Понедельник, Июнь 25, 2018
Главная > Актуальные новости > Новости недели

Новости недели


У сераду ў СВК “Калгас “Антонаўскі” прайшла нарада кіраўнікоў і галоўных інжынераў сельгаспрадпрыемстваў, на якой абмеркаваны пытанні энергазберажэння і падрыхтоўкі сельскагаспадарчай тэхнікі да веснавых палявых работ.

На завяршэнне акцыі “Не!” – брыдкаслоўю” ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў “круглы стол”, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскасці, БРСМ, духавенства, аддзелаў адукацыі, культуры, ідэалагічнай работы райвыканкама. Вёў “круглы стол” намеснік старшыні райвыканкама А.Н. Вінкевіч. (Падрабязны матэрыял з мерапрыемства будзе надрукаваны ў адным з наступных нумароў “Іскры”).

На гэтым тыдні адбыўся раённы конкурс педагагічнага майстэрства “Настаўнік года-2012”.  Учора былі падведзены вынікі,  названы пераможца і намінанты. (Матэрыял аб мерапрыемстве чытайце ў адным з наступных нумароў “Іскры”).

Рэспубліканскія СМІ праінфармавалі аб тым, што ў сувязі з моцнымі маразамі амаль на ўсе аўтазапраўкі Беларусі завезена арктычнае паліва. Мы пацікавіліся на мясцовай АЗС: ці можна яго набыць? Але, як высветлілася, у раён яно пакуль не паступала і ўвогуле, па словах работнікаў чавускай аўтазапраўкі, маецца на сённяшні дзень толькі на дзвюх АЗС г. Магілёва.

З мэтай папярэджання злачынстваў супраць пажылых людзей, захавання іх асабістай і маёмаснай бяспекі Чавускім РАУС з 30 студзеня па 26 лютага праводзяцца прафілактычныя рэйды. Людзям растлумачваюцца меры перасцярогі.Таксама праводзіцца работа з асобамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і пражываюць з састарэлымі бацькамі. (Аб выпадках злачынстваў у адносінах да пажылых  можна паведаміць па тэл. 2-11-71 ці 102).

 

У мінулыя выхадныя на базе цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы прайшлі раённыя спаборніцтвы па плаванні ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізкультуры. Сярод гарадскіх каманд     1-е месца заняла каманда  раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, 2-е – аддзела адукацыі і 3-е – УКП “Жылкамгас”. Сярод сельскіх каманд перамагла каманда СВК “Калгас “Асі наўскі”, на 2-м месцы  “Дужаўка” і на 3-м – “Калгас “Святло Кастрычніка”.

У чацвер зборная каманда нашага раёна прыняла ўдзел у абласных спаборніцтвах па лыжных гонках сярод сельскіх жыхароў.

 

Версия для слабовидящих







Президент Беларуси утвердил отчет Национального банка за 2017 год

Президент Беларуси Александр Лукашенко утвердил отчет Национального банка за 2017 год. Глава государства подписал соответствующий указ 21 июня. Отчет подготовлен в соответстви...

Погода в Чаусах

Погода Чаусы
Информация сайта pogoda.by

Чаусский кинотеатр «Сузор’е» предлагает к просмотру новые фильмы

КИНОАФИША  СУЗОРЬЕ 20 июня В 11.00 и 16.00 «Тачки-3». 3D. Детский 20 и 21  июня В 19.00 «Тренер». 2D. Взрослый 21 июня В 11.00 и 16.00  «Монстры против пришельцев». 3D. Детск

Архив публикаций

Полезные ссылки