Главная > Актуальные новости > СЛОВА ЛЕЧЫЦЬ І… НЯВЕЧЫЦЬ

СЛОВА ЛЕЧЫЦЬ І… НЯВЕЧЫЦЬ


Акцыя «Не – брыдкаслоўю

ЯШЧЭ старажытна-рымскі філосаф Сенека пісаў: “Мова – гэта паказчык розуму”. Адкуль жа ўзялося брыдкаслоўе? Корні гэтай з’явы трэба шукаць у язычніцкай даўніне. Нашы продкі – так званыя ведзьмакі, вымаўлялі гэтыя словы, выклікаючы злых духаў. Памылковым з’яўляецца меркаванне, што брыдкаслоўе – славянская традыцыя. За гэта на тэрыторыі Русі і Беларусі да сярэдзіны ХIХ века каралі, як за крымінальнае злачынства. Па царскаму ўказу за “непатрэбнае” слова накладалася бязлітаснае пакаранне, аж да смяротнай кары.

Тое, што брыдкаслоўе адмоўна адбіваецца на здароўі, даказана навуковымі даследаваннямі. Пад уздзеяннем гукаў, у тым ліку чалавечай мовы, малекулы вады (а чалавечае цела на 80% складаецца з вады) пачынаюць выбудоўвацца ў складаныя структуры. І ў залежнасці ад рытму і сэнсавай нагрузкі гэтыя структуры могуць або лячыць або, наадварот, атручваць арганізм.

Так, у 20-м стагоддзі японскі вучоны Масару Эмота пацвердзіў эксперыментальна, што вада не толькі ўспрымае інфармацыю, але можа мяняцца пад уздзеяннем слова і нават думкі. Ён замарожваў ваду і з дапамогай навейшага абсталявання фатаграфаваў замарожаныя крышталікі вады пад мікраскопам.  У выніку вучоны зрабіў выснову, што пахвала, класічная музыка ўздзейнічаюць на крышталі вады лепш, чым брыдкаслоўе, як і “цяжкая” музыка.  Уявіце сабе, калі словы могуць рабіць такое з вадой, то што яны здольны зрабіць з чалавекам, які складаецца на 80 працэнтаў з вады?

Брыдкаслоўе наносіць шкоду не толькі фізічнаму, але і духоўнаму здароўю чалавека. Вучоныя Расійскай акадэміі навук прыйшлі да высновы, што пры дапамозе моўных словавобразаў чалавек стварае обо разбурае свой спадчынны апарат. Аказваецца, што ДНК здольная ўспрыняць чалавечую мову і чытаемы тэкст па электрамагнітных каналах арганізма чалавека. Адны паведамленні аздараўляюць гены, другія – траўміруюць, як радыяцыя.

Напрыклад, добрыя словы малітвы прабуджаюць рэзервовыя магчымасці генетычнага апарата, а праклёны, “мацюкі” выклікаюць мутацыі, вядучыя да выраджэння. Любое выказанае слова ёсць не што іншае, як хвалёвая генетычная праграма, якая можа паслабляць або ўзмацняць адмоўныя фактары, якія ўплываюць на арганізм чалавека.

Група расійскіх вучоных пад кіраўніцтвам доктара біялагічных навук Б.Бяляўскага 17 гадоў займалася праблемай брыдкаслоўя. Яны даказалі, што заядлыя мацяршчыннікі жывуць намнога меней, чым тыя, хто не брыдкасловіць. Аб тым, што брыдкаслоўе далёка не бяскрыўдная звычка, сведчаць і іншыя навуковыя даследаванні. Група расійскіх фізікаў сканструявала спецыяльны апарат, які дазваляе трансфарміраваць гукавыя ваганні ў электрамагнітныя. Падчас вывучэння ўздзеяння на расліны розных слоў, у тым ліку мацюкоў, устанавілі, што амаль усё абкладзенае “матам” насенне загінула, або страціла здольнасць пра-граміраваць развіццё здаровага жыцця. У другой частцы эксперыменту даследчыкі “аблашчылі” самымі пяшчотнымі словамі заражонае радыёнуклідамі насенне пшаніцы. У выніку працэс мутацыі супыніўся: пераблытаныя  гены, разарваныя храмасомы і спіралі ДНК сталі на свае месцы і аднавіліся.

Такім чынам, паважаныя жыхары раёна, вывады рабіце самі.

В.ГАЎРЫШ, г.Чавусы.

 

 

  • Последние записи

    Александр Лукашенко и Владимир Путин посетили Валаам

    Открытие тематической выставки «История Чаусского района в лицах и событиях»

    Открытие читального зала и современной детской игровой площадки в Чаусах

    В группе «Искра» Вконтакте подписчики утверждали, что жители Чаус не будут ценить то, что делается для них другими… И это правда

    Почетные граждане Чаусского района [к 95-летию]

    17 июля Чаусскому району 95 лет

    17 июля состоится открытие тематической выставки «История Чаусского района в лицах и событиях»

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е» на текущей неделе

    Приглашаем: на площадке у фонтана (возле городского парка) есть возможность детям рисовать в нетрадиционных техниках

    «Это праздник дружбы и взаимопонимания» — Александр Лукашенко открыл «Славянский базар в Витебске»

    Дмитрий Сазоненко: — Депутатом меня избрали впервые, чувствую большую ответственность перед избирателями…

    Работники налоговой службы Чаусского района отметили профессиональный праздник

  • Версия для слабовидящих



     

     

     

     

     

     

    «Аллея памяти». Рисунок Виктории Алексеевой

    ...


    Александр Лукашенко и Владимир Путин посетили Валаам

    Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин посетили Спасо-Преображенский Валаамский мужской монастырь, расположенный на острове Валаам (Ладожское озеро) ...

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е» на текущей неделе

    17 июля В 11.00 и 16.00 «ЩЕЛКУНЧИК И ЧЕТЫРЕ КОРОЛЕВСТВА». Детский. 18 июля В 11.00 и 16.00 «ТАЧКИ 3». 3D  Детский 17 и 18 июля В 19.00 «ХЕЛЛБОЙ». Взрослый 19 и 20 июля В 11....

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА