Главная > Дела житейские > Сябры, якія не здрадзяць

Сябры, якія не здрадзяць


Сцяжынка ад канторы СПК “Калгас “Серп і молат” праз бярозавы гаёк прывяла нас да ганка сельскай бібліятэкі. Лёўкаўшчына не так даўно атрымала статус аграгарадка, і бібліятэка пераехала ў капітальна адрамантаванае памяшканне.

Знаёмімся з гаспадыняй бібліятэкі: Ірына Іванаўна Каржова працуе з кнігамі амаль дзесяць гадоў. Па адукацыі яна педагог і, як лічыць сама, настаўніка і бібліятэкара аб’ядноўвае агульная мэта – выхаванне падрастаючага пакалення з дапамогай кнігі.

– Кніга, бадай, самы надзейны сябар, які ніколі не здрадзіць, – кажа Ірына Іванаўна. І з ёй згодныя вяскоўцы самых розных узростаў.

Захапляюцца чытаннем жыхары вёсак Вялікія і Малыя Амхінічы, Кадзіна, Красніца, Навасёлкі, аграгарадка Лёўкаўшчына. Да кнігалюбаў з аддаленых вёсак бібліятэкар дабіраецца ў летні час на веласіпедзе, у непагадзь – падвозіць муж на ўласным аўтамабілі.

– Кніжны фонд рэгулярна папаўняецца, – тлумачыць Ірына Іванаўна. – У бягучым годзе атрымалі ўжо некалькі дзесяткаў экземпляраў і мастацкай літаратуры розных жанраў, і спецыяльнай. У бібліятэку прыходзіць больш за 20 падпісных выданняў. Кніжны фонд налічвае больш за 3 тысячы экземпляраў. Ёсць нямала літаратурных твораў на электронных носьбітах, якімі ў асноўным карыстаецца моладзь. Да паслуг чытачоў – камп’ютар з магчымасцю  выхаду ў Інтэрнэт.

Але ў большасці вяскоўцы аддаюць перавагу кнігам. Бібліятэкар назвала нам прозвішчы самых актыўных чытачоў. Мы вырашылі пацікавіцца ў некаторых з іх, якую ролю ў іх жыцці грае кніга?

Вольга Міхайлаўна Долгая, пенсіянерка, жыхарка аграгарадка Лёўкаўшчына:

– Чытаць вельмі люблю яшчэ з дзяцінства. Менавіта таму і выбар свой калісьці спыніла на прафесіі настаўніка. Дома ў мяне ўласная бібліятэка налічвае сотні кніг. Бывае, што перачытваю тыя, што спадабаліся раней. Мне ўжо 85 год, зрок слабы, чытаць даводзіцца ў акулярах. Сама ў бібліятэку не хаджу. Дзякуй бібліятэкару – прыносіць кнігі дадому. Вось зараз чытаю Сяргея Трахімёнка “Россий-ский триллер”. Прыемна, што аўтар – чалавек дасведчаны ў тэме і гэта адразу заўважаеш. Чытаю гістарычныя раманы. Аб Вялікай Айчыннай вайне чытаю рэдка – востра рэагую на тыя падзеі, бо на ваенныя гады прыйшлося маё дзяцінства.

Святлана Міхайлаўна Сямёнава, жыхарка вёскі Вялікія Амхінічы. Працуе на мясцовай ферме слесарам по абслугоўванню малочнага абсталявання:

– Чытаць вельмі люблю. Праўда, зараз на кнігі асабліва няма часу: вясна і лета – гарачая пара для вяскоўцаў. А вось у зімовую пару адно задавальненне чытаць кніжку ў доўгія вячэрнія гадзіны. Люблю літаратуру розных жанраў. Калі бываю па якіх справах у Лёўкаўшчыне, абавязкова заходжу ў бібліятэку. Але ў асноўным кнігі прывозіць бібліятэкар, або обменьваю прачытаныя, калі прыязджае з раёна бібліобус.

Антаніна Карпаўна Долгая, жыхарка Лёўкаўшчыны. Працуе бухгалтарам у СПК “Калгас “Серп і молат”:

– У асноўным чытаю кнігі беларускіх аўтараў. Вось нядаўна чытала вершы Ніла Гілевіча. Прачытала шмат твораў Івана Шамякіна, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава. Аматар чытання і мой муж, Віктар Ягоравіч. Захапляюцца кнігамі і нашы дзеці, ужо дарослыя.

Аня Каралёва, вучаніца 9-га класа Гарбавіцкага ВПК: дзіцячы сад-школа:

– Чытаць кнігі пачала вельмі рана. Калі пайшла ў школу, ужо чытала па складах. У бібліятэку часцей за ўсё ходзім разам з братам, якому 10 гадоў, ён любіць дзіцячыя кнігі. Чытаю дэтэктывы сучасных аўтараў, падабаюцца і класічныя творы, якія необходны па школьнай праграме. Захапляецца чытаннем кніг і мая маці, Алена Анатольеўна.

Г.ДУХОЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ: бібліятэкар І.Каржова.

 

Версия для слабовидящих







Президент Беларуси утвердил договор с Казахстаном о социально-экономическом сотрудничестве до 2026 года

Президент Беларуси Александр Лукашенко утвердил договор между Беларусью и Казахстаном о социально-экономическом сотрудничестве до 2026 года, подписанный в Минске 29 ноября 2017...


Погода в Чаусах

Погода Чаусы
Информация сайта pogoda.by

Чаусский кинотеатр «Сузор’е» предлагает к просмотру новые фильмы

23 и 24 мая В 11.00 и 16.00 «Трон эльфов». 2D. Детский 23 мая В 19.00 «Обитель теней ». 2D. Взрослый 24 мая В 19.00  «Кто наш папа, чувак?». 2D. Взрослый 25 и 26 мая В 11.00...

Архив публикаций

Вконтакте

Одноклассники

Полезные ссылки