Понедельник, Октябрь 23, 2017
Главная > Актуально > ДУХОЎНЫ ЗДАБЫТАК

ДУХОЎНЫ ЗДАБЫТАК

Першае знаёмства з будучымі чытачамі ў Надзеі Пятроўны Івановай, загадчыцы Благавіцкай бібліятэкі-клуба, звычайна адбываецца ў дзіцячым садку.

– Чым раней дзеці пачынаюць, хай сабе проста гартаць кніжныя старонкі, разглядаць малюнкі – тым больш верагоднасці, што кніга стане  затым сапраўдным сябрам, можа, і на ўсё  жыццё, – кажа яна.

Надзея Пятроўна і сама з ранняга дзяцінства захаплялася чытаннем кніг, і будучую прафесію выбрала менавіта звязаную з кнігамі – бібліятэкар. У бібліятэчны тэхнікум у Магілёве паступіла без праблем. Вучыцца было цікава. І акрамя вучобы ёсць што ўспомніць: ездзілі групай на праполку агародніны, пабывалі з турыстычнай паездкай у Ленінградзе.

Па размеркаванні  трапіла ў бібліятэку вёскі Бынава, але праз год здарыўся пажар, будынак бібліятэкі згарэў, і ў 1985 годзе На-дзею пераразмеркавалі ў вёску Благавічы, недалёка ад яе родных Прыданцаў. (Дарэчы, у 1925 годзе хата-чытальня Благавіч была прызнана одной з лепшых у СССР).

З прыходам Надзеі на новае месца бібліятэка тады размяшчалася ў будынку царквы, у цэнтры вёскі. Гэта было зручна чытачам. Як гаворыцца, ісці міма бібліятэкі, ды не зазірнуць? Пасля вяртання царквы вернікам бібліятэка знаходзіцца ў памяшканні былога адміністратыўнага будынка сельскага Савета, на ўскраіне вёскі.

Надзея Пятроўна, паколькі адказвае не толькі за бібліятэку, але і за клуб, арганізоўваючы танцавальныя вечары, абавязкова прыдае ім тэматычны накірунак. То раскажа моладзі аб юбілеі знакамітага пісьменніка, аб творах, напісаных ім, то правядзе імправізаваны дыспут аб шкодных звычках, то пазнаёміць з навінкамі кніжных паліц.

– На жаль, сёння моладзь чытае мала, – заўважае бібліятэкар. – Яшчэ пакуль дзеці вучацца ў сярэдніх і малодшых класах, цікавяцца кнігамі, чытаюць і праграмную літаратуру, і прыгодніцкую, і пазнавальную. Потым цікавасць да кніг згасае. Магчыма таму, што старшакласнікам трэба рыхтавацца да экзаменаў, да паступлення ў навучальныя ўстановы. Не да мастацкай літаратуры… Ды і ў многіх ёсць электронныя версіі кніг.

Для дзяцей малодшага ўзросту ў Благавіцкай бібліятэцы ёсць шмат літаратуры не толькі цікавай, але і вельмі добра ілюстраванай. Часта наведваюць бібліятэку Алёна Ляўкова, якая вучыцца ў 7 класе, яе брат Яўген, вучань 2-га класа.

А што датычыцца людзей сярэдняга ўзросту, ці пажылых – яны ў большасці сваёй з’яўляюцца аматарамі чытання. У зону абслугоў-вання бібліятэкі ўваходзяць, акрамя Благавіч, вёскі Машок, Самулкі, Атражжа, Каласоўшчына, Удоўск, Цёмналессе, Відлін. Праўда, у дзвюх апошніх вёсках пражываюць састарэлыя людзі, якім ужо не да чытання, паколькі дрэнны зрок.

А вось у Самулкі даводзіцца Н.П.Івановай насіць шмат і кніг, і падпісных выданняў. Так званыя жаночыя раманы ахвотна чытае сацыяльны работнік Святлана Міхайлаўна Панцялеева. Пенсіянерка Аляксандра Станіславаўна Лагуцёнак захапляецца гістарычнымі раманамі, дэтэктывамі. Ёсць свае інтарэсы ў іншых чытачоў.

І прапанаваць ёсць што. Бібліятэчны фонд налічвае 5350 экземпляраў, агульная колькасць чытачоў складае 554 чалавекі. Кожны можа знайсці літаратуру па свайму густу. У ліку самых актыўных чытачоў – жыхар вёскі Машок Міхаіл Іванавіч Калеснікаў, Таццяна Леанідаўна Шуберт, Алена Ула-дзіміраўна Тарасенка з Благавіч.

На паліцах бібліятэкі таксама можна ўбачыць кніжныя выставы з нагоды юбілеяў пісьменнікаў, паэтаў. Таксама на тэму здаровага ладу жыцця.

– Працы хапае, калі яе не цурацца, – заўважае Надзея Пятроўна.

Яна рупліва збірае кнігі і альманахі, каб у чарговы раз аднесці чытачам суседніх вёсак, якія з нецярпеннем чакаюць гэты духоўны здабытак.

Г.ДУХОЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ: Н.Іванова.

 

Тарифы на ЖКУ должны быть подъемными для народа

Тарифы на жилищно-коммунальные услуги должны быть подъемными для народа. Об этом заявил Президент Беларуси Александр Лукашенко сегодня на республиканском семинаре "О совершенствова

Погода в Чаусах




Архив публикаций



Полезные ссылки