Чавускія вернікі адзначылі свята Усіх Святых


Дата: 01.11.2022

Каталіцкай царквой Дзень усіх святых адзначаецца 1 лістапада. Гэтае свята мае самы высокі ранг — ранг урачыстасці. Акрамя таго, яно ўваходзіць у лік так званых «абавязковых дзён», калі ўсе вернікі абавязкова павінны наведваць імшу.

Каталіцкія вернікі Чавускага раёна адзначылі свята. Пасля Святой імшы ў касцёле адбылося набажэнства на каталіцкіх могілках, якое правёў ксёндз Андрэй.