Воскресенье, Март 24, 2019
Главная > Актуальные новости > Акно ў невядомае

Акно ў невядомае


Кніжны фонд раённай дзіцячай бібліятэкі налічвае 24440 экземпляраў розных выданняў, з якіх 19680 – кнігі. Юным чытачам ёсць магчымасць выбраць на свой густ літаратуру пазнавальнага, дэтэктыўнага, гістарычнага жанраў, або фантастыку ці класіку. Рэгулярна фонд папаўняецца новымі кнігамі, часопісамі.

Штодзень дзіцячую бібліятэку наведваюць дзесяткі школьнікаў і нават малышоў, якім казкі чытаюць бацькі, бабулі ці дзядулі. Сярод юных чытачоў ёсць і тыя, хто не радзей разу ў тыдзень бывае тут, каб узяць новую кніжку. І калі работнікі бібліятэкі пачалі пералічваць актыўных юных чытачоў, мы зразумелі, што расказаць аб усіх немагчыма. Выбралі некалькі прозвішчаў і распыталі падлеткаў аб тым, якое месца адведзена кнігам у іх вольным часе.

Ілья Філіпаў, вучань 8 класа СШ 2:

– Сам не памятаю, але маці расказвала, што навучыцца чытаць мне вельмі хацелася яшчэ ў зусім маленькім узросце. У 5 гадоў я ўжо чытаў па складах.

Зразумела, што першымі маімі кнігамі былі казкі, вершы К.Чукоўскага, С.Маршака, А.Барто. І зараз чытанне кніг застаецца самым любімым заняткам у вольны час. Праўда, у перыяд навучальнага года яго не так і шмат.

На канікулах вольнага часу больш, а таму ёсць магчымасць пышырыць кола чытання. У асноўным гэта школьнае заданне па рускай і беларускай літаратуры. Палову праграмнай літаратуры прачытаў ужо. Чытаю і фантастыку, вельмі люблю кнігі аб прыро-дзе, апавяданні пра жывёл, расліны… Яшчэ мне вельмі падабаецца маляваць, займаюся лепкой з гліны… Словам, сумаваць некалі.

Ліза Мардзялёва, вучаніца 8 класа СШ 1:

– Памятаю, што першай кнігай, прачытанай мною самастойна, была “Красная Шапочка”. У першы клас я пайшла ўжо ўмеючы чытаць. У бібліятэку часта наведваюся на працягу ўсяго года. Зараз чытаю і калі адпачываю на беразе рэчкі. Больш за ўсё мне падабаецца самой выбіраць кнігу на бібліятэчных паліцах. Затрымліваюся там, дзе знаходзяцца кнігі фантастычнага жанру. Але падабаюцца і дэтэктывы, і гістарычныя раманы. Каб наогул нейкая кніга зусім не падабалася – дык не, штосьці абавязкова зацікавіць. Адкрываючы новую кнігу, заўсёды крыху хвалюешся, быццам робіш крок у невядомае. Ды і сапраўды ж невядома, які сюжэтны сюрпрыз падрыхтаваў аўтар…

Захапленне чытаннем не перашкаджае мне займацца ў агульнаадукацыйнай школе на “выдатна”, наведваць урокі па класу фартэпіяна ў школе мастацтваў.

Насця Варанцова, вучаніца 8 класа СШ 2:

– У лік пастаянных наведвальні-каў дзіцячай бібліятэкі я трапіла тады, калі мы з бацькамі пераехалі з вёскі Петухоўка ў Чавусы. У нашай сям’і ўсе захапляюцца кнігамі. І мая маці Любоў Аляксееўна, і бацька Мікалай Уладзіміравіч. Дома ў нас шмат кніг розных жанраў. Зараз я чытаю “Три мушкетера” А.Дюма. Гэта кніга – з хатняй бібліятэкі. Чытаць люблю сапраўдныя друкаваныя кнігі. У электронным варыянце чытаю толькі тады, калі патрэбнай кнігі не аказваецца ў бібліятэках.

Увесь летні дзень у мяне размеркаваны: вучуся граць на баяне, дапамагаю ў хатніх клопатах бацькам, пакідаю час і на паход   да рэчкі.

Запісала Г.МАРОЗАВА.

 

 

  • Последние записи

    [От посева зависит урожай] Праздник первой борозды в Чаусах

    Что входит в круг обязанностей старшего мастера участка «Радомля» Чаусского УКП «Жилкомхоз» Петра Ермолаева

    День работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства в Чаусах

    Инна Казусева: как осуществляется благоустройство в населенных пунктах Осиновского сельсовета Чаусского района

    О своей работе рассказывает мастер теплового хозяйства Чаусского УКП «Жилкомхоз» Николай Мажугов

    В Чаусском районе активно начался месячник по санитарной очистке и благоустройству

    Какие вопросы были рассмотрены на Едином дне информирования в Чаусах

    50-летний юбилей отметил ветеран службы РОЧС Иван Пилецкий из Чаус

    О главных задачах Чаусского унитарного коммунального предприятия «Жилкомхоз»

    Чем же заняться чаусским школьникам на каникулах

    Президент Беларуси: мир смотрит сегодня на Беларусь, и многие страны рассчитывают на ее поддержку

    Профсоюзный прием граждан состоится 28 марта в Чаусах

  • Версия для слабовидящих

    «Мама». Цифровой рисунок Виктории Алексеевой

    ...


    Президент Беларуси: мир смотрит сегодня на Беларусь, и многие страны рассчитывают на ее поддержку

    Мир смотрит сегодня на Беларусь, и многие страны рассчитывают на ее поддержку. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил на встрече с активом Барановичей и Барановичско

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    20 и 21 марта В 11.00 и 16.00 «СИЛА ДЕВЯТИ БОГОВ». Детский. 20 и 21 марта В 19.00 «КРИД 2». Взрослый 22 марта В 11.00 и 16.00 «МЫ – МОНСТРЫ!». 3D. Детский. 22 марта В 19.00...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА