заўсёды хацелася рэалізоўваць сябе ў розных відах мастацтва. Так я асвоіў ганчарную справу, фьюзінг (тэхналогію запякання шкла). Ужо каля трох гадоў займаюся мазаікай. Напрыклад, нядаўна беларусы вый-гралі міжнародны тэндэр на аздабленне храма Серафіма Сароўскага ў Дзівеева, што пад Ніжнім Ноўгарадам, і я ў сааўтарстве з былым сваім вучнем Дзянісам Чубуковым, які вы-кладае зараз у Акадэміі мастацтваў, раблю арнаменты на рэлігійную тэматыку для гэтага аб’екта. Раней выраблялі мазаіку для некаторых беларускіх храмаў. І гэтыя металічныя канструкцыі, што стаяць ля нашай школы, таксама выкананы па маіх эскізах. А вось жывапісам ужо каля года не займаюся: чакаю, калі гэтага душа запросіць.IMG_2962

Ведаеце, а мастак, на маю думку – не абавязкова толькі той, хто малюе. У любой сферы дзейнасці можна праявіць сябе як творчую асобу. Напрыклад, механізатар, што ідэальна ўзараў поле – чым не мастак у сваёй справе? Ці швачка, якая пашыла цудоўную сукенку? Важна не тое, чым займаешся, а з якім творчым настроем. Бо нават самая празаічная праца патрабуе натхнення.

Наталля КАЛЕСНІКАВА

 

Парламенты Беларуси и Азербайджана могут внести значительный вклад в развитие двусторонних отношений

Парламенты Беларуси и Азербайджана могут внести значительный вклад в развитие двусторонних отношений. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил 13 октября на встреч...

Погода в Чаусах




Архив публикаций



Полезные ссылки