Главная > Молодежный компас > Штогод цэнтральная бібліятэка г.Чавусы ў час веснавых канікул праводзіць Тыдзень дзіцячай кнігі

Штогод цэнтральная бібліятэка г.Чавусы ў час веснавых канікул праводзіць Тыдзень дзіцячай кнігі


Вы ведаеце, калі святкуе Дзень нараджэння дзіцячая кніга? Па адной з версій, ён прыпадае на 2 красавіка, калі з’явіўся на свет знакаміты казачнік Г.Х.Андэрсэн.

Штогод цэнтральная бібліятэка г.Чавусы ў час веснавых канікул праводзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. Сёлета ў рамках Тыдня супрацоўнікі бібліятэкі таксама правялі шэраг мерапрыемстваў. Так, для выхаванцаў дзіцячага сада № 5 была наладжана  выстава, прысвечаная К.Чукоўскаму: біяграфія, творы, знакамітыя і любімыя дзецьмі вершы. З малымі адправіліся ў літаратурную вандроўку “Блытаніцы ды небыліцы”. Тут маленькія “вандроўнікі” мелі магчымасць паўдзельнічаць у конкурсе загадак, прадэманстраваць, наколькі яны ведаюць вершы паэта. Напрыканцы работнікі кінавідэапрадпрыемства паказалі хлопчыкам і дзяўчынкам мультсеанс па творах К.Чукоўскага.

А вось вучні СШ № 2 былі гасцямі на тэматычнай праграме “Добры свет цудоўнай казкі”, якая таксама завяршылася дэманстрацыяй мультыплікацыйных стужак. Не засталіся без увагі і навучэнцы Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі – з першага па чацвёрты клас. Ім прапанавалі цікавую сустрэчу з членам Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, аўтарам шматлікіх вершаў для дзяцей Мікалаем Іванавічам Салаўцовым, які ўзначальвае ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі аб’яднанне па інтарэсах “Юны журналіст”. А бібліятэкар Таццяна Аляксееўна Філіпенка прапанавала прысутным другую частку навучальна-забаўляльнай праграмы. Рабяты  дэманстравалі, як яны ведаюць родную мову: пералічвалі знаёмыя ветлівыя словы, для групы слоў падбіралі агульную назву па-беларуску. Высветлілася, што дзеці не толькі нядрэнна ведаюць мову, але і знакамітых дзеячаў Беларусі, увогуле гісторыю краіны. Дакладна і дружна яны адказвалі на пытанні аб першых асветніках: хто быў выхавацелем Пятра I; першадрукаром Беларусі. Самым актыўным былі ўручаны яркія паштоўкі, а кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў ад бібліятэкі закладку-памятку.

Супрацоўнікі бібліятэкі сцвяр-джаюць, што апошнім часам назіраецца ўзрастанне цікавасці сярод школьнікаў малодшага ўзросту да твораў на беларускай мове. Словы падзякі за гэта заслугоўваюць і школа, і бацькі, і дызайнеры-распрацоўшчыкі вокладак пэўных кніг.

С.ПРУДОЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы з М.І.Салаўцовым.

 

 

  • Последние записи

    В Чаусах на балконе жительница обнаружила экзотического жука-носорога

    Игорь Свиточ первый год заведует почтовым отделением связи Антоновка Чаусского района

    Спортзал Антоновского детского сада популярное место проведения досуга у молодежи

    Дмитрий Ильин: — Ведется работа по сокращению числа пустующих и ветхих строений

    Сергей Подберезский: — Чтобы условия труда и зарплата были достойными, а сельхозорганизация – крепким хозяйством

    Медальный зачёт II Европейских игр [У команды Беларуси 41 медаль]

    Золото наше: Анна Гончарова и Мария Махаринская выиграли соревнования в синхронных прыжках

    [Торжество] 75-летие освобождения Чаусского района [Обновлено]

    Жители Чаус стали болельщиками II Европейских игр

    Любім праз меру?

    На территории ОАО «Сосновый бор г. Чаусы» 24 июня прошел районный конкурс профессионального мастерства «Пахарь-2019»

    26 июня в стране отмечается День работников прокуратуры Республики Беларусь

  • Версия для слабовидящих

     

     

     

     

     

     

     

     

     

    Мир в твоей ладони (Цифровой рисунок Виктории Алексеевой)

    ...


    Александр Лукашенко: — На II Европейских играх нужно показать максимум возможностей и лучший результат

    Глава государства, Президент Национального олимпийского комитета Республики Беларусь Александр Лукашенко направил приветствие членам белорусской делегации на II Европейских играх.

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    26 и 27 июня В 11.00 и 16.00 «МОНСТРЫ НА КАНИКУЛАХ 3».3D Детский. 26 июня В 19.00 «ПИЛИГРИМ». Взрослый 27 июня В 19.00 «МОИ ПАРНИ». Взрослый 28 и 29 июня В 11.00 и 16....

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА