Ірына Казырэнка з Чавус аб святкаванні Пасхі


Дата: 25.03.2016

Святкаванне Пасхі ў маёй сям’і было вельмі важнай падзеяй. Усе пасціліся на працягу сямі тыдняў, нават самыя малодшыя. А на свята  разам хадзілі на Імшу. Ніколі не забуду моманты, калі мы разам з вялікай колькасцю людзей, прыехаўшых з самых розных мясцін, таму што ў той час большасць касцёлаў былі зачынены, праходзілі Крыжовым шляхам і паўтаралі словы малітвы і ўрачыстых спеваў за ксёндзам.

Ірына Казырэнка, успамінаючы сваё дзяцінства, нібы пераносіцца думкамі ў  час, калі за тое, што наведваеш касцёл, прылюдна лаялі і пагражалі выгнаць са школы. Кожны панядзелак яна, ідучы ў клас з сёстрамі і сяброўкамі. баялася зірнуць у вочы настаўніку геаграфіі, бо той вельмі не любіў веруючых і нават сачыў за многімі дзецьмі, падазраваючы, што яны з бацькамі наведваюць касцёл.
– Бывала стаіш на лінейцы, чырванееш і просіш Бога , каб пранясло і цябе не выставілі перад усімі на пасмешышча, – расказвае Ірына Эдвардаўна, – А ў нядзелю – зноў на веласіпед і ў касцёл. Для нас верыць у Бога было натуральна, як дыхаць. Мама і тата перанялі свае перакананні ад бацькоў, якія захавалі веру ў самыя цяжкія часы. Мае бацькі былі венчаныя і сваіх дзяцей, нас у сям’і было чацвёра сясцёр, хрысцілі, нягледзячы на ўсе забароны і небяспеку. Імша ў касцёле ў той час праводзілася на польскай мове, і таму многае было незразумелым, асабліва калі ксёндз “даваў навуку”, настаўляў нас, дзяцей. На дапамогу прыходзіла мама, яна перакладала ўсё самае галоўнае.
(Продолжение читайте в №22 за 26 марта 2016г.).