Чаму суседзі едуць у Беларусь па бязвізу? Меркаванне Валерыя Гаўрыша


Дата: 31.01.2023

Як вядома, для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы наш Прэзідэнт працягнуў бязвізавы рэжым на ўвесь 2023 год. А тут я атрымаў прывітанне ад знаёмага літоўца, якое ён перадаў мне праз маю дачку, якая жыве ў Паставах.

Пастаўскі раён, у якім я пражыў амаль 23 гады, мяжуе з Літвой. Знаёмы Вальдэмар прыехаў адтуль на радзіму жонкі на каталіцкае Раство Хрыстова і застаўся на навагоднія святы. Бо заехаць без візы можна было да канца 2022 года. І вяртацца не пазней 31 снежня, каб не парушыць закон. «А тут такі падарунак, – перадала дачка яго словы. – Унёс папраўку ў пункце пропуску аб затрымцы, які, дарэчы, тут жа, на мяжы. Пабывалі і ў Мінску, і ў Гародні ў радні і знаёмых».

Усё вышэйсказанае прымушае паразважаць разам з вамі, шаноўныя чытачы, чаму простыя грамадзяне ўхваляюць бязвізавы рэжым, а для ўладаў тых жа суседзяў бязвіз як костка папярок горла.

Што гэта так, сведчаць факты. Амаль 370 тысяч грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы наведалі Беларусь у 2022 годзе па бязвізу і склалі ўласныя ўяўленні аб беларусах і жыцці ў краіне. Тое, што яны пабачылі, ідзе ў разрэз з прапагандай, якая ліецца пра Беларусь са старонак СМІ нашых суседзяў. Матывы прыезду, што называюць перасякаючыя мяжу грамадзяне: 55,7% – наведванне радні, 16,2% – пакупка або продаж тавараў, 9,3% – адпачынак, лячэнне, паломніцтва. Асноўныя віды вывазімых тавараў, удумайцеся, сябры, гэта: камп’ютары і сродкі сувязі, шыны і калёсы, электрабытавая тэхніка, тэлевізары, цацкі і гульні, спортінвентар, бензапілы, адзенне, бензін і дызельнае паліва, прадукты харчавання, аўтазапчасткі. Усё гэта вязуць з «цёмнай і адсталай» Беларусі ў перадавую Еўропу. Бо ўсё пазнаецца ў параўнанні – і цэны ў нас ніжэй і якасць не горшая. Ёсць грамадзяне, якія едуць, каб паглядзець кінафільмы на рускай мове, бо яе ўжыванне ў Еўропе пад забаронай. Адпаведная інфармацыя апублікавана на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспуб­лікі Беларусь.

Актыўнасць радавых грамадзян вызывае радражненне ўлад суседніх дзяржаў. Казкі аб злавесным беларускім рэжыме развенчваюцца дзякуючы бязвізу. Як сказаў наш Прэзідэнт на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці Беларусі 2 ліпеня 2022 года: «Людзі прыязджаюць дадому і гавораць: «Так хлусяць нашы, ды беларусы нармальныя, краіна нармальная, там можна жыць, самая бяспечная». А ім гэта не трэба. Пачалі дапякаць сваіх людзей, каб яны не ехалі сюды». У ход пайшлі страшылкі аб каварных беларускіх спецслужбах. Грамадзян вызываюць у паліцыю для разбірацельства. Адказваюць у прыёме на работу, калі ў пашпарце ёсць адметка аб наведванні Беларусі. А ведаеце вы, як ствараюцца чэргі легкавушак у пунктах пропуску? Польскі бок свядома ўскладняе працэдуру дагляду транспартных сродкаў, каб стварыць пробкі, здзейсніць максімальна дыскамфортным перасячэнне мяжы. Літоўскія памежнікі прызнаюць, што чэргі на мяжы вызваны менавіта літоўскімі турыстамі, якія вяртаюцца з кароткачасовых паездак у нашу краіну. Некаторыя робяць­ 2-3 паездкі на тыдзень. Больш таго, Літва дэнансуе дагавор аб памежным супрацоўніцтве з Беларуссю, які быў падпісаны 17 гадоў таму назад. Латвія скасуе пагадненне аб узаемных паездках, якое дазваляла грамадзянам кожнай з дзяржаў знаходзіцца на іх тэрыторыі да 30 сутак. Латвійскія ўлады ўскладнілі перамяшчэнне перш за ўсё для сваіх грамадзян і неграмадзян. Не здзіўляйцеся: статус неграмадзяне ёсць у Латвіі. Ну як вам такія адносіны да сваіх людзей? Дзе правы грамадзян, дзе славутыя дэмакратычныя свабоды? І калі пасля працягу бязвізу паток еўрапейцаў у Беларусь будзе павялічвацца, то ўлады гэтых краін пойдуць на заканадаўчыя меры, каб забараніць уезд сваіх грама­дзян у нашу краіну. Таму прадленне бязвізавага рэжыму – вельмі моцны ход. Беларускія ўлады дэманструюць насельніцтву суседніх краін, што мы не ворагі. І простыя людзі там нам вераць.

Валерый Гаўрыш