Жыхароў Чавускага раёна запрашаюць прыняць удзел ва ўтварэнні помніка на Проні


Дата: 11.07.2022

Мемарыял будзе прысвечаны дзевяцімесячнаму супрацьстаянню фронту на рацэ Проня ў 1943-1944 гадах. Баі тут насілі вельмі жорсткі характар, а ўдзельнікі Сталінградскай бітвы распавядалі, што нават там не было такіх цяжкіх баёў, як тут, восенню 1943 года…


Скульптурная кампазіцыя прысвечана дзясяткам тысяч, якія загінулі на Проні, і заклікае задумацца над лёсам у такіх баях асобна ўзятага салдата – як бывалага франтавіка, так і салдата-штрафніка альбо маладога навабранца. Салдат, забіты куляй або асколкам снарада, падае ў імклівым руху. Апошні позірк яго звернуты да неба.

Дзеля ўвекавечвання памяці тых, хто аддаў жыццё на чавускай зямлі ў барацьбе з фашызмам, Чавускім райвыканкамам быў праведзены конкурс на эскізны праект помніка, у якім перамагла кампазіцыя УП «Скульптурны камбінат» г. Мінска. Яна ўяўляе сабой кампазіцыю вышынёй 7 метраў з выявай салдата, для якога атака з’яўляецца апошняй.


Памятны знак будзе ўсталяваны на левым беразе Проні, каля трасы Чэрыкаў-Магілёў, ля населенага пункта Дрануха. Кошт праекта складае каля 380 тысяч рублёў.

На мемарыяльнай дошцы будзе разме­ш­чаны надпіс: «Байцам і камандзірам Чырвонай Арміі, якія гераічна змагаліся з ворагам у 1943-1944 гадах на рацэ Про­­­­­­­ня­. Тысячы вас засталіся ляжаць тут, але памяць аб вашым подзвігу навечна заста­нецца ў сэрцах удзячных нашчадкаў».


Чавускі раённы савет ветэранаў, грамадскія аб’яднанні заклікаюць жыхароў раёна і нашых землякоў, якія жывуць у іншых рэгіёнах, зрабіць свой уклад у высакародную справу захавання памяці аб гераізме людзей, подзіг якіх у часы Вялікай Айчыннай вайны дазваляе нам восем дзесяцігоддзяў жыць пад мірным небам. Яны заслугоўваюць нашай павагі і ўдзячнасці.
Рэквізіты для пералічэння грашовых сродкаў:
ОАО АСБ «Беларусбанк» Расчетный счет: ВY03АКВВ36420000001770000000, УНП 701212567 БИК: АКВВВY2Х
С пометкой: «Памятный знак»