Главная > Актуальные новости > З ЛЮБОЎЮ ДА СЛОВА ПРЫГОЖАГА…

З ЛЮБОЎЮ ДА СЛОВА ПРЫГОЖАГА…


Бібліятэка  нібыта выйшла да сваіх чытачоў з будынка на  прастор: ля ўваходу размясціліся ажно тры кніжныя выставы – “Дзень добры, кніжка беларуская!”, з творамі айчынных пісьменнікаў І. Чыгрынава, У. Ліпскага і інш., паліца з навінкамі літаратуры, “Слово о книге”, на якой сярод сучасных друкаваных твораў знайшлося месца для старажытных экспанатаў, прадстаўленых з фондаў раённага музея. З абодвух бакоў былі расстаўлены крэслы для гледачоў, а з адчыненага акна даносілася музыка. Усё гэта прыцягвала ўвагу прахожых,і той-сёй спыняўся, каб даведацца, у чым справа.  А вядучыя запрашалі іх стаць удзельнікамі свята.

Называлася яно “З любоўю да прыгожага слова” і было прысвечана Дню беларускага пісьменства, які традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю верасня. На свята сабраліся галоўным чынам юныя чытачы  цэнтральнай раённай бібліятэкі, але былі і дарослыя.

Перш-наперш  удзельнікам свята быў прапанаваны невялікі эксурс  у мінулае, калі яшчэ не было пісьменнасці і  ніхто не мог пісаць. Выправіць становішча ўзяліся два набожныя браты  Кірыл і Мяфодзій з грэчаскага горада Салонікі. Найперш склалі славянскую азбуку, потым пераклалі на славянскую мову кнігі Святога пісання. Дзякуючы ім мы можам сёння чытаць Біблію. Напачатку кнігі перапісваліся ад рукі манахамі пры манастырах. Пазней, у 15-м стагоддзі, сын Полацкай зямлі Францыск Скарына вырашыў перавесці на беларускую мову і надрукаваць кнігі Святога пісання.

Шмат чаго адбылося ў беларускай гісторыі за некалькі стагоддзяў. Самы спрыяльны тады быў час, калі Беларусь уваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага: беларуская мова была дзяржаўнай, на ёй вялося справаводства, яе вывучалі ў школах. Праўда, быў час, калі наша мова была забаронена, і беларусаў прымушалі гаварыць па-польску, але праз 100 гадоў яны зноў атрымалі магчымасць свабодна карыстацца матчынай мовай. Бадай, няма ніводнага беларускага пісьменніка, які не склаў бы на ёй ўзнёслых, прачулых радкоў, услаўляючы Бацькаўшчыну і беларускі народ…

Затым вядучыя прадставілі госця свята – паэта, члена Саюза пісьменнікаў М. Салаўцова. Рабяты прачыталі яго вершы “Родная мова” і”Беларусь”, а іх аўтар расказаў прысутным аб сваім творчым шляху. Наша мова, адзначыў ён, вельмі пявучая і прыгожая, але, на жаль, яна пакуль не знаходзіць такога шырокага прымянення, як хацелася б.  М. Салаўцоў адзначыў, што ў гэтым годзе выйдуць у свет яшчэ дзве яго кнігі вершаў – “Васількі ў жыце” і “Вясны серэнада”. Фінансавую дапамогу для іх выдання аказала паэту раённая ўлада. Рыхтуюцца да выдання таксама два зборнікі вершаў для дзяцей. Напрыканцы выступлення ён прачытаў свой нядаўна складзены верш, дзе ёсць такія радкі:

Я веру, што родная мова ў краіне

На покуце будзе заўжды гаспадыняй,

Паўсюдна пачне беларуская мова

Сваё выдаваць чыстакроўнае слова:

У класах, на вуліцах і на плакатах,

І несці нам шчырасць і радасць у  хаты,

Бо кажуць: без матчынай мовы, культуры

Мы станем нямымі, глухімі ў натуры…

М. Салаўцоў падарыў цэнтральнай раённай бібліятэцы сваю кнігу “Азбука зорнага неба” з уласным аўтографам і аўтографам лётчыка-касманаўта СССР В. Афанасьева, які некалькі гадоў таму наведваў Чавусы.

Пасля, так бы сказаць, афіцыйнай часткі вядучыя прапанавалі ўдзельнікам свята конкурс, дзе трэба было прадоўжыць прыказкі і прымаўкі на беларускай мове, а таксама конкурсы “Вузельчыкавы ліст” (быў такі спосаб перадачы інфармацыі да з’яўлення пісьменства), “Старажытнае пяро”. Потым рабяты адгадвалі загадкі “з чароўнага куфэрка” накшталт: не куст, а з лісточкамі, не кашуля, а сшыта (кніга) і інш. Быў у конкурснай праграме і гульневы карагод “Слова за словам”. Усе ўдзельнікі конкурсаў атрымалі ўзнагароды.

Завяршылася свята словамі: трэба любіць і шанаваць сваю родную мову, бо калі знікне мова – знікне і сам народ. Хай у сэрцах беларусаў ніколі не згасне любоў да роднай зямлі і матчынай мовы…

Н. АРЛОЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКАХ: выступае паэт М.Салаўцоў; выставы, падрыхтавання да свята.

 

  • Последние записи

    Ретромобиль «Москвич-401» 1953 года выпуска в Чаусах [До сих пор на ходу]

    Александр Лукашенко прибыл в Москву, где посетит финал чемпионата мира по футболу

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    Жителям Чаусского района необходимо обозначить свои дома

    О разных увлечениях Галины Сапего из Чаус

    Ирина Балиткина из Чаус поделилась хитростями мыловарения

    Полковник Владимир Белоусов о малой родине, службе в Афганистане и поэзии…

    Определились победители и призеры турслета в «Словтово»

    Крестный ход в Чаусах [посвященный 100-летию мученической кончины царской семьи Романовых и памяти создания Чаусского казачьего полка]

    20 ребят приняты на работу в Чаусское УКП «Жилкомхоз» в качестве рабочих по обслуживанию домовладений

    Афиша

    Александр Лукашенко подарил Geely Atlas коллективу белыничского колхоза «Родина»

  • Версия для слабовидящих




    Александр Лукашенко прибыл в Москву, где посетит финал чемпионата мира по футболу

    15 июля, Минск /Корр. БЕЛТА/. Президент Беларуси Александр Лукашенко прибыл в Москву, где посетит церемонию закрытия и финальный матч чемпионата мира по футболу. Самолет главы ...

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    КИНОАФИША  СУЗОРЬЕ  18 июля В 11.00 и 16.00  «Малифисента». 3D. Детский  18 и 19 июля В 19.00  «Шаг вперед». 3D. Взрослый 19 июля В 11.00 и 16.00  «Тайна Коко». 3D. Детский

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА