Четверг, Декабрь 14, 2017
Главная > Культура > 30 верасня народны фальклорны гурт «Спадарыня» атрымалі чарговую перамогу для Чавускага раёна

30 верасня народны фальклорны гурт «Спадарыня» атрымалі чарговую перамогу для Чавускага раёна

Калектыў прыняў удзел у рэгіянальным фестывалі-конкурсе творчасці «Крычаўскі канёк», у якім, не сумняваючыся ў сваіх сілах, сталі лепшымі.

спадарыни

У гэты дзень у Крычаве адзначалі некалькі святаў – Дзень горада, 74 гадавіну з дня вызвалення Крычава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а ў цэнтральным парку горада праводзілі рэгіянальны фестываль-конкурс “Крычаўскі канёк”. Гасцямі, якія ўдзельнічалі у культурным мерапрыемстве, былі групы з гарадоў Чавусы і Слаўгарад. Калектыў «Спадарыня» ў складзе 15 чалавек прыехаў да суседзяў прадэманстраваць свае таленты. Сумесна з фальклорным калектывам прынялі ўдзел у конкурсе работнікі з танцавальнага калектыву аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і гарманіст.

У лёсаванні вызначылася паслядоўнасць выступленняў. Другімі па ліку выйшаў выступаць калектыў з Чавус. Яны паказалі абрад з канём, таму што лічыцца, што конь – гэта сімвал дабрабыту і поспеху.

tnqAv42EQ70

Удзельніцы конкурсу ні хвіліны не сумняваліся ў сваёй перамозе, таму што імі была падрыхтавана насычаная праграма: прывітанне, як візітная картка; словы і песня аб калектыве, якую склала кіраўнік гурта Людміла Лазарькова; карагод «Пойдзем дзеўкі каля жыта»; танец «Кадрыля», акрамя гармоніку, гралі на ударных і шумавых інструментах; у танцах выкарыстоўваліся таксама гульнявыя моманты.

Пасля таго як вызначылі пераможцаў, нашу групу папрасілі выканаць яшчэ некалькі кампазіцый на біс. Вядома ж, ўдзельніцы з задавальненнем парадавалі крычаўскіх жыхароў таленавітым душэўным спевам і акцёрскім майстэрствам.

Хочацца нагадаць, калектыў «Спадарыня» існуе ўжо каля 10 гадоў. Спачатку ён называўся «Малодушкі», а пасля яго пера-назвалі ў “Спадарыня”. Так як у Беларусі лічыцца, што спадарыня – гэта ветлівы зварот да жанчыны, удзельніцы вырашылі прысвоіць яго сабе. Жанчыны калектыву высакародныя, вясёлыя дамы, якія з задавальненнем спяваюць для людзей, таму што жыцці без песні не ўяўляюць.

Людміла САЎЧАНКА

Президент Беларуси о новом «Камволе»: выходим на то, что хотели получить

Президент Беларуси Александр Лукашенко положительно оценивает результаты прошедшей модернизации в ОАО "Камволь", однако отмечает необходимость завершения начатого и ориентирует на

Погода в Чаусах

Чаусский кинтеатр «Сузор’е» предлагает к просмотру новые фильмы

13 декабря в 11.00, 16.00 - "Реальная белка-2", 2D, детский, 50 коп. 18.00 - "Похищение", 2D, взрослый, 1 руб. 14-15 декабря в 11.00, 16.00 - "Город героев", 3D, детский, 1 р...


Архив публикаций



Полезные ссылки