Валерый Гаўрыш: “Калі веру не паважаюць”


Дата: 06.04.2023

Мяркую, што чытачы газеты з болем успрымаюць весткі аб ваенных дзеяннях, якія прыносяць смерць, разбурэнне, гора і пакуты народу суседняй і не чужой для нас Украіны. Гістарычна склалася так, што беларусы, жывучы ў цэнтры Еўропы, на сабе зведалі разбуральныя наступствы войнаў, якія пракаціліся па нашай зямлі. Таму непрыняцце вайны – у генах беларусаў. Словы нашага Гімна: «Мы, беларусы – мірныя людзі».

2023 год аб’яўлены Годам міру і стварэння. Народ жа Украіны ў дадатак да наступстваў ваеннага часу зведвае яшчэ і духоўны гвалт. Я маю на ўвазе антыцаркоўную кампанію, якая вядзецца супраць Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата. Аб гэтым і хацелася б падзяліцца думкамі з вамі, шаноўныя чытачы, як з вернікамі розных канфесій, так і з тымі, хто лічыць сябе атэістамі.

Як вядома, святы князь Ула­дзімір хрысціў народ Кіеўскай Русі. Звяртаю ўвагу на гэта словазлучэнне, у праваслаўе, што было распаўсюджана ў Візантыйскай імперыі з цэнтрам у Канстанцінопале, у 988 годзе. У 1589 годзе ў Маскоўскай дзяржаве з’явіўся патрыярхат.

Зараз рэлігійныя абставіны ва Украіне вельмі і вельмі складаныя. Акрамя УПЦ МП там існуюць УПЦ Кіеўскага Патрыярхата, на чале з раскольнікам Філарэтам, Праваслаўная Царква Украіны (ПЦУ), якія не прызнаныя з боку Усяленскага Праваслаўя. Ёсць грэка-каталіцкія, уніяцкія епархіі, асабліва ў Заходніх абласцях Украіны. Улады Кіева разглядаюць УПЦ Маскоўскага Патрыярхата як перашкоду на шляху да нейкай светлай еўрапейскай будучыні. Так было і пасля рэвалюцыі 1917 года, калі бальшавіцкая ўлада лічыла, што праваслаўе перашкаджае будаўніцтву камуністычнага раю на Зямлі. А любая ўлада, якой замінае вера, як паказвае гісторыя, гатовая да самых бязлітасных дзеянняў у адносінах да свайго народа.

ПЦУ і ўніяты захопліваюць храмы УПЦ Маскоўскага патрыярхата. Справы даходзяць да таго, што прыхаджане са святарамі закрываюцца ў храмах. А ў тых, якія адабралі, не праводзяцца богаслужэнні, бо няма верных уладам святароў. Прэзідэнт Зяленскі сваім указам забараніў дзейнасць рэлігійных устаноў, звязаных з Расійскай Федэрацыяй. Манахі і святары не дапускаюцца да службаў у Кіева-Пячэрскай і іншых лаўрах. Плануе наогул забараніць дзейнасць УПЦ Маскоўскага патрыярхата на тэрыторыі Украіны.

Антыцаркоўная кампанія патрэбна, каб запугаць архіерэяў і святароў, а потым дабівацца пакорнасці людзей, бо УПЦ Маскоўскага патрыярхата – гэта царква большасці ўкраінскага народа. Захад на парушэнне правоў вернікаў ніяк не рэагуе. У дадзеным выпадку як бы не існуе артыкула 18 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якая гарантуе свабоду думкі, сумлення і рэлігіі. Такія двайныя стандарты. Мэта вядомая: дабіцца максімальнага расколу паміж рускім і ўкраінскім народамі, каб знішчыць спачатку агульнае мінулае, каб не было і агульнай будучыні. Гэта пачварны сацыяльны эксперымент. Дарэчы, вядома, што тое ж планавалася і ў Беларусі ў 2020 годзе.

Урад Украіны ненавідзіць Маскву больш, чым любіць Украіну і Бога. Мяркуйце самі. Украінскае камандаванне не забірае целы забітых байцоў з поля бою, хоць з расійскага боку ніякіх перашкод не чыніцца. Аб гэтым заявіў вядомы тэлевядучы Уладзімір Салаўёў у сваёй праграме. Чаму не забіраюць? За загінуўшага трэба родным выплаціць кампенсацыю, а так няхай лічыцца прапаўшым без звестак. Гэта ж не па-хрысціянску – не пахаваць нябожчыка. Напрыканцы раскольнікам усіх масцей нагадаю словы Іісуса Хрыста: «Всякое царство, разделившееся само в себе, опустеет; и всякий город или дом, разделившийся сам в себе, не устоит». Мф, глава 12, стих 25.
Валерый Гаўрыш