Понедельник, Июль 23, 2018
Главная > Культура > Праздники > Вясну гукаем, зіму замыкаем…

Вясну гукаем, зіму замыкаем…


– Дождж – гэта добра, да багатага ўраджаю. Бач ты, як палівае. І грыбоў, мабыць, будзе шмат…

– Хто яго ведае. Ты ж памятаеш, што на сёлетняе Стрэчанне певень так і не напіўся з-пад страхі. Відаць, быць халоднаму лету…

Размову паміж Надзеяй Данілаўнай Казловай і Валянцінай Восіпаўнай Копелевай мы падслухалі незнарок, калі разам з імі і іншымі ўдзельніцамі галавенчыцкага фальклорнага гурта “Незабудкі” чакалі ў мясцовым клубе, пакуль хоць крыху распагодзіцца. Бо абрад загукання вясны, які прыехалі паглядзець у іх выкананні, трэба праводзіць пад адкрытым небам, а хмары зацягнулі яго так шчыльна, што ніякага прасвету не відаць.

Між тым, жанчын такая акалічнасць не вельмі засмучала, бо вясну ў гэты дзень, па іх словах, трэба гукаць пры любым надвор’і. Галоўнае – дачакацца пасляабеддзя, калі ў царквах скончыцца  служба. І пакуль ёсць крыху часу, яны расказваюць, як раней адзначалі надыход вясны, аб народных прыкметах, па якіх на розныя святы можна меркаваць пра будучае надвор’е.

Напрыклад, калі чысты чацвер і Вялікая пятніца перад Вялікаднём халодныя, то быць халадам яшчэ 6 тыдняў, аж да Ушэсця. Цікава было пачуць і аб тым, што, убачыўшы першага бусла, дзятва звычайна бегла за ім, імкнучыся дагнаць, каб ногі былі хуткія. А  пра-грыміць першы гром – трэба было пакачацца па зямлі і потым у хаце аб печ пацерціся спінай, каб яна не балела.

…І вось ужо апрануты квяцістыя хусткі і расшытыя фартухі паверх святочных андаракаў. Выкладзены на стол пачастунак (на Благавешчанне, хоць ідзе Вялікі пост, у Галавенчыцах здаўна было прынята на адзін дзень разгаўляцца), побач – спецыяльна зроблены да гэтай нагоды квас на хлебных скарынках.

А тут і дождж сціх. Удзельніцы фальклорнага гурта разам з культработнікамі цэнтралізаванай клубнай сістэмы і мясцовымі жыхарамі,  што прыйшлі паглядзець на свята, накіраваліся да месца яго правядзення –  на невялікі ўзгорак побач з клубам. І вось ужо разносіцца па наваколлі:

Благаславі, Божа, Прачыстая Маці,

Нам вясну гукаці, нам вясну гукаці,

Вясна недалёчка, вясна недалёчка,

Хлеба ні кусочка, хлеба ні кусочка…

Менавіта з гэтай песні звычайна пачынаюць “Незабудкі” гуканне вясны і лічуць яе толькі сваёй, мясцовай. Па расказах жанчын, яна перайшла да іх ад бабуль і матуль, як і ўвесь гэты аўтэнтычны абрад.  Раней яго спраўлялі на Шведавым кургане, з якога было добра бачна ўсё навокал. Сюды прыходзілі і старыя, і малыя. Спявалі так званыя вяснянкі, вадзілі карагоды, гулялі ў розныя гульні.

Спевы павінны быць гучнымі, каб пачулі і луг, і поле, і лес, кожная птушка і звер, абудзіўшыся ад зімовага сну. За гэтай песняй загучала другая, трэцяя. Пабраўшыся за рукі, удзельнікі свята завялі карагод. Следам пачаліся вясёлыя гульні: “Кумкі-галубкі”, “А я проса сеяла”, Гарлачы”, “Дзежка”… Паступова да ўдзелу ў іх падключалася ўсё больш народу.

Завяршыўся абрад частаваннем блінамі і рознымі стравамі, якія прынеслі з сабой удзельніцы абраду. А потым былі пасядзелкі, дзе гаварылі аб прадстаячых веснавых клопатах у полі і агародзе, якія ўжо можна распачынаць пасля Благавешчання, калі паспрыяе надвор’е, аб іншых вясковых справах…

Н.ГРЫГОР’ЕВА.

НА ЗДЫМКАХ: гукаюць вясну.

 

  • Последние записи

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    На пришкольном участке Осиновского УПК растет урожай без минеральных удобрений и химикатов

    Житель деревни Нежковка Иван Другаченко рассказал о том, как с детства увлекся «корзинным» мастерством

    Ловкий, быстрый, выносливый: чаусская молодежь соревнуется

    О том, как две коллеги из Чаус, Дина Черных и Галина Василевская, провели время во Львове

    Ольга Будкевич, заведующий Осиновского ФАПа рассказала в чем успех лечения пациентов

    Почему за советами к семье Козловых из деревни Петуховка Чаусского района обращаются односельчане

    Студотряд, работавший в ОАО «Дужевка» Чаусского района, окончил работы

    Председатель ГТК рассказал о задержании крупных партий наркотиков

    Как олимпийская чемпионка Динара Алимбекова и чемпион Европы Роман Елетнов тренировали чаусских ребят

    Поможем ребёнку!

    Нужна работа? Предлагаем переезд

  • Версия для слабовидящих




    Председатель ГТК рассказал о задержании крупных партий наркотиков

    17 июля, Минск /Владимир Матвеев - БЕЛТА/. В 2018 году на границе Беларуси были задержаны крупные партии наркотиков. Об этом после доклада Президенту Беларуси Александру Лукашен...

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    25 июля В 11.00 и 16.00 «Шевели ластами». 3D. Детский 25 июля В 19.00 «Шаг вперед-4». 3D. Взрослый 26 июля В 11.00 и 16.00  «Приключения Тинтина. Тайна единорога». 3D. Детский...


    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА