Главная > Культура > Праздники > Напачатку было слова…

Напачатку было слова…


Гэтыя вераснёўскія дні на Беларусі напоўнены нейкай асаблівай духоўнасцю: адзначаецца свята ў гонар Кнігі, Друкаванага Слова, Роднай Мовы.библиотека

За час свайго існавання Дзень белерускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй у культурным жыцці краіны. Канцэпцыя гэтага свята прадугледжвае паказ адзінства друкаванага беларускага слова з гісторый і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным Полацку. Потым сталіцамі свята былі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Зас-лаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец,Паставы,  Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, некаторыя з іх – і па два разы. Сёлета літаратурнай сталіцай краіны упершыню стане Шчучын.
Дзень беларускага пісьменства – унікальная магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў. У гэты час мерапрыемствы праходзяць не толькі ў сталіцы свята, але і па ўсёй рэспубліцы. Гэта тэматычныя ўрокі, творчыя сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі, вучонымі і дзеячамі культуры.  У прыватнасці, работнікі цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэк нашага горада на пляцоўцы побач са сваім будынкам ў нядзелю, 6 верасня, правядуць тэматычнае мерапрыемства “Святло слова кніжнага”, падчас якога яго ўдзельнікаў чакаюць літаратурныя гульні, конкурсы і віктарыны, агляд тэматычнай выставы, прысвечанай Дню беларускага пісьменства.

Версия для слабовидящих







Президент Беларуси утвердил договор с Казахстаном о социально-экономическом сотрудничестве до 2026 года

Президент Беларуси Александр Лукашенко утвердил договор между Беларусью и Казахстаном о социально-экономическом сотрудничестве до 2026 года, подписанный в Минске 29 ноября 2017...


Погода в Чаусах

Погода Чаусы
Информация сайта pogoda.by

Чаусский кинотеатр «Сузор’е» предлагает к просмотру новые фильмы

23 и 24 мая В 11.00 и 16.00 «Трон эльфов». 2D. Детский 23 мая В 19.00 «Обитель теней ». 2D. Взрослый 24 мая В 19.00  «Кто наш папа, чувак?». 2D. Взрослый 25 и 26 мая В 11.00...

Архив публикаций

Вконтакте

Одноклассники

Полезные ссылки