Суббота, Февраль 16, 2019
Главная > Культура > Праздники > Провады зімы ў Вайнілах

Провады зімы ў Вайнілах


Музыка, што гучала з вынесеных на вуліцу дынамікаў, стала для жыхароў аграгарадка Вайнілы свайго роду сігналам: час збірацца на Провады зімы. І пакуль ішлі апошнія прыгатаванні да святочнай праграмы, на пляцоўцы побач з культурна-аздараўленчым цэнтрам станавілася ўсё больш ажыўлена.

Дзятву першым чынам прываблівала снежная горка, дарослыя ж, сабраўшыся ў гурт, абмяркоўвалі свае вясковыя навіны. І вось – расступіся, народ! Пад гукі гармоніка і бубна, з вясёлымі спевамі падкацілі да месца свята двое конных саняў, у адных размясціліся Масленіца са світай, у другіх – запрошаны ў госці фальклорны калектыў “Незабудкі” з Галавенчыц. А тут і скамарохі падаспелі са сваімі жартамі і прыказкамі. Як гаворыцца, усе ў зборы, можна пачынаць…

Пасля таго, як вядучая расказала, адкуль пайшла традыцыя святкаваць Масленіцу, першай на свяце з’явілася Зіма, пацікавілася: можа, яшчэ дабавіць марозцу ці напарашыць сняжку? А пачуўшы дружнае “Не!” запатрабавала, каб яе ўлагодзілі вясёлымі гульнямі  ды забавамі.

І тут за справу ўзяліся скамарохі, зазываючы ўсіх прыняць удзел у вясёлых конкурсах. Хтосьці перацягваў канат, і слабейшаму боку давялося-такі выкачацца ў снезе. Хтосьці змагаўся за званне трапнага стралка, кідаючы ў кардонныя скрыні “сняжкі”, скручаныя з паперы. Весела было скакаць у мяшках ці з прывязаным венікам (хвастом паўліна) абмінаць выстаўленыя на дарожцы кеглі. Ды і біцца падушкамі на бервяне ой як няпроста…

Пакуль адны ўдзельнічалі ў гульнях або каталіся на ўпрыгожаных санях, іншыя рушылі бліжэй да сталоў, дзе іх чакалі смачныя бліны з маслам і мёдам, выпечаныя мясцовымі гаспадынькамі, ды гарачы напой з лекавых траў.

Нарэшце надышоў час і пудзіла Масленіцы спальваць, вакол якой яшчэ зусім нядаўна вадзілі карагод. Гары, гары ясна, каб не пагасла! Бывай, Масленіца, няхай разам з полымем адыдзе ад нас усё благое, назапашанае за год!  Жадаем усім здароўя і багацця, хай дабрабыт і згода будуць у кожнай хаце!

На працягу свята калектыў “Незабудкі” радаваў вяскоўцаў сваімі абрадавымі песнямі.

Н.ПЯТРОВІЧ.

НА ЗДЫМКАХ: эпізоды “Масленіцы” ў Вайнілах.

 

  • Последние записи

    Аліна Ціманцеева з Асінаўскага ВПК Чавускага раёна стала лаурэатам рэспубліканскага конкурса

    Спецвыпуск

    15 февраля в День памяти воинов-интернационалистов состоялся молебен в Свято-Вознесенской церкви Чаус и «уроки мужества» в школах

    Чаусское ОГАИ проводит республиканскую акцию «Сделаем дорогу безопасной!»

    Президент Беларуси: воины-интернационалисты — надежная опора белорусской государственности и патриотических сил

    Лукашенко принял участие в неформальной встрече с президентами России, Ирана и Турции Читать

    Торжественное мероприятие, посвященное подведению итогов работы Чаусского района за 2018 год масштабно прошло 14 февраля

    «Прямые телефонные линии» пройдут 16 февраля

    Первичная профсоюзная организация ОАО «Дужевка» Чаусского района лучшая в области

    30-летие окончания афганской войны отметили в Чаусах

    Президент Беларуси: в два предвыборных года предстоит показать людям умение решать проблемы

    Об афганской войне ученикам Радомльского УПК рассказал Александр Шебетов

  • Версия для слабовидящих

    «Аллея памяти». Рисунок Виктории Алексеевой

    ...


    Президент Беларуси: воины-интернационалисты — надежная опора белорусской государственности и патриотических сил

    Президент Беларуси Александр Лукашенко направил обращение к воинам-интернационалистам, ветеранам войны в Афганистане по случаю Дня памяти воинов-интернационалистов. "Тридцат

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    13 и 14 февраля В 11.00 и 16.00 «СМЕШАРИКИ. ДЕЖАВЮ». Детский.   13 и 14 февраля В 18.00 «БЕЗУМНО БОГАТЫЕ АЗИАТЫ». Взрослый   15 февраля В 11.00 и 16.00 «ДВА ХВОСТА». Детски...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА