Дэлегацыя Магілёўскай вобласці ўдзельнічае ў 30-м юбілейным Дні беларускага пісьменства


Дата: 02.09.2023

Пляцоўкай для правядзення фестывалю стаў Гарадок Віцебскай вобласці, вядомы з XVIII стагоддзя. Менавіта тут нарадзіўся Канстанцін Вераніцын – аўтар аднаго з папулярных твораў беларускай літаратуры XIX стагоддзя «Тарас на Парнасе».

У праграме Дня беларускага пісьменства шмат мерапрыемстваў, якія зацікавяць прыхільнікаў літаратуры.

Жыхары Прыдняпроўскага краю падрыхтавалі праграмму “Краіна міру і стварэння”.

— Яна складаецца з тэматычных блокаў. Творы нашых пісьменнікаў заклікаюць да дабра, святла, міру. І гэта асабліва важна ў Год міру і стварэння. — падкрэсліў старшыня Магілёўскага абласного аддзялення СПБ Алесь Казека.

Сярод пісьменнікаў Магілёўшчыны і наша зямлячка Жанна Усцінава.

Асноўнай падзеяй стане ўрачыстая цырымонія адкрыцця XXX Дня беларускага пісьменства. Пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія».

Гарадоцкі раён уваходзіць у дзясятку самых буйных у Беларусі. Першыя паселішчы на яго тэрыторыі каля вёсак Мяжа і Дарахі датуюцца ІІІ-ІІ тысячагоддзямі да нашай эры.

Гарадокскі раён таксама лічыцца адным з самых «водных» у Беларусі: на яго террыторыі знаходзіцца 161 возера, а рэкі маюць агульную працягласць больш за 733 км. Цікава, што ў рэгіёне ўстаноўлена самая вялікая ў краіне скульптура ў гонар беларускіх партызан – у невялікім урочышчы Шчаблова.

mogilevnews.by/news/