Главная > Культура > Праздники > Ад Масленкі – да Посту

Ад Масленкі – да Посту


Так атрымалася, што народныя гулянні, прысвечаныя  развітанню з зімой, выпалі ў  Чавусах на апошні дзень Масленага тыдня – Даравальную нядзелю (Прощеное воскресенье). Маслены ты-дзень або Масленка – час, калі ў даўнія часы гулянні ішлі паўсюдна, з хмельным пітвом і тлустай закуссю, бо наперадзе чакаў Вялікі пост, самы строгі ў праваслаўных вернікаў.

У нядзелю адбываецца Загавенне перад пачаткам Вялікага посту. Усе блізкія людзі просяць дараваць за ўчыненыя раней крыўды. Вечарам памінаюць нябожчыкаў. У гэты дзень хо-дзяць у лазню. Рэшткі святочнага харчу спальваюць, посуд старанна мыюць.

На завяршэнне народных гулянняў, якія адбываюцца на Масленку, спальваюць сімвалічнае пудзіла Зімы і попел развейваюць па полі. У храмах на вячэрнім богаслужэнні праходзіць чын даравання, святары просяць дараваць іх  іншых клірыкаў і прыхаджан. Наогул усе вернікі, звяртаючыся адзін да аднаго, просяць даравання, а ў адказ трэба гаварыць: “Бог даруе”.

Вялікі пост служыць ачышчэнню душы і цела перад Уваскрэсеннем Хрыстовым. У час Посту нельга ўжываць спіртныя напоі,  мяса, харчы на жывёльным тлушчы.  Хаця, трэба шчыра прызнаць, што ў наш час вельмі нямногія захоўваюць гэтую традыцыю.

На жаль, у мінулую нядзелю надвор’е крыху падвяло: хоць і была дадатная тэмпература, але на цэнтральнай плошчы райцэнтра хапала ручаёў і лужын. Праўда, гэта не стрымала гараджан, якіх даволі шмат прыйшло на свята.

На плошчы былі разгорнуты буданы, у якіх гатавалася святочнае частаванне: бліны з мёдам, гарачы чай, разнастайныя хатнія напоі. У павільёне райпа гандлявалі півам, мясной закуссю, смажылі шашлыкі. І дарослыя, і дзеці маглі купіць кукурузны поп-корн, салодкую вату. Са сцэны ўдзельнікаў свята віталі скамарохі, выконвалі песні самадзейныя артысты. Своесаблівую “справаздачу” трымала Зіма, якая перадала ўладаранне над прыродай і людзьмі Вясне. Галоўнае ж пажаданне было, каб наступнае вяртанне Зімы не было такім суровым, як сёлета.

Вядома, былі на плошчы і вясёлыя конкурсы, забаўкі, карагоды, танцы. Напрыклад, трэба было  на хуткасць адпілаваць  тры цурбакі ад калодкі, трапна пакалоць цурбак, перадаць па ланцужку колатыя дровы для печы, на якой на свята прыехаў Ямеля, паказаць спрыт у раўнавазе на бервяне, “праехаць” навыперадкі на “коніку”. Зразумела, самымі актыўнымі ўдзельнікамі конкурсаў былі дзеці, але і некаторыя дарослыя паказалі свой спрыт, за што атрымалі прызы. А вось звыклага слупа, на вяршыню якога трэба ўзлезці за прызам, на гэты раз не было.

На заключэнне было спалена пудзіла Зімы. Хаця гэта, відаць, не надта яе спалохала, бо на наступны тыдзень маразы зноў вярнуліся да нас. Але… Але гэта ўжо былі не тыя маразы, што ў студзені-лютым, а, хутчэй, апошнія подыхі Зімы на развітанне.

В.ЛУК’ЯНАЎ.

НА ЗДЫМКАХ: эпізоды народнага гуляння, прысвечанага провадам Зімы, на цэнтральнай плошчы Чавус.

 

  • Последние записи

    [От посева зависит урожай] Праздник первой борозды в Чаусах

    Что входит в круг обязанностей старшего мастера участка «Радомля» Чаусского УКП «Жилкомхоз» Петра Ермолаева

    День работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства в Чаусах

    Инна Казусева: как осуществляется благоустройство в населенных пунктах Осиновского сельсовета Чаусского района

    О своей работе рассказывает мастер теплового хозяйства Чаусского УКП «Жилкомхоз» Николай Мажугов

    В Чаусском районе активно начался месячник по санитарной очистке и благоустройству

    Какие вопросы были рассмотрены на Едином дне информирования в Чаусах

    50-летний юбилей отметил ветеран службы РОЧС Иван Пилецкий из Чаус

    О главных задачах Чаусского унитарного коммунального предприятия «Жилкомхоз»

    Чем же заняться чаусским школьникам на каникулах

    Президент Беларуси: мир смотрит сегодня на Беларусь, и многие страны рассчитывают на ее поддержку

    Профсоюзный прием граждан состоится 28 марта в Чаусах

  • Версия для слабовидящих

    «Мама». Цифровой рисунок Виктории Алексеевой

    ...


    Президент Беларуси: мир смотрит сегодня на Беларусь, и многие страны рассчитывают на ее поддержку

    Мир смотрит сегодня на Беларусь, и многие страны рассчитывают на ее поддержку. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил на встрече с активом Барановичей и Барановичско

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    20 и 21 марта В 11.00 и 16.00 «СИЛА ДЕВЯТИ БОГОВ». Детский. 20 и 21 марта В 19.00 «КРИД 2». Взрослый 22 марта В 11.00 и 16.00 «МЫ – МОНСТРЫ!». 3D. Детский. 22 марта В 19.00...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА