“Казкі на падушках” паслухалі маленькія жыхары Чавус

“Казкі на падушках” паслухалі маленькія жыхары Чавус

З якой асалодай успамінаюцца бабуліны казкі, якія яна нам, сваім маленькім унукам,  заўсёды расказвала перад сном. А якія цікавыя ды каляровыя гісторыі мы бачылі , заснуўшы. Пяшчота бабуліных рук і гукі яе голасу мне заўсёды чуюцца у нашай мове. І не мне адной…

Да тыдня роднай мовы супрацоўнікі Чавускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея падрыхтавалі інтэрактыўны праект “Казкі на падушках” для дзяцей малодшага ўзросту. Першымі яго ўдзельнікамі сталі выхаванцы старэйшай групы яслей-сада № 3 Чавус. Дзеці ўтульна размясціліся на падушках, раскіданых па падлозе ў этнаграфічнай зале музея. Трэба адзначыць, што менавіта тут усё дыхае “беларускасцю”, нашай спадчынай. Прадметы побыту і адзення нашых продкаў ствараюць непаўторную атмасферу куточка Беларусі з мінулага. Мясцовая жанчына Марфа Сямёнаўна, апранутая ў чавускі строй, распавяла дзецям беларускую народную казку “Заяц і вожык”. У якой высмейваецца празмерная даверлівасць, а ўхваляецца кемлівасць і розум.

Малыя слухалі ўважліва, нават, пытанняў па незразумелым словам не ўзнікала, а вось калі выхавацелі пачалі іх задаваць, дзеці адказвалі добра і па зместу, і па сэнсу казкі. Што яшчэ раз падкрэслівае неабходнасць маўлення з дзецьмі па-беларуску. Родная мова, яна родная для ўсіх, незалежна ад узроста беларуса.

Последние новости

Праздники

Всех приглашаем в агрогородок Каменка 12 июля на районный праздник “Пятроўскія радасці”!

11 июля 2025
Читать новость
Молодежный компас

Узнали, кто исполнил лучший танец и лучшую песню в конкурсе молодёжных талантов в Чаусах

11 июля 2025
Читать новость
Инклюзия

Чаусский РЦСОН отметил 25-летие!

11 июля 2025
Читать новость
Слайдер

Как дроны помогают спасателям искать людей и тушить пожары

11 июля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Вступительная кампания: что меняется в 2025-м и будет ли повышаться стоимость образования?

11 июля 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси запретили продавать некоторые виды уксуса, чая, молотого перца и конфет

11 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем