Среда, Декабрь 13, 2017
Главная > Культура > Праздники > 14 жніўня – Мядовы Спас

14 жніўня – Мядовы Спас

Экамузей – гэта музей малой радзімы. Прыстаўка “эка” абазначае “дом” у самым шырокім сэнсе гэтага слова, яна мае дачыненне і да навакольнага асяроддзя. Гэта музей без сцен, які можа ўключаць у сябе маляўнічыя ландшафты, незвычайныя расліны ці жывёлы, помнікі архітэктуры, рамесныя майстэрні і г.д.

Экамузеі ёсць і ў нашым раёне, створаны яны на аснове прыродных аб’ектаў намаганнямі прадстаўнікоў Чавускага інфармацыйнага цэнтра па ўстойлівым развіцці і экатурызме і грамадскай арганізацыі “ЭНДО”. Пакуль такіх экамузеяў няшмат, і яны знаходзяцца на зялёным маршруце “Шляхамі радзімічаў”: “Дно старажытнага мора”, “У царстве мурашынага льва”, “Пчальнік” (“Пасека”). Пра апошні згаданы экамузей і пойдзе размова.

Знаходзіцца экамузей у в.Скварск, на паўночным ўсходзе ад Чавус. На адной з хат бачым вялізны інфармацыйны стэнд, прысвечаны зялёным маршрутам. У двары нас сустракае “загадчык” экамузея “Пчальнік” – пчаляр Віктар Іванавіч Панасюк. Ён вядомы ў раёне і за яго межамі пчаляр, і гэта для яго не хобі, а справа жыцця. Не раз быў героем газетных публікацый, з’яўляецца членам рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Беларускія пчаляры”. Неаднаразова быў лаўрэатам конкурсу “Лепшы мёд Беларусі”, расійскіх конкурсаў па пчалярству.

Дарэчы, сам пчаляр жыве ў Чавусах, а ў Скварск прыязджае даглядаць вуллі, і ўлетку бывае тут суткамі. Нядаўна ён адгукнуўся на прапанову інфармацыйнага цэнтра па ўстойлівым развіцці і экатурызме надаць свайму пчальніку статус экамузея. Змяніць на пасецы давялося мала што, толькі зрабіць дэманстрацыйны вулей, пра што гаворка ніжэй.

Што можа прапанаваць сваім наведвальнікам экамузей? Па-першае, вы зможаце даведацца шмат цікавага пра жыццё пчол, пчалярства і яго тонкасці, пра карысныя ўласцівасці мёду і іншых пчолапрадуктаў. Пры жаданні можна таксама азнаёміцца са спецыяльнай літаратурай, якой у гаспадара безліч. “Да мяне часта прыязджаюць пчаляры з Мсціслаўля, Горак, Дрыбіна, у тым ліку пачынаючыя. Я не адмаўляю ім у кансультацыі,” – зазначае Віктар Іванавіч.

А пра пчол ён можа расказваць бясконца… Вельмі пазнавальна было паслухаць, для чаго патрэбны, здавалася б, бескарысныя трутні, як выводзяць і замяняюць пчаліных матак, пра раенне пчол. Гаспадар прадэманстраваў нам матачнік – клетачку Цітова і самаробныя яе аналагі. Таксама паказаў спецыяльную скрыню, куды заманьваюць рой – раёўню, і сродак з прыемным пахам для прыманкі – “Апірой”

Каб пазнаёміцца з працавітымі насякомымі бліжэй, рушым следам за нашым “экскурсаводам” на пчальнік. Зразумела, апранаемся ў спецыяльную вопратку – гаспадар выдае нам вялізныя светлыя (чорны колер пчолам недаспадобы) балахоны і капелюшы з шырокімі палямі і сеткай. Для падстрахоўкі бярэм з сабой дымар. Пчаляр зазначае, што ягоныя гадаванцы спакойныя і неагрэсіўныя, але наогул пчолы – істоты непрадказальныя, таму рызыкаваць не варта. Прынамсі, дзяцей гаспадар у свае ўладанні пускаць пазбягае.

А яшчэ, як вядома, не любяць гэтыя насякомыя рэзкіх пахаў, асабліва парфумаў, так што надушаным кабетам лепей да іх не падыходзіць. Ну і, зразумела, людзям з алергіяй на пчаліны яд.

Між тым, і з намі пчолы Панасюка паводзілі сябе “ветліва” – не тое, што не джалілі, а нават на вопратку не садзіліся.

Па ўсім участку пад дрэвамі расстаўлены вуллі, іх болей за 60. І ў іх, і вакол кіпіць няспынная праца – руплівыя насякомыя робяць запасы. А вось і дэмастрацыйны вулей. Віктар Іванавіч зрабіў яго са шклянымі сценкамі, каб можна было назіраць за жыццём пчол ва ўсіх яго падрабязнасцях. Такое вось тэлешоу “За шклом”…

Але пчолы аказаліся істотамі капрызнымі – новы вулей не прыйшоўся ім даспадобы. Яны гублялі арыентацыю ў прасторы, не пазнавалі нязвыклы ляток. Пчаляру давялося пайсці на хітрасць – прыкрыць сценкі адкіднымі шчыткамі з дрэва. Адкінуў, калі трэба, – і дзівіся. Мы таксама не ўтрымаліся ад спакусы і паназіралі цішком за тым, як крылатыя працаўніцы прыносяць у вулей нектар, перапрацоўваюць яго, напаўняюць соты. Паверце, не толькі прафесіянала зацікавіць такое відовішча, але і любога чалавека…

Вяртаемся ў хату, каб працягнуць размову за кубкам чаю. Дарэчы, не абы-якога, а фірмовага: гаспадар запарыў нам мяту са свайго агарода, а замест цукру прапанаваў мёд. Гэта ўжо не чай (ад назвы Кітая па-англійску – “чайна”, а гарбата, зноў жа ад англійскага слова “хэрб” – расліна). Сам пчаляр, дарэчы, цукру не ўжывае зусім. Гарбата з араматнымі зёлкамі і бурштынавы ласу-нак – абавязковая і надзвычай прыемная частка праграмы наведвання музею.

Вось што кажа пчаляр:

– Мёд дапамагае пры грыпе, кашлю, ангіне, гіпертаніі, сардэчных захворваннях, гастрытах, язвах, бяссонніцы і г.д. І проста ўмацоўвае арганізм. А самы карысны мёд – у сотах. А вы ведаеце, колькі карысных прадуктаў, апроч мёду, даюць пчолы? Калі правільна гэтыя прадукты ўжываць, можна вылечыць усе хваробы.

Ад радыкуліту добра дапамагае пчаліны яд. Я проста дазваляю пчолам сябе джаліць, ад трох і болей разоў – ведаеце, дапамагае. З праполісу, пчалінага клею, які мае антыбактэрыяльныя ўласцівасці, робяцца спіртавыя настойкі і водныя настоі. Гэтую вадкасць п’юць або паласкаюць рот – добры сродак ад захворванняў глоткі, прастуды, грыпу.

Воск эфектыўны ў барацьбе з рознымі інфекцыямі: для павышэння імунітэту можна пажаваць кавалачак. З пчалінага падмору я раблю кампрэсы, што дапамагаюць ад варыкозу. Лекавы эфект маюць ці не ўсе прадукты, што даюць пчолы, у тым ліку пярга, пыльца, матачнае малачко і іншае…

Гаспадар дэманструе нам працэс даставання мёду з сотаў. Для гэтага выкарыстоўваецца медагонка, у Віктара Іванавіча яна электрычная. У вялізны металічны сасуд цыліндрычнай формы памяшчаюцца рамкі з мёдам (папярэдне соты трэба распячатаць, саскрэбсці воск) і там яны пачынаюць круціцца. Пад уздзеяннем цэнтрабежнай сілы мёд выцякае з сотаў і па сценках медагонкі збягае ў бак. Адтуль у вядро цягнецца струмень сонечна-залацістага, цягучага мёду….

Пчаляр на пытанне, колькі літраў гэтага бурштынавага ласунку ён атрымлівае за сезон, адказваць адмовіўся: маўляў, камерцыйная тайна.

Але, не крывячы душой, зазначыў, што жыць з гэтага занятку мажліва, толькі вось вулляў павінна быць шмат. Знайсці пакупнікоў не складана, ды і на спецыялізаваных кірмашах мёд добра разыходзіцца. Наведвальнікі экамузея таксама могуць набыць у гаспадара прадукцыю яго пчальніка.

В.СЕМЧАНКА

Президент Беларуси о новом «Камволе»: выходим на то, что хотели получить

Президент Беларуси Александр Лукашенко положительно оценивает результаты прошедшей модернизации в ОАО "Камволь", однако отмечает необходимость завершения начатого и ориентирует на

Погода в Чаусах

Чаусский кинтеатр «Сузор’е» предлагает к просмотру новые фильмы

13 декабря в 11.00, 16.00 - "Реальная белка-2", 2D, детский, 50 коп. 18.00 - "Похищение", 2D, взрослый, 1 руб. 14-15 декабря в 11.00, 16.00 - "Город героев", 3D, детский, 1 р...


Архив публикаций



Полезные ссылки