Главная > Молодежный компас > Шукаем таленты… І знаходзім!

Шукаем таленты… І знаходзім!


У халаднаватай зале цэнтра культуры і вольнага часу амасфера між тым была досыць напаленая. На сцэне ішоў апошні перад вы-ступленнем “прагон” нумароў, за кулісамі канкурсанты, папраўляючы макіяж, выслухоўвалі  настаўленні сваіх кіраўнікоў, а на глядацкіх месцах нецярпліва чакалі пачатку конкурснай праграмы балельшчыкі– не менш усхваляваныя, чым самі артысты.

Прынамсі, тут праходзіла адразу два конкурсы ў рамках раённага фестывалю народнай творчасці “Мы шукаем таленты”. Першым і найбольш шматлікім па колькасці заяўленых нумароў (46) быў “Калейдаскоп”. Нагадаем, што гэты конкурс разлічаны на ўзрост      удзельнікаў ад 3 да 16 гадоў і праводзіцца па такіх жанрах як вакальна-харавы, музычна-інструментальны і харэаграфічны.

Да пачатку праслухоўвання і прагляду выступленняў канкурсантам былі яшчэ раз нагаданы асноўныя патрабаванні да прадстаўляемых імі нумароў: колькі павінна доўжыцца выступленне, якія фанаграмы дазволена выкарыстоўваць і г.д. І вось журы пад старшынствам дырэктара ЦКС В.А.Моўчан (а ў яго склад увайшлі работнікі цэнтра культуры і вольнага часу і дзіцячай школы мастацтваў) дало дазвол на пачатак конкурсу.

Шчыра прызнаюся: назіраючы з залы за канкурсантамі, заставалася толькі здзіўляцца, як шмат у нас здольных  да самадзейнай творчасці рабят. Кожны з выканаўцаў і сам, і яго нумар быў па-свойму цікавы. Напрыклад, Даніла Дзьякаў з СШ №1, які выконваў песню “Сабака-бяка”, проста пакарыў сваім звонкім голасам і непасрэднасцю, Улад Усцінаў з Гарбавіч са сваёй марской песняй у чарговы раз паказаў, наколькі ён артыстычны і як удасканальваецца з году ў год яго сцэнічнае майстэрства. Салісты  вакальна-інструментальнага ансамбля Дома моладзі “Да першага канцэрта” – проста супер. Ці калектыў дзяўчынак з дзіцячай школы мастацтваў? Сапраўднае “Асарці” талентаў. Спадабалася амаль усё, і цяжка ўявіць, якому выступленню аддала б перавагу, калі б давялося выбіраць.

Але журы – на тое і журы, каб  вынесці свой прафесійны і абгрунтаваны вердыкт. Хаця, калі меркаваць па выніках конкурсу, і яно было ў задуменні. Інакш чаму, напрыклад, першае месца падзялілі паміж сабой адразу тры канкурсанты – Інга Белахонава з Дужаўскага сельскага клуба, Даніла Дзьякаў з СШ №1 і Юля Манагарава з гэтай жа ўстановы адукацыі? А вось другое было аднагалосна прысуджана ансамблю “Асарці” (ДШМ). Што датычыць трэцяга, то і яго, крыху паразважаўшы, аддалі дзвюм удзельніцам – Крысціне Крысталёвай са школы-інтэрната і яе цёзцы, Крысціне Пруднікавай, навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў.

Наступным быў конкурс “Чавуская скарбонка”, які праводзіцца штогод сярод працуючай моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў – па тых жа намінацыях і жанрах, што і папярэдні. Але ўсё ж больш быў прадстаўлены харэаграфічны жанр, таму і ў прызавую тройку трапілі ў асноўным танцоры.Першае месца было прысуджана Кацярыне Арахоўскай з цэнтральнай раённай бальніцы за яе ўсходні танец і калектыву “Зорачкі” з СШ №2, другое заняў ВІА “Да першага канцэрта”, а на трэцяй прыступцы – танцавальныя калектывы з Пуцькаўскага і Радамльскага ВПК. Заахвочвальны прыз быў прысуджаны Сняжане Рабыкінай са Сласцёнаўскага сельскага клуба.

Пераможцаў чакае ўдзел у гала-канцэрце і ўручэнне ўзнагарод пры падвядзенні канчатковых вынікаў фестывалю “Мы шукаем таленты”.

Н.ГРЫГОР’ЕВА.

НА ЗДЫМКАХ: удзельнікі творчых конкурсаў “Калейдаскоп” і “Чавуская скарбонка”.

  • Последние записи

    Чаусские ребята активно и с пользой проводят каникулы

    Чаусский РОЧС напоминает о начале пожароопасного периода

    28 марта «прямую телефонную линию» проведет военный комиссар Чаусского и Славгородского районов

    Известная врач, ветеран труда, Тамила Свиридова рассказывает чаусским жителям о своей методике сохранения крепкого здоровья

    25 марта открывается голосование в фотоконкурсе «Снимки из прошлого…»

    30 марта в Чаусском районе пройдёт субботник.

    Правильно выбрать средства защиты растений помогут в Чаусской инспекции по семеноводству

    Знаем ли мы о правилах соблюдения электробезопасности в офисе?

    «Прямая телефонная линия» в Чаусах пройдет 30 марта

    С какими вопросами обратились жители Чаусского района к председателю райисполкома Сергею Дроздовскому во время «прямой телефонной линии»

    [Готовимся к Пасхе] Тесто для пасхального кулича по рецепту редакции

    Чаусские ребята заполнили анкеты для зачисления в студотряд

  • Версия для слабовидящих

    «Мама». Цифровой рисунок Виктории Алексеевой

    ...


    Президент Беларуси ждет от аграриев новых идей для развития предприятий

    Президент Беларуси Александр Лукашенко ориентирует сельскохозяйственную отрасль страны на развитие новых направлений. Соответствующие задачи глава государства поставил во время пос

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    27 марта В 16.00 «ШЕВЕЛИ ЛАСТАМИ!». 3D. Детский.   27 марта В 19.00 «ТОБОЛ». Взрослый   28 марта В 16.00 «РЕАЛЬНАЯ БЕЛКА 2». 3D. Детский.   28 марта В 19.00 «ОТРЫВ». Взр...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА