Дзмітрый Яўсееў з Чавус атрымаў узнагароду ў літаратурным конкурсе


Дата: 22.02.2023

21 лютага, у Дзень роднай мовы, ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова” адбылося падвядзенне вынікаў літаратурнага конкурсу “І кружыцца планета Куляшова” , прысвечанага творчасці паэта.

Вучань ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Чавусы” Дзмітрый Яўсееў узнагароджаны дыпломом 3 ступені ў намінацыі “Знаёмыя незнаёмцы ; нашы сучаснікі ” ва ўзроставай катэгорыі 14-21 год.