Прыгожая мясцовасць, старадаўні храм, капліца і гаючая вада – усё гэта чакае жадаючых наведаць вёску Сухары на Магілёўшчыне

Прыгожая мясцовасць, старадаўні храм, капліца і гаючая вада – усё гэта чакае жадаючых наведаць вёску Сухары на Магілёўшчыне

Недалёка ад Чавус знаходзіцца адзін з самых старажытных населеных пунктаў Магілёўшчыны – вёска Сухары, ёй ў гэтым годзе 440 гадоў. Чым жа адметна гэтая мясцовасць? Яна мае цікавую гісторыю. Хочам расказаць вам пра помнік архітэктуры – храм Успення Божай Маці. Будынак з элементамі псеўдавізантыйскага стылю размяшчаецца на ўзвышшы вёскі і прыцягвае ўвагу падарожнікаў. Пабыць тут і не прыняць удзел у чарговай службе, не пацікавіцца гісторыяй царквы, на наш погляд, проста немагчыма.

У Сухары мы выехалі раніцай 14 кастрычніка ў вялікае свята – Пакрова Прасвятой Багародзіцы, каб паспець на службу, якая заўсёды праходзіць у храме ў святочныя дні і па выхадных. Вось і царква – цэнтр рэлігійнага жыцця жыхароў вёскі. Пабылі на богаслужэнні, пасля яго заканчэння цярпліва чакалі, хто б нам распавёў аб гісторыі храма. На нас звярнуў увагу адзін з вернікаў. Завязалася гутарка. Мужчына падзяліўся з намі, што пры­ехаў з Гомельшчыны, вельмі любіць гэтую мясцовасць і менавіта гэтую царкву: «Тут душа адпачывае, напаўняецца сілай …».

Калі з храма выйшаў мужчына ў расе, мы выказалі здагадку, што ён зможа нам дапамагчы і не памыліліся. Дыякан Ігар – сын протаіерэя Мікалая Мяфодзьевіча Кавалёва. Даведаўшыся, з якой нагоды мы прыехалі, адказаў: «Добрая справа», – і пагадзіўся дапамагчы, пакінуўшы свой нумар мабільнага тэлефона. На душы стала неяк невы­тлумачальна лёгка. І, здаецца, усе пытанні вырашаны, можна вяртацца ў рэдакцыю, але нешта нас затрымлівала на гэтым месцы. Калі крыху прайшліся па ваколіцах, ўбачылі недалёка невялікі купал капліцы. Адназначна, нам туды! Мы зайшлі ў купель, і выпілі гаючай вады з крыніцы.

Цяпер раскажам, аб чым даведаліся ад дыякана Ігара пра храм. Па успамінах старажылаў, у 1789 годзе ў Сухарах быў пабудаваны драўляны храм, але ў якім месцы – невядома. У 1891 годзе быў узведзены будынак царквы Успення Божай Маці. Храм ніколі за час свайго існавання не зачыняўся. У савецкі перыяд таксама не пацярпеў. Праўда, аднойчы камсамольскі актыў вырашыў зняць званы з царквы. Аб іх намеры даведаліся мясцовыя жыхары. Яны сабраліся каля храма і не далі зрабіць святатацтва. Усё ж такі некалькі разоў храм быў разрабаваны: зніклі каштоўныя абразы і кнігі. Але з часам некаторыя з іх атрымалася вярнуць. Перад Вялікай Айчыннай вайной служыцелі царквы знялі званы і схавалі, праўда, ніхто не ведае куды. У вайну царква трохі пацярпела: была разбурана званіца, але яе хутка аднавілі.


З 1979 года настаяцель гэтага храма – мітрафорны протаіерэй Мікалай Мяфодзьевіч Кавалёў. Аб ім ведаюць за межамі вобласці. На Магілёўшчыне яго намаганнямі пабудаваны 7 храмаў, протаіерэй ўзнагароджыны двума крыжамі. У наступным годзе Мікалаю Мяфодзьевічу будзе 90 год. Дзякуючы пробашчу, прыходу праваслаўнай царквы і добраахвотнікам былі пабудаваныя капліца, купель і гаючая крыніца. Цяпер кожны жадаючы можа прыехаць сюды ў любы час, акунуцца, набраць вады. У гэтым мястэчку заўсёды даволі шматлюдна, вернікі прыязджаюць сюды з усёй Беларусі – Брэста, Гомеля, Бабруйска, Мінс­ка і нават блізкага замежжа. Наведвальнікам з далёкіх мясцін настаяцель прапануе спыніцца ва ўласным доме, дзе маецца невялікая гаспадарка.

Адзін з удзельнікаў будаўніц­тва, мясцовы жыхар Пётр распавёў журналістам незвычайную гісторыю, якая з ім здарылася. Сам ён родам са Сласцён, з сям’ёй пераехалі ў Сухары. Купілі дом, сталі ўладкоўвацца. Праўда, неспакойна неяк у хаце было. Кожнае царкоўнае свята па начах з глыбіні дома ён чуў звон. Пётр звярнуўся да айца Мікалая, каб той дапамог разабрацца, у чым справа? Бацюшка адказаў, што трэба каля яго дома на балоцістай мясцовасці (там працякае рака Раста) пабудаваць капліцу і купель. Паводле падання, у 17 стагоддзі на гэтым самым месцы былі забіты манахі і яно лічыцца святым. Часам, калі ўзнікалі праблемы, сіламі малітваў прыходзіла дапамога. Аднойчы Пётр моцна захварэў. Праца прыпынілася. У мужчыны была сур’ёзная праблема з хрыбетнікам, ён не мог устаць з ложка, праляжаў некалькі дзён. Айцец Мікалай і днём, і ноччу маліўся аб яго выздараўленні. На пяты дзень хваробы, ноччу Пётр убачыў вобраз старога, які да яго падышоў і сказаў: «Што ты ляжыш, Пётр? Уставай, трэба скончыць пачатую справу» і рэзка тузануў хворага за ногі. Па ўсім целе пайшло цяпло. Раніцай мужчына ўстаў і, як ні ў чым не бывала, пайшоў працаваць. Працягнулася праца. З Божай дапамогай задуманае было выканана, і за гэта людзі бязмерна ўдзячныя.

Прыгожая мясцовасць, старадаўні храм, капліца і гаючая вада – усё гэта чакае жадаючых наведаць Сухары.
Людміла САЎЧАНКА

Фота Дзяніса ЯЎСЕЕНКА

Последние новости

Актуальные новости

Польша готова открыть ещё два КПП на границе с Беларусью. Когда?

29 октября 2025
Читать новость
Актуальные новости

Задержан пьяный водитель грузовика

29 октября 2025
Читать новость
Актуальные новости

Молодые специалисты Чаусского района присоединились к акции «Дай лесу новае жыццё»

29 октября 2025
Читать новость
Молодежный компас

А вы знаете, когда в Чаусском районе возникла первая комсомольская организация? В день образования комсомола рассказываем о молодежном движении в нашем регионе

29 октября 2025
Читать новость
Актуальные новости

Грозит смертная казнь. Действовал с особой жестокостью и цинизмом. СК установил обстоятельства деятельности киллера «банды Морозова»

29 октября 2025
Читать новость
Актуальные новости

Награды, цветы, рукопожатия. Как отметили профессиональный праздник сотрудники Чаусского отделения Департамента охраны МВД Республики Беларусь

29 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем