Ствараць, а не разбураць

Ствараць,  а не разбураць

Навука і навуковыя распрацоўкі з’яўляюцца рухавіком прагрэсу. Зараз свет знаходзіцца на этапе чарговай індустрыяльнай рэвалюцыі, чацвёртай па ліку, якую яшчэ называюць рэвалюцыяй тэхналогій. Гэта тэхналогіі, якія кардынальна мяняюць наша жыццё. Аб гэтым я хачу падзяліцца сваімі разважаннямі, шаноўныя чытачы. тым больш, што ёсць і нагода: 26 студзеня наша краіна адзначае Дзень беларускай навукі.

Людзі майго пакалення памятаюць, як у хатах вяскоўцаў з’яўлялася правадное радыё, потым – электрычнасць, затым – першыя тэлевізары, тэлефоны. Моладзь гэтым не здзівіш. Дык вось, чацвёртая індустрыяльная рэвалюцыя прадугледжвае пераход на лічбавую вытворчасць, кіруемую інтэлектуальнымі сістэмамі. Гэта кібернетыка, робататэхніка, інфармацыйныя сістэмы, нана- і біятэхналогіі, генная інжынерыя, 3D-прынтэры, самакіруемы транспарт, узнаўляемыя крыніцы энергіі і шмат чаго іншага, якія будуць завязаны глабальнай сеткай інтэрнэта. Укараненне новых тэхналогій у жыццё адбывацца ашаламляльнымі тэмпамі. А для гэтага патрэбны «мазгі» – высокакваліфікаваныя разумныя сучасныя кадры, якія рыхтуюць нашы ўніверсітэты.

Зразумела, не ўсе могуць быць навукоўцамі. Некаму трэба і ўкараняць навуковыя распрацоўкі ў вытворчасць. Гэта робяць кампетэнтныя спецыялісты, якія ўжо маюць дыпломы інжынераў, тэхнолагаў, эканамістаў, праграмістаў. А каб мець веды аб навацыях у сваёй галіне, трэба вучыцца, у тым ліку самастойна і пастаянна.

Ужо зараз мы можам казаць аб карэнных зменах у вытворчых працэсах. Як прыклад, возьмем мадэрнізацыю малочна-таварных комплексаў. Існуюць распрацоўкі, дзякуючы якім на 100% выключаецца «чалавечы фактар». Дагляд кароў, кармленне па індывідуальных рацыёнах для кожнай жывёлы, падключэнне даільнага апарата ажыццяўляюць аўтаматычныя ўстаноўкі. Фізіялагічны стан, час абнасеньвання жывёлы кантралююцца спецыяльнымі камп’ютэрнымі праграмамі.

Вядомы савецкі паэт Андрэй Вазнясенскі некалі склаў такія радкі: «Все прогрессы реакционны, если рушится человек».Так гістарычна склалася, што навука і рэлігія пайшлі па розных накірунках. Не павінна быць у чалавецтва эйфарыі ад бясспрэчна велізарных дасягненняў свецкай навукі. Некаторыя адкрыцці накіраваны на знішчэнне не толькі людзей, але і ўсяго жывога. Трэба ісці утваральным шляхам, а не разбуральным. Гэтаму вучыць царква, а багаслоўе зусім нядаўна прылічана да навуковых дысцыплін міравым навуковым супольніцтвам.

Последние новости

Актуальные новости

Чаусский район стал местом встречи ветеранов органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям Могилёвской области

28 августа 2026
Читать новость
Актуальные новости

Узнали имена лучших на уборке зерновых в Чаусском районе

28 августа 2026
Читать новость
Актуальные новости

Когда в Беларуси заработает цифровой европротокол? Водителям на заметку

28 августа 2026
Читать новость
Актуальные новости

Александр Лукашенко: Беларусь в сотрудничестве с Россией выполняет и перевыполняет свои обязательства

28 августа 2026
Читать новость
Актуальные новости

В Чаусском районе руководитель и агроном одной из сельхозорганизаций вносили удобрения только по документам

28 августа 2026
Читать новость
Актуальные новости

В Чаусах состоялась традиционная августовская педагогическая конференция

27 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем