Вторник, Август 22, 2017
Главная > Другие рубрики > Нашы творчыя праекты > «Прыроду можна пісаць толькі сэрцам…». Мікалай Арасланаў, мастак-акварэліст родам з Чавус

«Прыроду можна пісаць толькі сэрцам…». Мікалай Арасланаў, мастак-акварэліст родам з Чавус

Недасведчаным ў тэхніцы жывапісу, калі разглядаць гэтыя карціны зблізу, бачацца толькі бязладныя мазкі. Але варта крыху аддаліцца – і малюнкі нібы ажываюць: пястрыць вада ў рэчцы ад лёгкага ветрыка, асляпляльнай стралой пранізвае неба маланка, залаціцца пад сонечнымі промнямі купал храма…

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У кожнага чалавека свае адносіны да гэтай тэхнікі жывапісу. Як кажуць, на смак і колер… А вось мне акварэль чамусьці падабаецца асабліва – за вытанчанасць, лёгкасць успрымання. А можа яшчэ таму, што нагадвае дзяцінства, бо акварэльнымі фарбамі мы малявалі калісьці свае «калякі-малякі». Аднак у руках сапраўдных майстроў пэндзалю такія звычайныя, здавалася б, фарбы робяць сапраўдныя цуды.

У гэтым пераконваюся кожны раз, калі любуюся палотнамі нашага земляка, мастака-акварэліста Мікалая Арасланава. Упершыню пазнаёмілася з яго творчасцю 11 гадоў таму, калі ў Чавусах экспанавалася персанальная выстава Мікалая Андрэевіча, якую ён прысвяціў сваім бацькам, Андрэю Паўлавічу і Зінаідзе Аўрамаўне. Менавіта яны прывілі і развілі любоў сына да жывапісу, падтрымлівалі ўсе яго творчыя пачынанні. Дык вось, 26 цудоўных работ з цыкла «Зямля Чавуская», выкананых ў стылі лірычнага рэалізму, прадставіў тады Мікалай Андрэевіч на суд землякоў. І практычна ўсе пейзажы былі свае, мясцовыя: «Навальніца набліжаецца. Рэчка Бася», «Родныя краявіды», «Рачулка майго дзяцінства», «Апошні лёд на Проні»… А тонкая па гучанні «Купальская ноч», здаецца, была напоўнена празрыстым паветрам і прасторай. Ва ўсіх работах прысутнічала нейкая чароўнасць і таямнічасць. Сапраўды, такія карці-ны дапамагаюць убачыць і адчуць прыгажосць роднай прыроды. Скажаце, яе і так бачыць кожны з нас? Магчыма, але перадаць гэта ў вобразах, як робіць Мікалай Арасланаў, здольны толькі тыя, хто адораны іскрай таленту.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Запомнілася і яшчэ адна выстава Арасланавых ў Чавускім гісторыка-краязнаўчым музеі. Гэта быў іх сумесны з жонкай праект, прысвечаны двум знамянальным для сямейнага і творчага дуэта датам: 40-годдзю сумеснага жыцця і 60-годдзю з дня нараджэння Таццяны Анатольеўны. 60 на 40 – менавіта ў такім фармаце былі выкананы практычна ўсе работы. І ля кожнай з іх можна было стаяць доўгі час, любуючыся імі і імкнучыся спасцігнуць, якую ж задуму хацелі ўвасобіць аўтары ў тым ці іншым палатне…

У кожнага творчага шляху ёсць свае вытокі, свой пачатак. Мікалай Андрэевіч азы жыва-піснага майстэрства засвоіў яшчэ ў школьнай студыі выяўленчага мастацтва, ад свайго настаўніка Рыгора Фёдаравіча Самойлава. Як ніхто іншы, той мог данесці да сваіх вучняў прыгажосць навакольнага свету ва ўсіх яго праяўленнях. «Гэта быў настаўнік ад Бога, – кажа мастак. – Вучыўся ў яго з 5-га класа і да заканчэння школы. І тое, што выбраў у жыцці такую прафесію – большай часткай яго заслуга».

Мікалай Арасланаў паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута, які скончыў у 1972 годзе. Спачатку працаваў выкладчыкам ва ўстановах адукацыі і мастаком – у сістэме культуры, потым – у Магілёўскім педкаледжы. Доўгі час быў старшым выкладчыкам дысцыплін выяўленчага цыкла ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова і толькі ў мінулым годзе канчаткова выйшаў на пенсію. Але яго педагагічная дзейнасць ніколі не замінала творчай. І з’яўляліся на свет новыя і новыя работы. Асноўнай тэхнікай для Мікалая Андрэевіча была і застаецца акварэль, а галоўным «героем» карцін – прырода, якую, па словах мастака, можна пісаць толькі сэрцам.

На маё пытанне, колькі ж палотнаў напісана мастаком за такі доўгі час, ён адказаў коратка: шмат. Ды і не ставіў ён ніколі сваёй мэтай весці такі падлік. Натхненне – не матэматычная катэгорыя, яно падобна выбуху: прыйшло – і хутчэй да мальберту. Як у любога творчага чалавека, здараюцца, вядома ж, «усплёскі», здараюцца і перыяды зацішша. «Бываючы ў розных паездках, я раблю мноства замалёвак, эцюдаў, якія потым у майстэрні становяцца асновай для чарговых работ, – кажа Мікалай Андрэевіч. – Іх і зараз шмат у «загашніку».

А вось карціну «Днепр зімой», што напісаў адразу пасля заканчэння інстытута, захоўвае як талісман. Менавіта з таго часу ён стаў і актыўна ўдзельні-чаць у мастацкіх выставах абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Неаднаразова арганізоўваў і персанальныя выставы – у Смаленску, Мінску, Віцебску, Магілёве. У 1997 годзе ўступіў у творчае аб’яднанне мастакоў «Віцебская акварэль», з’яўляецца членам Беларускага Саюза мастакоў.

Яго акварэлі ўпрыгожваюць інтэр’еры ўстаноў культуры, маюцца ў музеях Віцебска, Магілёва, Мсціслаўля, Бялыніч, Чавус, знаходзяцца ў прыватных калекцыях Германіі, Польшчы, ЗША, Ізраіля.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Работы Мікалая Андрэевіча апошніх год адрозніваюцца павышаным колеравым дыяпазонам, пошукам новых тэхнічных магчымасцяў акварэльнага жывапісу. Памежжа паміж рэалізмам і фантазіяй, паміж порамі года і часам сутак – усё зачаравана рамантычнай любоўю да роднай прыроды, такой звыклай і такой незвыйчайнай у творчым бачанні мастака. Працуе ён ў так званай тэхніцы «па сырому», што даволі складана. Гэта своеасаблівы прыём для прыдання акварэльнай карціне «паветранасці», лёгкасці, элемента імпрэсіі. Мастак пасвяціў мяне ў некаторыя тонкасці гэтай работы. Ліст паперы змочваецца вадой, і малюеш на ім, а калі карцінка падсохне, уносяцца дадатковыя акцэнты і гучанне ў кампазіцыю. Тут галоўнае, кажа ён, знайсці баланс і гармонію ў суадносінах «мокрага-сухога». Гэта ўсё роўна, што ствараць баланс сушы і вады. Прычым такая карціна павінна быць завершана за 2,5-3 гадзіны, што патрабуе сабранасці і папярэдняй падрыхтоўкі да работы. Тут мала проста валодаць тэхналогіяй, але і працаваць трэба вельмі хутка. Увогуле, акварэль адразу паказвае, на што здольны мастак. Няхай не крыўдуюць тыя, хто працуе ў масляным жывапісу, але там, як фарбы падсохнуць, можна штосьці паправіць, змяніць. У акварэлі – не…

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Мастацкая творчасць – свайго роду традыцыя ў сям’і Арасланавых, і ўжо склалася сапраўдная дынастыя. Таццяна Анатольеўна, жонка Мікалая Андрэевіча, была выдатным педагогам і настаўніцай многіх майстроў традыцыйных рамёстваў. Яе работы ў жанрах габелену, баціка, акварэлі, керамікі, калажу і інш. удзельнічалі ў шматлікіх вы-ставах. Сын Дзяніс, як і бацька, скончыў мастацка-графіч-ны факультэт Віцебскага ўніверсітэта, а яго жонка Вольга – член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці. Мастаком быў родны брат Мікалая Андрэевіча Аляксандр, яго былая жонка Таццяна ўзначальвае дзіцячую мастацкую школу ў Бабруйску, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь. Скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «мастак-мадэльер» яе дачка Марына. І гэты пералік можна працягваць, бо падрастае малодшае пакаленне Арасланавых, многія з прадстаўнікоў якога ўжо таксама робяць першыя крокі ў розных напрамках мастацкай творчасці. І, думаецца, у будучым папоўняць гэту цудоўную дынастыю.

Нядаўна прачытала вось такія радкі, што, здаецца, вельмі тасуюцца да героя гэтай публікацыі:

Моя судьба, как акварель,
Течет, сливаясь на бумаге,
Рождая мысль, и я в отваге
Пытаюсь высказать ее…

Для Мікалая Андрэевіча Арасланава акварэль, хутчэй за ўсё, не столькі выбар, колькі сапраўды лёс. Шчаслівы лёс…

Наталля КАЛЕСНІКАВА

«Прыроду можна пісаць толькі сэрцам…». Мікалай Арасланаў, мастак-акварэліст родам з Чавус

Недасведчаным ў тэхніцы жывапісу, калі разглядаць гэтыя карціны зблізу, бачацца толькі бязладныя мазкі. Але варта крыху аддаліцца – і малюнкі нібы ажываюць: пястрыць вада ў рэчцы а

“Што ў душы мастака, тое і на палатне…”

Глава государства Александр Лукашенко 18 августа во время посещения хозяйств в Шкловском и Оршанском районах потребовал не сбавлять темпов уборочной кампании. «Сегодня 18-е

Архив публикаций



Полезные ссылки